Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З такім пытаньнем зьвяртаецца да жыхароў Барысава ўлётка, расклееная актывістамі ЗУБРа па ўсім горадзе. Ва ўлётцы пазначаны тэлефоны начальніка ЖЭУ, галоўнага інжынэра й старшыні гарвыканкаму. Зубры заклікаюць патэлефанаваць і запытаць нядбайных чыноўнікаў, чаму так блага працуе ацяпленьне.
Барысаўскія зубры тлумачаць, што да такіх дзеяньняў іх падштурхнула катастрафічная сытуацыя з ацяпленьнем у Барысаве. Нягледзячы на моцныя маразы, ацяпленьне практычна не працуе ці грэе зусім слаба. Калі сотні тэлефонных званкоў абураных барысаўцаў не прымусяць чыноўнікаў выконваць свае абавязкі, то зубры маюць намер зрабіць наступныя крокі.