Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча па-ранейшаму не прызнае Лукашэнку 11:20, 20/12/2001
Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Стэфан Меллер заявіў учора ў Сэйме, што Польшча ня зьменіць сваёй зьнешняй палітыкі адносна Беларусі, пакуль беларускія ўлады не пачнуць захоўваць агульнапрынятыя дэмакратычныя нормы. “Сёньня мы ня можам афіцыйна трактаваць Аляксандра Лукашэнку як прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, які быў абраны дэмакратычных шляхам і згодна дзейсных у Эўропе нормам і стандартам”, – сказаў учора ў Сэйме намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Стэфан Меллер. Меллер таксама заявіў, што палітыка Польшчы адносна Беларусі ня зьменіцца, пакуль не пачнуцца зьмены ў самой Беларусі.
Так прадстаўнік міністэрстваў замежных справаў вымушаны быў адказваць на пытаньне дэпутата апазыцыйнай партыі “Правы й спарвядлівасьць” Міхала Камінскага, які абвінаваціў міністра замежных справаў Уладзімежа Цімашэвіча ў парушэньні міжнароднага байкоту недэмакратычнага беларускага рэжыму.
Справа ў тым, што напачатку гэтага месяца, падчас саміту АБСЭ ў Бухарэсьце, кіраўнік польскай дыпляматыі сустрэўся са сваімі беларускімі калегамі.
Аднак, па словах намесьніка міністра, гэтая сустрэча, як і шэраг іншых, была нефармальнай. Тым больш, што пасьля сустрэчы Ўладзімеж Цімашэвіч заявіў, што павага дэмакратычных стандартаў, апазыцыі, высьвятленьне лёсу зьніклых апазыцыйных палітыкаў – гэта асноўныя накірункі, па выкананьні якіх Беларусь здолее “ўвайсьці ў эўрапейскія салёны”, паведамляе Радыё Свабода.