Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня Беларускага саюза мастакоў Уладзімер Басалыга выступае за вяртаньне Дому літаратараў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. У размове з карэспандэнтам БелаПАН сп.Басалыга адзначыў, што СБП зараз знаходзіцца ў крытычным эканамічным стане. “Пасьля таго як Адміністрацыя адмовілася даціраваць дзейнасьць літаратурнага аб’днаньня, Саюз пісьменьнікаў апынуўся бяз сродкаў да існаваньня. Калі ж у безвыходным стане знаходзіцца аб’яднаньне літаратараў, асуджана ўся нацыянальная культура”, -- падкрэсьліў масатак.
Ён лічыць, што Канфедэрацыя творчых саюзаў Беларусі павінна накіраваць у Адміністрацыю прэзыдэнта зварот, з тым, каб пісьменьнікам вярнулі іхнюю маёмасьць.
Пазыцыю старшыні БСМ пракамэнтаваў адзін з членаў праўленьня Саюзу пісьменьнікаў, які пажадаў застацца невядомым. Зь ягоных словаў, 1 лютага гэтага году на сустрэчы з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі галава дзяржавы абяцаў вярнуць Дом літаратара пісьменьнікам. Аднак гэты зварот да гэтага часу не выкананы.
Разам з тым, ужо шэсьць месяцаў Саюз пісьменьнікаў не атрымоўвае дзяржаўных датацыяў. “Гэтае фінансаваньне было закладзена ў бюджэт як своеасаблівая кампенсацыя за забраныя ў пісьменьнікаў Дом літаратараў й паліклініку. Практычна нашае аб’яднананьне пазбавілася ўласнасьці, бо Дом творчасьці пісьменьнікаў “Іслач” не дае ніякага прыбытку, а толькі патрабуе значных выдаткаў. У ліаратурных колах лічаць, што спыненьне фінансаваньня СПБ зьяўляецца своеасаблівым актам помсты ўладаў за незалежную пазыцыю пісьменьнікаў, якая гучыць у іхных творах, а таксама за выступ старшыні Саюзу пісьменьнікаў Вольгі Іпатавай на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі”, -- сказаў суразмоўца.