Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Гомсельмаш” стаў “Русбелсельмашем” 11:01, 20/12/2001
Расейскі холдынг “Металаінвест”, АПК “Стойленская нива”, "Импексбанк" і беларускае прадпрыемства “Гомсельмаш” выступілі заснавальнікамі сумеснага расейска-беларускага прадпрыемства “Русбелсельмаш”. Як паведамляе штотыднёвік “Эксперт”, паводле праекту мяркуецца стварыць гандлёвы дом і арганізацыю дылерскай сеткі, а ў наступным годзе ў ягоных рамках пачнецца рэалізацыя праграмы разьвіцьця паставак камплектуючых матэрыялаў з Расеі. Надалей магчымае пашырэньне кола ўдзельнікаў праграмы за кошт прыцягненьня іншых беларускіх заводаў, у прыватнасьці “Лидасельмаш” і “Бобруйсксельмаш”.