Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жанчыны-пікетчыкі вызваленыя з-пад варты па стану здароўя
11:09, 21/12/2001

Жыхаркі Бабруйску Любоў Санкевіч і Ева Ўсьцімчук адносна якіх суд ленінскага раёну горада Менску вынес пастанову аб адміністратыўным арышце на 10 сутак, вечарам 19 сьнежня былі шпіталізаваныя са спэцпрёмніка-разьмеркавальніка ГУУС Менгарвыканкаму. У іх рэзка падняўся ціск. Аднак месцаў у шпіталі не аказалася, і іх не шпіталізавалі, а адпусьцілі.

Дзьве другія ўдзельніцы пікетаваньня будынку Адміністрацыі прэзыдэнта, які доўжыўся ня больш за 2 хвіліны – Галіна Гусева і Яніна Аўсянік былі аштрафаваныя на 150 мінімальных заробкаў (прыкладна 1.000 даляраў ЗША). Яны вылучалі сацыяльныя патрабаваньні й спрабавалі дабіцца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Аднак замест гэтага былі затрыманыя й трапілі пад суд. Прычым разгляд іх адміністратыўных справаў, што адбываўся ў судзе Ленінскага раёну, прайшло з парушэньнем законаў. Суддзі Зьміцер Жданок (разглядаў справы Усьцімчук і Санкевіч) і Аляксандар Шылько (справы Гусевай і Аўсянік) правялі суды за 15-20 хвілінаў і ня далі магчымасьці ўдзельнічаць у судзе юрыдычным прадстаўнікам абвінавачаных.

Ня быў ўлічаны іхны стан здароўя і матэрыяльнае становішча. Напрыклад, Галіна Гусева некаторы час таму перанесла анкалягічную аперацыю. У Яніны Аўсянік на ўтрыманьні дзіцёнак-інвалід. У Евы Ўсьцімчук - -непаўнагадовы сын.

20 сьнежня жыхаркі Бабруйску правялі ў Менску прэсавую канферэнцыю, на якой распавялі пра свае ліхтугі. Дзьве зь іх--Гусева і Аўсянік, маюць намер абскардзіць пастанову суда. Усе яны вылучаюць сацыяльныя патрабаваньні да ўладаў Бабруйску. Так, Любоў Санкевіч ў пачатку году была звольненая з бабруйскага заводу трактарнага абсталяваньня, дзе працавала бухгальтарам, за спробы наладзіць справаздачнасьць. Яны даведалася аб фактах значнага павышэньня сабекошту прадукцыі на прадпрыемтсве. Яніна Аўсянік 16 гадоў прастаяла ў чарзе на жытло на гэтым жа заводзе. У выніку, па ейных словах, сьпісы тых, хто стаяў у чарзе згубіліся і яна была пазбаўленая магчымасьці атрымаць кватэру – пражывае з сям’ёй і дзіцёнкам-інвалідам у інтэрнаце.

Галіна Гусева, маці пяцёх дзяцей, працавала на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве “Фандок”, пачала будаваць для сваёй шматдзетнай сям’і катэдж. Яна ўнесла больш за 5 міліёнаў рублёў. Аднак будаўніцтва аказалася замарожаным, а грошы зьніклі. Шматлікія скаргі і звароты ў органы ўлады, у пракуратуру, розныя кантрольныя органы былі дарэмнымі. Па словах Я.Аўсянік, якая пабывала на прыёме ў мэра Бабруйску Міхаіла Бандарэнкі, ён наўпрост сказаў ёй, што разьлічваць ёй няма на што. “Ваш тралейбус зьехаў”, -- сказаў мэр.

Жыхаркі Бабруйску не маюць намеру спыняць барацьбу з уладамі. Яны хочуць зьвярнуцца за дапамогай да расейскіх палітыкаў і сродкаў масавай інфармацыі. а таксама ў камітэт па Правох чалавека ААН.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: