Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сумеснае прадпрыемства "Мабільная лічбавая сувязь" (гандлёвая марка VELCOM) у бліжэйшы час значна пашырыць зону пакрыцьця, паведамілі "Интерфаксу" ў кампаніі. У прыватнасьці, сетка пачне працаваць у Шчучыне, Калінкавічах, Асіповічах, Скідзеле, Бярэзіно й Крычаве. Па словах спэцыялістаў кампаніі, ў пачатку сьнежня тэхнічная служба прадпрыемства забясьпечыла падключэньне ў Сьветлагорску.
Пакрыцьцё сеткі забясьпечвае надзейную працу сыстэмы сотавай сувязі VELCOM у Менску, Віцебску, Бабруйску, Баранавічах, Кобрыне, Жлобіне, Нарачы, в.Шаметаўка, Наваполацку, Полацку, Жодзіна, Берсьці, Гародні, Дзяржынску, Івацэвічах, Воршы, Шклове, п.Сосны, в.Азярцы, Слуцку, Маладэчне, Слоніме, Гомлі, Магілёве, Стаўбцах, Барысаве, Заслаўлі, Арэшніках, п.Крупкі, Салігорску, Мозыры, Пінску, Рэчыцы.
СП "Мабільная лічьавая сувязь" створаная ў ліпені 1998 году швэйцарскім кансорцыумам SB-Telecom і беларускімі РА "Белтэлекам", ЗАТ "Белтэхэкспарт". У жніўні 1999 году кампанія атрымала аператарскую ліцэнзію GSM-900/1800. На сёньня ў кампаніі больш за 100 тыс. кліентаў, заключана больш за 120 роўмінгавых пагадненьняў.