Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскія прафсаюзы просяць Пуціна націснуць на Лукашэнку 11:04, 20/12/2001
Выканкам Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі, ураду Расейскай Федэрацыі й Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі з заклікам аказаць уціск на беларускія ўлады з мэтай адмены пастановы №1804 “Аб мерах па абароне правоў членаў прафэсійных саюзаў” і спыніць парушэньні правоў прафсаюзаў.
У заяве выканкаму Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі гаворыцца: “Выканкам ФНПР расцэньвае адмену сыстэмы пералічэньня членскіх унёскаў па сыстэме “Чэк-оф” як спробу грубага абмежаваньня свабоды членаў прафсаюзаў самастойна вырашаць, якім чынам ім выплочваць членскія ўнёскі...; парушэньне прынцыпаў свабоды аб’яднаньня”.
Выканкам ФНПР заклікае ўсе свае членскія арганізацыі выказаць салідарнасьць з прафсаюзамі Беларусі і выказаць пратэст адносна супрацьпраўных дзеяньняў беларускіх уладаў.
Пастанова беларускага ўраду “Аб мерах па абароне членаў прафэсійных саюзаў” “стварае перадумовы для канфрантацыі ў грамадзтве й сацыяльнай напружанасьці”, гаворыцца ў лісьце салігорскіх шахцёраў-калійшчыкаў прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. Беларускія шахцёры спадзяюцца, што глава дзяржавы зможа паглыбіцца ў сутнасьць праблемы і адменіць неканстытуцыйны акт ураду.