Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пастановаю Савету міністраў зацьверджана палажэньне аб Міністэрстве замежных спрваў Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасьць з указам Лукашэнкі “Аб удасканаленьні сыстэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня й іншых дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкваных ураду РБ” частка фукцыяў МЗС у галіне зьнешнепалітычнай дзейнасьці дзяржавы перададзеныя міністэрствам эканомікі й гандлю. Згаданым міністэрствам перададуць частку пэрсаналу й штатных пасадаў. У сувязі з гэтым агульная колькасьць супрацоўнікаў МЗС плянуецца скараціць на 61 адзінку. Колькасьць структурных падразьдзяленьняў скарачаецца з 34 да 25.