Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Рука беларускага рэжыму дастае і да Ўроцлаву...
11:22, 20/12/2001, «Наша Свабода»


 ПАЛIТЫКА 

Вялікі лоў
11:21, 20/12/2001, «БДГ»

Упраўленьне Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў па Менску й Менскай вобласьці Камітэту дзяржкантролю Беларусі праводзіць буйнамаштабную праверку гаспадарчай дзейнасьці ўсіх без выключэньня ріэлтарскіх фірм сталіцы. Як мы высьветлілі, па выніках праверкі могуць быць узбуджаныя некалькі крымінальных справаў адносна кіраўнікоў некаторых кампаній, якія працуюць зь нерухомасьцю. Ужо зараз у праверкі зьявіліся падставы меркаваць, што некаторыя кампаніі працуюць пад “дахам” крымінальных структур, прычым ажыцьцяўляюць сваю дзейнасьць не зусім законна.

Польшча па-ранейшаму не прызнае Лукашэнку
11:20, 20/12/2001

Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Стэфан Меллер заявіў учора ў Сэйме, што Польшча ня зьменіць сваёй зьнешняй палітыкі адносна Беларусі, пакуль беларускія ўлады не пачнуць захоўваць агульнапрынятыя дэмакратычныя нормы. “Сёньня мы ня можам афіцыйна трактаваць Аляксандра Лукашэнку як прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, які быў абраны дэмакратычных шляхам і згодна дзейсных у Эўропе нормам і стандартам”, – сказаў учора ў Сэйме намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Стэфан Меллер. Меллер таксама заявіў, што палітыка Польшчы адносна Беларусі ня зьменіцца, пакуль не пачнуцца зьмены ў самой Беларусі.

Беларускі МЗС выступіў з жорсткай крытыкай АБСЭ
11:19, 20/12/2001

“Рашэньне аб закрыцьці місіяў АБСЭ ў Латвіі і Эстоніі падрываюць давер да АБСЭ як да аб’ектыўнага і непрадузятага міжнароднага інстытуту”, -- заявіў прэс-сакратар МЗС Павал Латушка. “Рашэньне Сталага камітэту па гэтым пытаньні не прымалася і, на думку беларускага боку, створаны прэцэдэнт пры фармаваньні сваёй палітыкі адносна супрацоўніцтва з АБСЭ”, -- падкрэсьліў П.Латушка.

Вік піша разьвітальныя лісты
11:18, 20/12/2001

Кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ амбасадар Ханс-Георг Вік пакіне Беларусь 22 сьнежня. Стала вядома, што напярэдадні ад’езду ён перадаў разьвітальныя лісты да Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніку адміністрацыі главы беларускае дзяржавы Ўралу Латыпаву й міністру замежных справаў рэспублікі Міхалу Хвастову.

У КНГ АБСЭ адбылася ратацыя кадраў
11:17, 20/12/2001

З 1 студзеня наступнага году ў складзе Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі будзе працаваць новы супрацоўнік. Гэта – грамадзянка ЗША Мэйгам Фітцджэральд. Яна зьменіць у складзе КНГ Бэату Разуміловіч, якая таксама мела амэрыканскае грамадзянства. Як і ейная папярэдніца, Мэйгам Фітцджэральд будзе займацца ў першую чаргу правааборончай тэматыкай.

Правительство продолжит ущемление прав профсоюзов
11:16, 20/12/2001

Белорусское правительство не намерено пересматривать свое постановление от 14 декабря о новом порядке выплаты профсоюзных взносов. Об этом заявил вице-премьер Андрей Кобяков 20 декабря на пресс-конференции в Минске. «Постановления принимаются не для того, чтобы через неделю их пересматривать. Потому оно должно работать, раз оно принято. В ближайшее время мы не собираемся ее пересматривать», - заявил Кобяков.

Ад расейцаў няма адбою
11:15, 20/12/2001, «Время новостей»

Аляксандар Лукашэнка абвесьціў пачатак “новой государственной политики в области акционирования и приватизации”, што можа выклікаць узмацненьне прысутнасьці расейскага бізнэсу ў Беларусі. Учора Лукашэнка правёў нараду па разьвіцьці нафтахімічнага комплексу Беларусі й назваў мерапрыемства “точкой отсчета” новай палітыкі. Нафтахімічная галіна прыцягвае пільную ўвагу патэнцыйных расейскіх інвэстараў — зараз на разглядзе ў Лукашэнкі знаходзіцца шэраг прапановаў па акцыяніраваньні галінаў, што паступілі ад некалькіх буйных расейскіх кампаніяў.

Карэлія адмаўляецца супрацоўнічаць зь беларускім МАЗам
11:14, 20/12/2001

Кастамукскі горна-абагачальны камбінат (Карэлія) прыняў рашэньне адмовіцца ад далейшага супрацоўніцтва зь Беларускім аўтамабільным заводам. Як паведамілі карэспандэнту “Саюз-інфо” на камбінаце, прычына адмовы ў нізкай якасьці вялікагрузавых БЕЛАЗаў, якія прымяняюцца для вывазу пароды. Паводле дамовы сёлета кіраўніцтва прадпрыемства мае намер пачаць закуп больш дарагой, але якаснай тэхнікі амэрыканскіх і нямецкіх вытворцаў.

У Расеі й Беларусі ўвядуць пасьведчаньнi кіроўцы новага ўзору
11:13, 20/12/2001, GazetaSNG.ru

Верагодна, ўжо ў хуткім часе на тэрыторыі Расеі й Беларусі будуць уводзіцца новыя пасьведчаньні кіроўцы, і кожнаму аўтаўладальніку давядзецца мяняць старыя правы на новыя. Такой ідэі трымаюцца начальнік беларускага ДАІ падпалкоўнік Леанід Фармагей і глава ДІБДД Расеі генэрал Уладзімер Фёдараў. Гэта стала вядома пасьля таго, як у Менску прайшла сустрэча двух міліцэйскіх начальнікаў, якія адказваюць за бясьпеку руху ў сваіх краінах.

Уручэньне Нацыянальнай прэміі – у разьдзеле “Фотакроніка”
11:12, 20/12/2001

Чацьвёртая Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека ўручалася ўчора аргкамітэтам Хартыі’97. Ляўрэатамі прэміі сталі абаронцы Курапатаў, Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Зінаіда Бандарэнка і журналістка газэты “Народная воля” Марына Коктыш. Фотаздымкі цырымоніі ўручэньня чацьвёртай Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека можна ўбачыць у разьдзеле “Фотакроніка”.

ДА АБВІНАВАЧАНЫХ ПА СПРАВЕ ЧЫГІРА ПРЫМЯНЯЛІСЯ ЖОРСТКІЯ КАТАВАНЬНІ
11:11, 20/12/2001

Разгляд крымінальнае справы адносна Аляксандра Чыгіра (сына былога прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра), Антона Яшына й Зьмітра Юцкевіча пачаўся 19 сьнежня ў судзе Ленінскага раёну Менску. Абвінавачаныя сваёй віны не прызналі. Двое зь іх – Антон Яшын і Зьміцер Юцкевіч – заявілі, что напісалі паперу з прызнаньнем пад узьдзеяньнем фізычнага й псыхалягічнага ўціску. Падчас допыту яны падрабязна распавялі аб недазволеных мэтадах, якія прымяняліся да іх. Напрыклад, па словах Яшына, у ноч з 19 на 20 лютага аператыўныя работнікі Маскоўскага РУУС зьбівалі іх і патрабавалі паклёпніцкія сьведчаньні на Аляксандра Чыгіра. Удары наносіліся ў скроневую вобласьць, а пасьля зрабілі так званую “ластаўку” – за злучаныя кайданкамі рукі скруцілі ногі й пасьля чалавека падвесілі за палку, якую паклалі на стулы. Другога абвінавачанага таксама зьбівалі. Супрацоўнікі міліцыі, натуральна, адмаўлялі гэтыя факты. Аднак судова-мэдычная экспэртыза выявіла ў Яшына і Юцкевіча шматлікія цялесныя пашкоджаньні й крывападцёкі.

Да 10 сутак арышту асуджаныя жанчыны, што спрабавалі трапіць на прыём да Лукашэнкі
11:10, 20/12/2001

Несанкцыянаваны пікет ля будынку адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі арганізавалі сёньня чатыры жыхаркі Бабруйску. Жанчыны патрабавалі, каб улады аднавілі іх на працы й вярнулі месцы ў чарзе на кватэры, у якой яны стаялі па 15–16 гадоў. За гэтую акцыю жанчын пакаралі арыштам на 10 сутак і штрафам на паўтара міліёны рублёў.

Экс-прэзыдэнт Украіны абвінавачвае Беларусь у продажы зброі на Балканы
11:09, 20/12/2001

На гэтым тыдні пра беларускі гандаль зброяй паведаміла ўкраінская тэлекампанія ICTV. Раней газэта “Кіевскій телеграф” публікавала матэрыялы расьсьледаваньня пракуратуры італьянскага горада Турына, якая займаецца справай міжнароднай групоўкі незаконных гандляроў зброяй. Першы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук апраўдываючы сваю краіну, абвінаваціў Беларусь у продажы зброі на Балканы.

ГАНС-ГЕОРГ ВІК: “СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ – АЎТАРЫТАРНЫ РЭЖЫМ”
11:08, 20/12/2001

У канцы сьнежня, пасьля чатырох гадоў працы ў Беларусі, кіраўнік місіі АБСЭ ў нашай краіне Ганс-Георг Вік пакідае рэспубліку. Напярэдадні свайго ад’езду дыплямат, якога Аляксандар Лукашэнка неаднаразова абвінавачваў у падтрымцы апазыцыі і ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы краіны, даў інтэрвію расейскай газэце "ИЗВЕСТИЯ".

FREEDOM HOUSE аднесла Беларусь да несвабодных краінаў
11:07, 20/12/2001

Старэйшая амэрыканская праваабарончая арганізацыя Freedom House ў сваёй справаздачы за 2001 год аднесла Беларусь разам з Іранам і Іракам да краінаў, грамадзяне якіх ня маюць ні палітычных, ні грамадзянскіх правоў. У сваёй штогадовай справаздачы “Свабода ў сьвеце – 2001” Freedom House ў справе выкананьня краінамі сьвету грамадзянскіх і палітычных правоў падзяляе краіны на тры катэгорыі: “свабодныя”, “часткова свабодныя”, і “несвабодныя”.

Маніторынг СМІ падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі
11:06, 20/12/2001

Канчатковая справаздача па маніторынгу СМІ падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў верасьні 2001 году, складзеная Эўрапейскім інстытутам па пытаньнях СМІ, была надрукаваныя 19 сьнежня. Мы публікуем сёньня найбольш важныя высновы:

Лукашэнка абяцае “очень сложный механизм приватизации предприятий”
11:05, 20/12/2001

У Беларусі будзе “очень сложный механизм приватизации предприятий” – для гэтага патрабуецца згода працоўнага калектыву, кіраўніцтва прадпрыемства, раёну, вобласьці, і далей краіны. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА “Новости”, заявіў у сераду Аляксандар Лукашэнка ў сваім выступе на нарадзе па пытаньню акцыяніраваньня прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу. Паводле ягоных словаў, “приватизации ради приватизации не будет”. Яна будзе праходзіць “открыто, честно и гласно”, сказаў ён. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што пры акцыяніраваньні кожнае прадпрыемства будзе разглядацца індывідуальна. Права на ўдзел у прыватызацыі, па ягоных словах, будуць мець выключна тыя інвэстары, якія валодаюць сыравінай па профілю й рынкам збыту.

Расейскія прафсаюзы просяць Пуціна націснуць на Лукашэнку
11:04, 20/12/2001

Выканкам Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі, ураду Расейскай Федэрацыі й Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі з заклікам аказаць уціск на беларускія ўлады з мэтай адмены пастановы №1804 “Аб мерах па абароне правоў членаў прафэсійных саюзаў” і спыніць парушэньні правоў прафсаюзаў.

Старшыня ФПБ зьвярнуўся з пратэстам у Канстытуцыйны суд
11:03, 20/12/2001

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай Уладзімер Ганчарык накіраваў ліст да старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча з просьбай даць заключэньне аб адпаведнасьці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пастановы Савміну Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па абароне правоў членаў прафэсійных саюзаў”.

У інтэлігенцыі жабрацкі заробак
11:02, 20/12/2001, www.praca.by

Сярэдні заробак у Віцебскай вобласьці ў кастрычніку гэтага году склаў 138074 рублі. Бюджэтнікі разам з сялянамі знаходзяцца на самым нізкім узроўні па аплаце працы. Калі ў педагогаў, якія працуюць на паўтары –дзьве стаўкі, сярэдні заробак за кастрычнік склаў 126183 тысячы рублёў, ці 78,8 даляраў, то работнікі дзіцячых садкоў атрымоўваюць у два разы меней. Сярэдні заробак работнікаў аховы здароўя ў кастрычніку склаў 98767 рублёў.

“Гомсельмаш” стаў “Русбелсельмашем”
11:01, 20/12/2001

Расейскі холдынг “Металаінвест”, АПК “Стойленская нива”, "Импексбанк" і беларускае прадпрыемства “Гомсельмаш” выступілі заснавальнікамі сумеснага расейска-беларускага прадпрыемства “Русбелсельмаш”. Як паведамляе штотыднёвік “Эксперт”, паводле праекту мяркуецца стварыць гандлёвы дом і арганізацыю дылерскай сеткі, а ў наступным годзе ў ягоных рамках пачнецца рэалізацыя праграмы разьвіцьця паставак камплектуючых матэрыялаў з Расеі. Надалей магчымае пашырэньне кола ўдзельнікаў праграмы за кошт прыцягненьня іншых беларускіх заводаў, у прыватнасьці “Лидасельмаш” і “Бобруйсксельмаш”.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: