Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскія прафсаюзы пратэстуюць супраць незаконных дзеянняў беларускіх уладаў 11:04, 21/12/2001
Агульнарасейскія аб’яднаньні прафэсійных саюзаў. члены Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў – Федэрацыя незалежных прафсаюзаў Расеі, Усерасейская канфедэрацыя працы й Канфедэрацыя працы Расеі з закляпочанасьцю ўспрыняла прыняцьце Саветам міністраў Беларусі пастановы “Аб мерах па абароне правоў членаў прафэсійных саюзаў”, палажэньні якіх істотна ўціскаюць базавыя правы прафсаюзаў. Прыводзім тэкст заявы, у якой расейскія прафсаюзы выказваюць пратэст супраць прыняцьця гэтай пастановы.
“ФНПР, ВКТ і КТР падтрымоўваюць пазыцыю беларускіх прафсаюзаў адносна прыняцьця дадзенай пастановы й расцэньвае адмену сыстэмы пералічэньня прафсаюзных членскіх унёскаў на безнаяўнай аснове на рахункі прафсаюзных арганізацыяў як спробу грубага абмежаваньня свабоды членаў прафсаюзаў самастойна вырашаць, якім чынам ім выплочваць членскія ўнёскі свам прафсаюзным аргнізацыям. Прафсаюзы Расеі ўглядаюць у факце прыняцьця дадзенай пастановы парушэньне Канстытуцыі, заканадаўства й адпаведных рашэньняў судовых органаў Рэспублікі Беларусь і прынцыпаў свабоды аб’яднаньня, замацаваных у асноўных канвэнцыях МАП, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь.
ФНПР, ВКТ і КТР заклікаюць органы дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь прыняць меры, неабходныя для адмены вышэйзгаданай пастановы Савету Мінітсраў Рэспублікі Беларусь.
ФНПР, ВКТ і КТР заклікаюць свае членскія арганізацыі выказаць салідарнасьць з прафсаюзамі Беларусі і выказаць пратэст адносна супрацьпраўных дзеяньняў уладаў Рэспублікі Беларусь.
Прафсаюз Расеі зьвяртаецца да прэзыдэнта Расеі, Ураду расейскай Федэрацыі й Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі з заклікам выказаць свае адносіны да дзеяньняў беларускіх уладаў, якія парушаюць правы прафсаюзаў гэтай краіны, а таксама асабістыя міжнародныя забавязаньні.
Як членскія арганізацыі Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў ФНПР, ВКТ і КТР зьвяртаюцца да генэральнага дырэктара Міжнароднай арганізацыі працы сп.Хуана Сомавія з заклікам выкарыстоўваць увесь уплыў дадзенай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі для спыненьня практыкі парушэньня базавых правоў прафсаюзаў у Рэспубліцы Беларусь.
Старшыня Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі Шмакаў М.В.
Прэзыдэнт Усерасейскай Канфедэрацыі працы Бугаёў А.Н.