Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Старшыня ФПБ зьвярнуўся з пратэстам у Канстытуцыйны суд
11:03, 20/12/2001

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай Уладзімер Ганчарык накіраваў ліст да старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча з просьбай даць заключэньне аб адпаведнасьці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пастановы Савміну Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па абароне правоў членаў прафэсійных саюзаў”.

Нагадаем, што 14 сьнежня 2001 году ў аднабаковым парадку Савет Міністраў праігнараваў прынцыпы, замацаваныя ў частцы другой арт. 14 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і арт.353 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову №1804 “Аб мерах па абароне правоў членаў прафэсійных саюзаў”.

Прэзыдыўм Савету ФПБ разглядзеў дадзеную пастанову і прыйшоў да высновы, што гэты падзаконны акт супярэчыць Канстытуцыі, агульнапрынятым міжнародна-прававым актам і законам рэспублікі. Ён не абараняе, а наадварот, прыціскае правы членаў прафэсійных саюзаў на свабоднае распараджэньне сваім заробкам і той доляй, якая зь іх пісьмовага дазволу пераводзіцца ў выглядзе членскіх узьнёскаў прафсаюзам.

Старшыня ФПБ расцэньвае пастанову Савміну як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы прафсаюзаў і падрыў арганізацыйна-фінансавай базы дзейнасьці прафэсійных саюзаў рэспублікі. Прынятая пастанова парушае таксама агульнапрынятыя нормы міжнароднага права – Канвенцыяй Міжнароднай аргнізацыі працы забараняецца ўціскаць працоўных у свабодным распараджэньні сваім заробкам, і прадугледжваецца магчымасьць безнаяўнага цэнтралізаванага афармленьня ўплаты членскіх прафсаюзных унёскаў.

Зь ліста лідэра прафсаюзаў вынікае, што Камітэт па свабодзе аб’яднаньня Міжнароднага бюро працы лічыць, што “пазбаўленьне прафсаюзу магчымасьці ўтрымліваць ўнёскі з заробку магло б прывесьці да фінансавых цяжкасьцяў для яго, што не садзейнічае разьвіцьцю гарманічных працоўных зносінаў, і такой сытуацыі варта пазьбягаць”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: