Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандар Патупа: ніякія дэкарыцыя не дапамогуць прыцягнуць інвэстыцыі
11:08, 21/12/2001

Пацьверджаньнем сур’ёзнасьці намераў кіраўніцтва краіны ажыцьцявіць лібэральную трансфармацыю эканомікі стаць “палітычнае прыняцьце асноўнага пакету рэформаў з пасьлядоўнай аператыўнай і дэталёвай ягонай праекцыяй на сыстэму заканадаўства”. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Беларускага зьвязу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа на паседжаньні “круглага стала”, прысьвечанаму першым крокам па лібералізацыі беларускай эканомікі, якое прайшло ў Менску 20 сьнежня.

Паводле ягоных словаў, неабходна забараніць пазасудовую канфіскацыю любых формаў уласнасьці і любыя формы зваротнага дзеяньня законаў і іншых нарматыўных актаў. Усталяваць “прэзумпцыю несупярэчлівай інтэрпрэтацыі”, у рамках якой любыя недакладнасьці нарматыўных актаў трактуюцца на карысьць суб’ектаў гаспадараньня.

Неабходна таксама адмяніць дэкрэтна-указную нарматворчасьць, увесьці верхнюю мяжу для сумы падаткавых, фондавых і іншых адлічэньняў суб’екта гаспадараньня, увесьці замаўляльны прынцып рэгістрацыі, арганізаваць працу адмысловай камісіі па рынкавай фільтрацыі заканадаўства з удзелам як прадстаўнікоў улады, так і незалежных экспэртаў у сфэры эканомікі й права і прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў прадпрымальнікаў.

Патупа таксама прапаноўвае істотна павысіць заробак чыноўнікам у сыстэме дзяржаўнага кіраваньня ўсіх узроўняў; па ягоных словах, галодны чыноўнік вымушаны “падпрацоўваць” за кошт гандлю гарантыямі і здольны адвергнуць любыя рэформы, накіраваныя на скарачэньне ягонай дазваляльнай дзейнасьці.

Па словах Патупы, “нежаданьне прадпрымальнікаў інвеставаць у беларускую эканоміку абумоўлена всокім узроўнем экспрапрыяцыйных чаканьняў”. Прыняцьце пакету мераў, прапанаванага БСП, па ягоных словах дазволіць хутка зьнізіць іх за кошт прадастаўленьня суб’ектам гасападараньня дадатковых гарантыяў. У гэтым пляне БСП разьлічваюць на падтрымку міжнародных структураў. “Неабходна адкрытая падтрымка пакету тымі арганізацыямі, ад ацэнкі якіх залежыць крэдытна-інвэстыцыйны рэйтынг Беларусі, -- лічыць Патупа. –Неабходна патлумачыць беларускаму кіраўніцтву, што ніякія дэкарыцыі не дапамогуць атрымаць заўважнага павелічэньня ўнутраных і зьнешніх інвэстыцыяў, што пэрсанальныя дамоўленасьці кіраўніцтва з асабліва сьмелымі і асабліва буйнымі інвэстарамі ня здолеюць падмяніць сур’ёзнай трансфармацыі айчыннай палітыка-прававой прасторы”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: