Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апазыцыя перасьцерагае Ўкраіну ад беларускага шляху разьвіцьця 11:18, 19/12/2001, Ukraine.ru
У аўторак па запрашэньні партыі “Рэформы й Парадак” у Кіеве знаходзіліся лідэры беларускай апазыцыі, а менавіта віцэ-сьпікер Вярхоўнага савету Беларусі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і экс-старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч. Як паведамілі ў прэс-службе ПРП, падчас візыту адбылася сустрэча зь лідэрам блёку “Наша Ўкраіна” Віктарам Юшчанка, намесьнікамі старшыні партыі “Рэформы й Парадак” Сяргеем Юшчанкам, намесьнікамі старшыні партыі “Рэформы й парадак” Сяргеем Собалевым і Ўладзімерам Філенкам.
Па сканчэньні візыту адбылася прэсавая канферэнцыя пад назовам “Дэмакратыя” па-беларуску: ці чакае гэта Ўкраіну?” На прэсавай канферэнцыі Лябедзька адзначыў, што “мы павінны перасьцярэгчы Ўкраіну ад беларускага шляху разьвіццья”, паводле ягоных словаў, “сёньня рэжым улады ў Беларусі – гэта рэжым аксамітнай дыктатуры. Беларусь – гэта апошні аклаў аўтарытарызму на палітычнай мапе Эўропы. Наш дзесяцігадовы досьвед – гэта негатыўны досьвед. Вынікам 7-гадовага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі зьяўляецца стварэньне паразытычнай неэфектыўнай сыстэмы ўлады. Краіна знаходзіцца ў стане міжнароднай ізаляцыі”, -- паведамляе УНИАН.