Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 2223
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Свабоднаму прафсаюзу паказалі на дзьверы
11:10, 22/12/2001

Рашэньнем адміністрацыі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту некалькі вядомых у горадзе навуковых, спартовых і грамадзкіх арганізацыяў пазбаўленыя юрыдычнай адрэсы ў гэтай установе. Сярод тых, хто атрымаў афіцыйную адмову за подпісам рэктара ўнівэрсытэту Ўладзімера Плецюхова, - мясцовая філія Геаграфічнае суполкі, Асацыяцыя палітычных навукаў, грамадзкае аб`яднаньне "Ўкраінская навукова-пэдагагічная суполка "Берагіня", гандбольны клюб "Рубікон" і, што самае дзіўнае, унівэрсытэцкая каманда Клюбу вясёлых і знаходлівых, створаная некалькі год таму.

У лістох, дасланых вышэйназваным арганізацыям, не паведамляюцца прычыны, зь якіх адміністрацыя ўнівэрсытэту адмаўляе ім у далейшым выкарыстаньні юрыдычнай адрэсы. Уладзімер Плецюхоў абмяжоўваецца стандартнаю фармулёўкаю: "Установа адукацыі Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Пушкіна паведамляе, што ня можа даваць памяшканьняў пад юрыдычны адрас згаданым арганізацыям".

На просьбу карэспандэнта Радыё Рацыя патлумачыць гэтае рашэньне Ўладзімер Плецюхоў адказаў, што не жадае гаварыць з супрацоўнікамі недзяржаўных мэдыяў. Трэба зазначыць: аналягічную адмову атрымала нядаўна першасная арганізацыя Свабоднага прафсаюзу супрацоўнікаў Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якая да апошняга моманту таксама карысталася адрасам навучальнае ўстановы як юрыдычным.

Сябры прафэсійнага аб`яднаньня цьвердзяць: такі крок з боку адміністрацыі ёсьць чарговым этапам супрацьстаяньня Свабоднага прафсаюзу й рэктара Ўладзімера Плецюхова асабіста, вядомага сваёй перадузятасьцю адносна недзяржаўных структураў.

Справа ў тым, што спадар Плецюхоў, былы кіраўнік абласное арганізацыі Камуністычнае партыі Беларусі, неаднаразова называў ўнівэрсытэцкі прафсаюз "дэструктыўнаю палітычнаю структураю" й намагаўся ўзьдзейнічаць на ягоных актывістаў - выкладчыкаў унівэрсытэту.

У сувязі з гэтым паўстае згадка пра нядаўняе звальненьне з загаду рэктара выкладчыка геаграфічнага факультэту Ігара Маслоўскага, якія зьяўляецца сябрам Свабоднага прафсаюзу й старшынём Берасьцейскага абласнога аддзяленьня праваабарончае арганізацыі Беларускі Хэльсынскі камітэт.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: