Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За зьбіцьцё агітатараў адзінага кандыдата – усяго 3 “мінімалкі” 11:11, 22/12/2001
Разгляд адміністратыўнай справы па факце зьбіцьця ўдзельнікаў сустрэчы з выбаршчыкамі, сябраў ініцыятыўнай групы адзінага кандыдата ад апазыцыі Ўладзімера Ганчарыка падчас выбарчай кампаніі прайшло 21 сьнежня ў судзе Фрунзенскага раёну станцыі метро Пушкінская, калі да сябраў ініцыятыўнай групы Ігара Крэбса й Дар’і Каткоўскай падыйшлі невядомыя маладыя лююдзі і жорстка зьбілі іх. Пры гэтым Дар’і Каткоўскай наносіліся ўдары па галаве. У аднаго з пацярпелых мінаўкоў, які заступіўся за агітатараў, было выяленае лёккае страсеньне мазгоў.
У выніку хуліганы былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі й дастаўленыя ў ГАМ №3 Фрунзенскага раёну Менску. Аднак пасьля тлумачэньняў затрыманых, а гэта былі Кошэль Зьміцер і Ляскоўскі Сьвятаслаў, выказалі ім вусную заўвагу і адпусьцілі іх. У выніку разгляду справы Кошаль быў прызнаны невіноўным, бо пацярпелы й сьведкі ня здолелі даказаць, што менавіта ён наносіў пабоі. Ляскоўскі быў вызнаны віноўным і атрымаў штраф у памеры 3 мінімальных заробкаў. Пацярпелыя не задаволеныя рашэньнем суда й зьбіраюцца зьвяртацца ў суд аб матэрыяльным спагнаньні ўрону, нанесенага здароўю.