|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
ГАНС-ГЕОРГ ВІК: “СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ – АЎТАРЫТАРНЫ РЭЖЫМ” 11:08, 20/12/2001 --Што зьмянілася ў Беларусі за тыя чатыры гады, што вы тут працавалі? --Павінен сказаць, што ў пачатку ўлады рэспублікі супрацоўнічалі з АБСЭ. Сумесна з намі выпрацоўвалі крокі па дэмакратызацыі грамадзтва. Але калі прыйшоў час прымаць канкрэтныя рашэньні напярэдадні мясцовых, парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў, урад так і не перайшоў да канкрэтных дзеяньняў. Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці адбылося хутчэй насуперак, а ня дзякуючы намаганьням уладаў. Дзейсныя сёньня ў Беларусі дэмакратычныя сілы дасягнулі нямалых посьпехаў, аднак выйграць выбары яны могуць толькі пры ўмове, што ня будзе фальсыфікацыяў. --Ці нармалізуюцца ў хуткай будучыні зносіны паміж эўрапейскімі структурамі й афіцыйным Менскам? --Гэтыя зносіны зьменяцца, калі беларускія ўлады зробяць адпаведныя крокі. Спадзяюся, яны гэта разумеюць. У апошні час нават не імкнуліся даведацца пра мой пункт глуджаньня па гэтым пытаньні. Пакуль падставаў для аптымізму нямшмат. --Як, на вашу думку, будуць разьвівацца падзеі ў рэспубліцы? --Калі арыентавацца на заходнеэўрапескі досьвед, то апазыцыя павінна ў любы момант быць гатовай стаць правячай сілай і ўзяць на сябе ўсю адказнасьць за кіраваньне краінай. Што да аўтарытарных рэжымаў, то тут кіраўніцтва Беларусі зноў выкажа гатоўнасьць больш цесна супрацоўнічаць з краінамі Захаду, як гэта ўжо было ў 1999 годзе. --Як вынікае, вы характарызуеце рэжым Аляксандра Лукашэнкі як аўтарытарны? --Я расцэньваю сёньняшнюю сыстэму ўладу ў Беларусі як аўтарытарны рэжым. Не дыктатарскі. --З чым бы вы маглі параўнаць сёньняшнюю палітычную сыстэму Беларусі? --Рэспубліка сёньня ў пэўнай ступені нагадвае былы СССР. Тут адбылася канцэнтрацыя заканадаўчай, судовай і выканаўчай улады ў рамках інстытута прэзыдэнцтва. У СССР гэта было ў рамках КПСС. Даведка “Известий” Ганс-Георг Вік на дыпляматычнай службе з 1954 году. Працаваў амбасадарам ФРГ у Іране, а з 1977 па 1980 год – у СССР. Пасьля напрацягу пяці гадоў быў сталым прадстаўніком Нямеччыны ў НАТА. З 1990 па 1993 год ачольваў амбасаду сваёй краіны ў Індыі. З 1998 году – кіраўнік Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|