Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Зінаіда Ганчар патрабуе
11:18, 21/12/2001, «Народная воля»


 ПАЛIТЫКА 

Афіцыйныя ўлады праігнаравалі разьвітальны прыём амбасадара Віка
11:17, 21/12/2001

Вечарам 20 сьнежня кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік ладзіў разьвітальны прыём. Прадстаўнікі афіцыйных уладаў Беларусі яго праігнаравалі. На прыёме прысутнічалі замежныя дыпляматы, лідэры палітычных партыяў, кіраўнікі няўрадавых арганізацыяў, журналісты незалежных СМІ. Амбасадар Вік адносна гэтага ў сваёй разітальнай прамове адзначыў: “Сёньня тут вялікая колькасьць гасьцей. Тым не менш, вы не павінны думаць, што мы не запрасілі сюды прадстаўнікоў афіцыйных уладаў. Яны атрымалі запрашэньне так як і вы. Такі інцыдэнт ужо быў сёлета. 15 студзеня, калі мы сьвяткавалі 25-годзьдзе падпісаньне Гэльсынскіх пагадненьняў”. І дадаў, што, хаця асабіста для яго прыйшоў час з’яжджаць зь Беларусі, КНГ АБСЭ будзе працягваць сваю працу паколькі да гэтага часу не выканала галоўную задачу – правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў.

Для Віка супрацоўніцтва зь Беларусьсю стала “незабыўным”
11:16, 21/12/2001

Кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік, які павінен пакінуць краіну 22 сьнежня, выказаў у афіцыйным прэс-рэлізе ўдзячнасьць усім беларускім грамадзянам і заявіў, што ён разглядае супрацоўніцтва зь імі, як самы незабыўны досьвед свайго знаходжаньня ў краіне. Тэрмін працы амбасадара Віка на пасадзе кіраўніка КНГ сканчаецца 31 сьнежня 2001 году – нямецкі дыплямат ачольваў групу АБСЭ ў Менску з моманту ейнага заснаваньня ў 1997 годзе.

Беларусь пабудуе Ірану атамную станцыю
11:15, 21/12/2001

Менскае ААТ “Цэнтраэнэргамантаж” будзе прымаць удзел у будаўніцтве атамнай станцыі ў Іране. Як паведаміў “Інтэрфаксу” генэральны дырэктар генэральны дырэктар прадпрыемства І.Дысман, “Цэнтраэнэргамантаж” стаў пераможцам міжнароднага тэндэру па будаўніцтву турбіннага аддзяленьня станцыі.

Бюджет «союза» начали растаскивать
11:14, 21/12/2001

Аудитор российской Счетной палаты Николай Локтионов сообщил, что Счетная палата и Комитет государственного контроля Республики Беларусь выявили нецелевое использование средств из бюджета «союзного государства» на сумму 180 миллионов рублей. Проверка использования средств бюджета проводилась на совместной коллегии Счетной палаты РФ и Комитета государственного контроля Беларуси за 2000 год и первое полугодие 2001 года.

МВФ прагназуе Беларусі самы нізкі ў СНД рост экономікі
11:13, 21/12/2001

Па прагнозу МВФ, у 2001 годзе рост эканомікі краінаў СНД дасягне 6,1 %. У лістападзе МВФ прагназаваў эканамічны рост дзяржаваў-удзельніц Садружнасьці на ўзроўні 5,9%. Як паведамілі кар. РІА "Новости" ў пятніцу ў Выканкаме СНД, экспэрты МВФ чакаюць, што ў 2001 годзе рост ВУП у Расеі складзе 5,8%, на Ўкраіне 8,2%, Казахстане – 9%, Беларусі – 3%.

Беларускія прадпрыемствы хутка губляюць канкурэнтназдольнасьць у Расеі
11:12, 21/12/2001

Белорусские предприятия быстро теряет конкурентоспособность в России – Беларускія прадпрыемствы хутка губляюць канкурэнтаздольнасьць у Расеі – у асноўным рынку для беларускіх тавараў, паказала нядаўняе дасьледаваньне Сусьветнага банку. Поўныя вынікі дасьледаваньня будуць апрацаваныя і агучаныя праз два месяцы, але ўжо сёньня можна зрабіць выснову, што ўмовы для прадпрымальніцтва ў Беларусі больш непрыдатныя, чым у іншых краінах былога СССР, дзе праводіліся аналягічныя дасьледаваньні, заявіў 20 сьнежня намесьнік кіраўніка ўкраінскага прадстаўніцтва ВБ Уладзімер Горан Крэачыч у сваім выступе на “круглым стале” у Менску.

Беларусь павялічыць у 2002 годзе пастаўкі харчаваньня ў Маскву
11:11, 21/12/2001

Беларусь павялічыць у 2002 годзе пастаўкі харчаваньня ў Маскву. Як паведамілі карэспандэнту РІА "Новости" у пятніцу ў амбасадзе Беларусі ў РФ, прадпрыемствы Менсельгаспраму рэспублікі плянуюць рэалізаваць у расейскай сталіцы 17,5 тыс тонаў мяса (супраць заплянаваных у 2001 годзе 13,9 тыс тонаў), 6 тыс. тонаў жывёльнага масла (5 тыс тонаў), 5 тыс. тонаў сухога малака (4 тыс тонаў), 12 млн банак молочных консэрваў (удвая болей), 4 тыс тонаў цьвёрдых сыроў (3,9 тыс. тонаў), 10 тыс. тонаў бульбы (5 тыс. т.), 30 тыс т. солі. Акрамя таго, на наступны год Беларусь плянуе паставіць у Маскву 5 тыс. т. агародніны.

Velcom пашырае зону пакрыцьця
11:10, 21/12/2001

Сумеснае прадпрыемства "Мабільная лічбавая сувязь" (гандлёвая марка VELCOM) у бліжэйшы час значна пашырыць зону пакрыцьця, паведамілі "Интерфаксу" ў кампаніі. У прыватнасьці, сетка пачне працаваць у Шчучыне, Калінкавічах, Асіповічах, Скідзеле, Бярэзіно й Крычаве. Па словах спэцыялістаў кампаніі, ў пачатку сьнежня тэхнічная служба прадпрыемства забясьпечыла падключэньне ў Сьветлагорску.

Жанчыны-пікетчыкі вызваленыя з-пад варты па стану здароўя
11:09, 21/12/2001

Жыхаркі Бабруйску Любоў Санкевіч і Ева Ўсьцімчук адносна якіх суд ленінскага раёну горада Менску вынес пастанову аб адміністратыўным арышце на 10 сутак, вечарам 19 сьнежня былі шпіталізаваныя са спэцпрёмніка-разьмеркавальніка ГУУС Менгарвыканкаму. У іх рэзка падняўся ціск. Аднак месцаў у шпіталі не аказалася, і іх не шпіталізавалі, а адпусьцілі.

Аляксандар Патупа: ніякія дэкарыцыя не дапамогуць прыцягнуць інвэстыцыі
11:08, 21/12/2001

Пацьверджаньнем сур’ёзнасьці намераў кіраўніцтва краіны ажыцьцявіць лібэральную трансфармацыю эканомікі стаць “палітычнае прыняцьце асноўнага пакету рэформаў з пасьлядоўнай аператыўнай і дэталёвай ягонай праекцыяй на сыстэму заканадаўства”. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Беларускага зьвязу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа на паседжаньні “круглага стала”, прысьвечанаму першым крокам па лібералізацыі беларускай эканомікі, якое прайшло ў Менску 20 сьнежня.

Анатоль Лябедзька: “эскадрон сьмерці” – гэта рэальнасьць
11:07, 21/12/2001, "Сегодня"

Беларуская апазыцыя пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандра Лукашэнкі, падобна, здавацца не зьбіраецца. На днях на Ўкраіну зь неафіцыйным візытам прыбыў віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі, галава апазыцыйнай Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Карэспандэнту “Сегодня” ён даў эксклюзіўнае інтэрвію, якое мы прапануем да ўвагі нашых чытачоў.

Аляксандар Чыгір адмаўляе сваю віну
11:06, 21/12/2001

Аляксандар Чыгір заўляе ў судзе, што ня краў аўтамабіляў і заяўляе, што падазрае сьледчых у адтасоўцы фактаў. У Ленінскім раённым судзе Менску, дзе йдзе працэс над сынам былога прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра, учора ўвесь дзень высьвятлялася пра ягоны ўдзел у справе злачыннай групоўкі выкрадальнікаў аўтамабіляў, пры гэтым ён ня выключае, што канфіскаваныя ў яго запчасткі маглі апазнаць ахвяры ўгонаў.

Масавыя скарачэньні ў МЗСе
11:05, 21/12/2001

Пастановаю Савету міністраў зацьверджана палажэньне аб Міністэрстве замежных спрваў Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасьць з указам Лукашэнкі “Аб удасканаленьні сыстэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня й іншых дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкваных ураду РБ” частка фукцыяў МЗС у галіне зьнешнепалітычнай дзейнасьці дзяржавы перададзеныя міністэрствам эканомікі й гандлю. Згаданым міністэрствам перададуць частку пэрсаналу й штатных пасадаў. У сувязі з гэтым агульная колькасьць супрацоўнікаў МЗС плянуецца скараціць на 61 адзінку. Колькасьць структурных падразьдзяленьняў скарачаецца з 34 да 25.

Расейскія прафсаюзы пратэстуюць супраць незаконных дзеянняў беларускіх уладаў
11:04, 21/12/2001

Агульнарасейскія аб’яднаньні прафэсійных саюзаў. члены Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў – Федэрацыя незалежных прафсаюзаў Расеі, Усерасейская канфедэрацыя працы й Канфедэрацыя працы Расеі з закляпочанасьцю ўспрыняла прыняцьце Саветам міністраў Беларусі пастановы “Аб мерах па абароне правоў членаў прафэсійных саюзаў”, палажэньні якіх істотна ўціскаюць базавыя правы прафсаюзаў. Прыводзім тэкст заявы, у якой расейскія прафсаюзы выказваюць пратэст супраць прыняцьця гэтай пастановы.

“Вольны горад” паўстаў з попелу
11:03, 21/12/2001

Сёньня пабачыць сьвет чарговы нумар крычаўскай газэты “Вольны горад”. Незарэгістраванае выданьне выходзіць у Крычаве з 20 красавіка 1998 года накладам 299 асобнікаў. 7 верасьня, напярэдадні выбараў, супраць ягоных супрацоўнікаў была ўзбуджана справа, а аргтэхніка канфіскаваная..

Польшча абмяжоўвае нормы ўвозу алкаголю й цыгарэтаў
11:02, 21/12/2001

З новага году польскі ўрад вырашыў зьменшыць нормы ўвозу ў краіну алкагольных напояў і цыгарэтаў. Для тысячаў жыхароў беларускага памежжа, якія ўвозяць такія тавары на продаж у Польшчу – гэта азначае адсутнасьць заробку, які часам зьяўляецца адзінай крыніцай даходаў.

Колькасьць паслуг за валюту скарачаецца
11:01, 21/12/2001

Сьпіс ліцэнзіяў на розьнічны гандаль і аказаньне паслугаў грамадзянам за замежную валюту скарочаны. Галоўныя ўпраўленьні Нацыянальнага банку па абласьцях і Менску будуць выдаваць іх толькі на рэалізацыю паліва на аўтазаправачных станцыях. Розьнічны гандаль і аказаньне паслугаў на аўтадарогах з індэксам “М”. Страхавую дзейнасьць, розьнічны продаж тавараў у крамах бяспошлінага гандлю. Такое рашэньне прынятае праўленьнем галоўнай банкаўскай установы Беларусі, якое ўнесла адпаведныя зьмены й дапаўненьні ў палажэньне аб парадку ажыцьцяўленьня розьнічнага гандлю й аказаньня паслугаў грамадзянаў за замежную валюту на тэрыторыі краіны.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: