Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Самыя буйныя бюджэтныя выдаткі ў 2002 годзе пойдуць на ўтрыманьне МУС і КДБ 11:20, 19/12/2001
У 2002 годзе бюджтныя выдаткі на праваахоўчую дзейнасьць і забесьпячэньне дзяржаўнай бсьпекі складуць ня больш за 368 міліярдаў, ці 8,6 адсоткі ад усёй часткі выдаткаў рэспубліканскага бюджэту. Гэта самы буйны артыкул выдаткаў. З гэтай сумы выдаткавана 34 міліярды 45 міліёнаў на органы ўнутраных справаў – 125 міліярдаў 963 міліёны. Пры гэтым заплянаваныя на наступны год выдаткі на культуру, мастацтва, кінематограф складуць усяго 24 міліярды 481 міліён.
Заплянаваныя ў 2002 годзе выдаткі на ахову здароўя і фізычную культуру складуць 329 міліярды 154 міліёны. На папярэджаньне й ліквідацыю наступстваў надзвычайных сытуацыяў і стыхійных бедствах – 266 міліярдаў 285 міліёнаў; на абслугоўваньне дзяржаўнай пазыкі – 146 міліярдаў 640 міліёнаў; на фінансаваньне органаў дзяржаўнага кіарваньня й самакіраваньня – 116 міліярдаў 873 міліёны, у тым ліку на дзейнасьць “нацыянальнага сходу” – 3 міліярды 417 міліёнаў; на міжнародную дзейнасьць – 102 міліярды 568 міліёнаў; сельскую гаспадарку – 42 міліярды 492 міліёны.
У агуле расходная частка бюджэту 2002 году складзе 4 трыліёны 238 міліярдаў 416 міліёнаў рублёў; даходная – 3 трыліёны 893 міліярды 666 міліёнаў рублёў.