Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Для Віка супрацоўніцтва зь Беларусьсю стала “незабыўным”
11:16, 21/12/2001

Кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік, які павінен пакінуць краіну 22 сьнежня, выказаў у афіцыйным прэс-рэлізе ўдзячнасьць усім беларускім грамадзянам і заявіў, што ён разглядае супрацоўніцтва зь імі, як самы незабыўны досьвед свайго знаходжаньня ў краіне. Тэрмін працы амбасадара Віка на пасадзе кіраўніка КНГ сканчаецца 31 сьнежня 2001 году – нямецкі дыплямат ачольваў групу АБСЭ ў Менску з моманту ейнага заснаваньня ў 1997 годзе.

Прозьвішча новага кіраўніка КНГ пакуль афіцыйна не аб’яўлялася. Але многія беларускія СМІ ўжо назвалі былога амбасадара Нямеччыны на Ўкраіне Эбэрхарда Хайкена найбольш верагодным пераемнікам Віка. Палітычны дарадца КНГ Эндру Карпентэр заявіў БелаПАН, што самі супрацоўнікі групы пакуль што ня маюць інфармацыі пра кандыдатуру новага кіраўніка й даведаюцца ягонае прозьвішча толькі за некалькі гадзін да афіцыйнага прызначэньня дзейснага старшыні АБСЭ. Пакуль забавязкі кіраўніка КНГ будзе выконваць намесьнік Віка, Мішэль Рывалье.

Як патлумачыў БелаПАН прэс-сакратар АБСЭ Кейт Джынкс, працэдура прызначэньня кіраўнікоў місіяў арганізацыі дастаткова нефармальная – краіны-удзельніцы ўносяць свае прапановы; пасьля сьпіс кандыдатаў накіроўваецца для камэнтараў уладаў краіны, дзе разьмяшчаецца місія; пасьля чаго дзейсны старшыня прымае рашэньне. Джынкс сказаў, што паводле ягонай інфармацыі, беларускія ўлады ўжо атрымалі сьпіс на разглядзе. Аднак прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў заявіў БелаПАН, што ня мае такой інфармацыі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: