Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Афіцыйныя ўлады праігнаравалі разьвітальны прыём амбасадара Віка 11:17, 21/12/2001
Вечарам 20 сьнежня кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік ладзіў разьвітальны прыём. Прадстаўнікі афіцыйных уладаў Беларусі яго праігнаравалі. На прыёме прысутнічалі замежныя дыпляматы, лідэры палітычных партыяў, кіраўнікі няўрадавых арганізацыяў, журналісты незалежных СМІ. Амбасадар Вік адносна гэтага ў сваёй разітальнай прамове адзначыў: “Сёньня тут вялікая колькасьць гасьцей. Тым не менш, вы не павінны думаць, што мы не запрасілі сюды прадстаўнікоў афіцыйных уладаў. Яны атрымалі запрашэньне так як і вы. Такі інцыдэнт ужо быў сёлета. 15 студзеня, калі мы сьвяткавалі 25-годзьдзе падпісаньне Гэльсынскіх пагадненьняў”. І дадаў, што, хаця асабіста для яго прыйшоў час з’яжджаць зь Беларусі, КНГ АБСЭ будзе працягваць сваю працу паколькі да гэтага часу не выканала галоўную задачу – правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў.