Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандар Чыгір адмаўляе сваю віну
11:06, 21/12/2001

Аляксандар Чыгір заўляе ў судзе, што ня краў аўтамабіляў і заяўляе, што падазрае сьледчых у адтасоўцы фактаў. У Ленінскім раённым судзе Менску, дзе йдзе працэс над сынам былога прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра, учора ўвесь дзень высьвятлялася пра ягоны ўдзел у справе злачыннай групоўкі выкрадальнікаў аўтамабіляў, пры гэтым ён ня выключае, што канфіскаваныя ў яго запчасткі маглі апазнаць ахвяры ўгонаў.

“Так, я лічу, што такое можа быць – сярод знойдзеных у мяне запчастак былі тыя, якія пацярпелыя апазналі як свае запчасткі. Мне шмат запчастак прывозіў Антон Яшын. І ў асноўным гэта былі ненумарныя запчасткі – дзьверы, крыла аўтамабіляў. Яны насамрэч маглі належыць да каго заўгодна, але Яшын казаў, што гэта ўсё “чыстыя” запчасткі, а ў мяне не было падставаў яму верыць”, -- заявіў Аляксандар Чыгір.

Ён ня выключае, што некаторыя апазнаныя пазьней часткі яму падкінулі. Галоўная падстава так лічыць – цуды з гаражамі, дзе знаходзіліся гэтыя запчасткі. Самога Аляксандра Чыгіра ў дзень затрыманьня, ні на наступны дзень, ні пасьля апазнаньння запчастак у гараж не прывозілі. Але Чыгір кажа, што з аператыўных відэазьёмак відаць, што гэтыя гаражы былі адкрытымі яшчэ да таго, як да іх наблізілася міліцыя й сьведкі, каб зрабіць вобшук. “На стужцы добра відаць, што яны прыжджаюць, а гаражныя замкі ўжо адчыненыя, дзьверы нейкай вяроўкай прывязаныя. Яны там заяўляюць, што яны ня маюць ключоў, хаця ўсе 16 ключоў, згодна пратаколу майго затрыманьня, былі ўжо забраныя. І тое самае ў іншым гаражы. Як гэта можа быць, хіба ў нас ужо камунізм, каб я свае гаражы трымаў адчыненымі?” – абураўся Чыгір-малодшы.

Адзінае, у чым прызнаўся Аляксандар Чыгір – гэта тое, што на мікрааўтобусе “Форд-транзыт” ён насамрэч замяніў частку корпусу з нумарам. Маўляў, гэты мікрааўтобус меў расейскія дакумэнты. Але Чыгір гэтыя дакумэнты згубіў, аднавіць іх не было магчымасьці, і каб зарэгістраваць машыну ў Беларусі, ён пайшоў на такі ўчынак.

Між тым, у судзе знаходзяцца ўладальнікі такога кшталту “Форду-транзыту”, які ў іх скралі. Суд зараз высьвятляе, ці не тая гэта машына, якую знайшлі ў Чыгіра-малодшага з заменным нумарам. А ён патрабуе правядзеньня дадатковай эспэртызы, якая б даказала ягоныя словы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: