Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польшча абмяжоўвае нормы ўвозу алкаголю й цыгарэтаў
11:02, 21/12/2001

З новага году польскі ўрад вырашыў зьменшыць нормы ўвозу ў краіну алкагольных напояў і цыгарэтаў. Для тысячаў жыхароў беларускага памежжа, якія ўвозяць такія тавары на продаж у Польшчу – гэта азначае адсутнасьць заробку, які часам зьяўляецца адзінай крыніцай даходаў.

Перашапачаткова паведамлялася, што новыя абмежаваньні тычацца толькі польскіх грамадзянаў, якія жывуць у памежных раёнах. Аднак сёньня, у аддзеле інфармацыі польскай мытні карэспандэнту Радыё Свабода паведамілі, што зьмены нормаў увозу алкагольных і тытунёвых вырабаў у Польшчу распаўсюджваецца й на замежных грамадзян.

Такім чынам, з 1 студзеня наступнага году, адна асоба можа легальна ўвозіць толькі паўлітры алкагольных напояў і адзін блёк цыгарэт. Да гэтага алкаголю можна было вывезьці ў два разы болей, а цыгарэтаў – 18 блёкаў.

Польскі ўрад тлумачыць гэтыя абмежаваньні неабходнасьцю барацьбы з дробнымі гандлярамі, якія штодзённа ўвозяць у Польшчу вялікую колькасьць цыгарэтаў, і прадаюць іх па кошту, больш нізкім чым у крамах.

Праз гэта польскі бюджэт губляе каля паўміліярды даляраў. А напярэдадні зачыніліся некалькі цыгарэтных фабрык. Паводле дасьледаваньняў польскіх вытворцаў тытунёвых вырабаў, у памежных зь Беларусьсю Падляскім ваяводзтве, 70% выпаленых цыгарэтаў – кантрабандныя.

Па другі бок мяжы, з гандлю цыгарэтамі й гарэлкай жывуць тысячы беларусаў, якія часам езьдзяць у Польшчу нават двойчы на дзень. Напрацягу месяца такім чынам можна зарабіць каля 100 даляраў, да гэтага яшчэ можна сэканоміць калі набываць у суседняй краіне больш танныя прадукты харчаваньня.

Зараз жыхары Берасьцейшчыны і Гардзеншчыны, якія займаліся памежным гандлем, будуць вымушаныя шукаць новыя заробкі. А ўладам памежных раёнаў дадасца клопатаў, таму што частка былы гандляроў, напэўна, зьвернецца на біржы працы.

Губляюць заробкі і звольняць работнікаў шэраг польскіх прадпрымальнікаў, якія ўтрымліваюць свае гандлёвыя прадпрыемствы ў памежных раёнах коштам турыстаў Беларусі й Украіны. Але пра памеры згубаў польскага боку ад увядзеньня новых мытных правілаў пакуль не паведамляецца.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: