Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 1920 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускі і ўкраінскі прэм’еры не дамовіліся
11:19, 19/12/2001

У Чарнігаве ўчора завяршыліся беларуска-украінскія перамовы аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі і прэм’ер-міністар Украіны Анатоль Кінах, якія ачолілі дэлегацыі абедзьвюх краінаў, не дамовіліся па пытаньні фінансавых ўзаемаадносінаў. Прычынаю для сустрэчы стаў дзяржаўны доўг Украіны перад Беларусьсю. Памеры якога сталі прадметам разнагалосься бакоў.

Згодна папярэдніх дамоўленасьцяў Кіеў абавязаўся выплаціць Менску 113 млн.даляраў, частку зь якіх меркавалася кампэнсаваць нерухомасьцю ў Крыму. Аднак, як заявіў пасьля сустрэчы галава беларускага ўраду, “украінскі бок наогул прыбрала гэты пункт” і зьнізіла суму доўга да 51 млн.даляраў. Г.Навіцкі назваў гэта “новай умоваю Украіны” і заявіў, што пытаньне ратыфікацыі беларускім парлямэнтам дамовы аб усталяваньні беларуска-ўкраінскай мяжы залежыць ад урэгуляваньня гэтай праблемы.

У сваю чаргу, Кіеў незадаволены станам двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. На сёньня гадавы таваразварот дзьвюх краінаў складае 700 млн.даляраў. І ягонае павелічэньне афіцыйная Украіна, па словах прэсавага сакратара ўкраінскага прэм’ера Сяргея Нагаранскага, як раз і зьвязвае “з пашырэньнем прымежнага супрацоўніцтва, перш усяго, прымежных абласьцей”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: