Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
“Беларускі матыў”
11:20, 26/12/2001, “Голас Амэрыкі”


 ПАЛIТЫКА 

Ивонка Сурвилла поприветствовала защитников Куропат
11:19, 26/12/2001

Председатель Рады Белорусской Народной Республики Ивонка Сурвилла выступила с открытым обращением к защитникам Куропат: «Дорогие друзья! Накануне рождественских праздников хочу высказать Вам благодарность за Вашу акцию в Куропатах. Вы защищаете не только могилы наших дедов, погибших от террора в Куропатах. Вы спасете честь нации! От чистого сердца желаю Вам праздничного настроения, несмотря на все трудности, и лучшего 2002 года! Жыве Беларусь! Ивонка Сурвилла, Председатель Рады Белорусской Народной Республики».

России не выгоден союз с Беларусью
11:18, 26/12/2001

Большинство опрошенных радиостанцией "Эхо Москвы" считает, что России не выгоден союз с Беларусью. Экспресс-опрос, проведенный в рамках программы "Рикошет" по интерактивным телефонам, показал, что 61 процент опрошенных придерживается данного мнения, в то время как 39 процентов опрошенных считает, что союз с Беларусью России выгоден. Всего в ходе опроса за 5 минут на радиостанцию "Эхо Москвы" поступило 2258 телефонных звонков.

БХК подал в суд на «Советскую Белоруссию»
11:17, 26/12/2001

Белорусский Хельсинкский комитет через суд требует от газеты опровержения сведений, которые были распространены в номере за 5 сентября. В "Советской Белоруссии" была напечатана статья, в которой утверждалось, что деятельность правозащитников из БХК будто бы подрывает безопасность страны. В течении трех месяцев БХК добивался опровержения этих сведений. Правозащитники обращались в КГБ, Совет безопасности, Администрацию президента — нигде не подтвердили сведений о преступной деятельности БХК.

Супраць АТЗТ “Амрыта” ўзбуджаная крымінальная справа
11:16, 26/12/2001

Супрацоўнікамі Ўпраўленьня Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК) па Віцебскай вобласьці праведзеная праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасьці акцыянэрнага таварыства закрытага тыпу (АТЗТ) “Амрыта”. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ДФР КДК, было высьветлена, што згаданае таварыства ня мела ліцэнзіі на оптавы гандль нафтапрадуктамі, і тым не менш зрабіла пастаўку 29,9 тонаў дызельнага паліва сталічнаму ААТ “Златоуст”. Пры гэтым было атрымана больш за 7 міліёнаў рублёў. Адносна АТЗТ “Амрыта” ўзбуджаная крымінальная справа па прызнаках злачынства.

Рост коштаў дасягнуў рэкорднага паказчыка
11:15, 26/12/2001

Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу Беларусі, за першыя два тыдні сьнежня рост спажывецкіх коштаў у краіне склаў 2,8 адсоткі (за першы – 1,7, за другі – 1,1). Сёлета гэта самы значны рост коштаў за першыя два тыдні месяца. Да гэтага рэкордным быў паказчык двух тыдняў сакавіка – 2,6 адсоткі. За першыя два тыдні лістападу кошты вырасьлі на 1,8, кастрычніка – на 1,4 адсоткі. З пачатку году спажывецкія кошты ў Беларусі вырасьлі на 42,4 адсоткі (за гэты ж пэрыяд 2000 году – у 2,03 разы, у тым ліку за першыя два тыдні сьнежня – на 2,9 адсоткі).

В ноябре зарплата снизилась на 0,6 процента
11:14, 26/12/2001

В ноябре текущего года зафиксировано снижение средней начисленной зарплаты рабочих и служащих на фоне ускорения роста цен. По данным Министерства статистики и анализа, зарплата уменьшилась за месяц на 0,6 процента (с 151.210 да 150.247 рублей). В то же время потребительские цены выросли на 4,6, а рыночный наличный курс доллара США - на 3,2 процента. В валютном эквиваленте зарплата снизилась с 99,81 до 96,08 доллара, или на 3,7 процента. Ниже зарплата была только в июне (92,65 доллара). В июле она составила 100,05 доллара, в августе - 102,80, в сентябре - 98,82. В рублевом выражении зарплата оказалась ниже уровня августа (150.854).

У Берасьцейскай вобласьці зьмяншаецца сярэдні заробак
11:13, 26/12/2001

Сярэдні заробак у Берасьцейскай вобласьці да канца году не дасягнуў узроўню ў 100 даляраў. У апошнія месяцы адзначаецца тэндэнцыя не да росту, а да спаду. Сярэдні заробак за верасень некалькі зьменшыўся ў параўнаньні са жнівеньскім. Гэтая ж тэндэнцыя прасочваецца і ў лістападзе. За мінулы месяц сярэдні заробак па народнай гаспадарцы Берасьцейскай вобласьці склаў 125,8 тысячы, у той час як за кастрычнік – 126,6 тысячы рублёў.

“Сургутнефтегаз” і “Славнефть” маюць намер павялічыць пастаўкі нафты ў Беларусь
11:12, 26/12/2001

Прэзыдэнт “Сургутнефтегаза” Ўладзімер Багданаў 25 сьнежня аб’явіў, што ў 2002 г. кампанія мае намер павялічыць здабычу да 47-50 млн. тонаў нафты. Як пішуць “Известия”, рост здабычы складзе прыкладна 14 адсоткаў. Аднак “Сургут” ня будзе перанасычаць унутраны рынак сваёй нафтай. Кампанія на чвэрць павялічыць пастаўкі ў Беларусь. У 2001 годзе “Сургут” будзе пастаўляць у Беларусь 8 млн. тонаў нафты (6,5 млн. на Наваполацкі НПЗ і 1,5 млн. тонаў – на Мазырскі НПЗ), а ў 2002 – 10 млн. тонаў.

Павялічыліся тарыфы на паслугі электрасувязі
11:11, 26/12/2001

Рэспубліканскае дзяржаўнае аб’яднаньне “Белтэлекам” аб’явіла аб павелічэньні з 23 сьнежня тарыфаў на паслугі электрасувязі. Як паведамілі БелаПАН у РА “Белтэлекам”, зьмена тарыфаў адбылася ў адпаведнасьці з рашэньнем Камісіі па каардынацыі дзейнасьці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага ўпраўленьня па пытаньнях коштуўтварэньня пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь для забесьпячэньня працы прадпрыемстваў электрасувязі бяз стратаў.

Тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі вырасьлі на 33-143 адсоткі
11:10, 26/12/2001

У сьнежні зноў вырасьлі тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. На 3,7 адсоткі павялічылася кватэрная плата (тэхабслугоўваньне) і плата за карыстаньне ліфтам, на столькі сама падаражэлі гарачая вада, ацяпленьне, халодная вада і каналізацыя, вываз і абяшкоджаньне сьмецьця. Газ падаражэў на 19,2 адсоткі.

Адпачынак для беларусаў падаражэе
11:09, 26/12/2001

З пачатку наступнага году сабекошт пуцёвак у санаторыі й дамы адпачынку Беларусі павялічыцца на 4%. Як паведамілі карэспандэнту “Саюз-інфо” ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленьні й санаторна-курортным лячэньні, з 1 студзеня будучага году сярэдні сабекошт пуцёўкі ў санаторый Беларусі будзе каштаваць прыкладна 350-400 тысячаў беларускіх рублёў. Акрамя таго, мяркуецца, што ў новым годзе зьменяцца ўмовы аплаты пуцёвак насельніцтву – за адпачынак у дзяржаўным санаторыі грамадзянам давядзецца заплаціць да 50% сабекошту пуцёўкі.

Уладзімер Ганчарык пакінуў пасаду старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай
11:08, 26/12/2001

Уладзімер Ганчарык сыходзіць з пасады старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай у сувязі з прызначэньнем на пасаду намесьніка старшыні Ўсеагульнай канфэдэрацыі прафсаюзаў – арганізацыі, якая аб’ядноўвае найбуйныя прафцэнтры краінаў СНД. Пра гэта ён заявіў 22 сьнежня на закрытым паседжаньні прэзыдыуму Савету ФПБ. Як паведаміў БелаПАН па выніках паседжаньня старшыня Беларускага прафсаюзу работнікаў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня Аляксандар Бухвостаў, напярэдадні, 21 сьнежня, Ганчарык пабываў у Маскве, дзе пытаньне аб ягоным прызначэньні вырашылася канчаткова. Па словах Бухвостава, рашэньне Ганчарыка сыйсьці з пасады старшыні ФПБ ня стала нечаканым.

Вік прызнаў, што ня выканаў задачу, ускладзеную на яго АБСЭ
11:07, 26/12/2001

Кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ Ганс-Георг Вік у выступе на сваім разьвітальным прыёме, які быў наладжаны ў сувязі са сканчэньнем ягоных паўнамоцтваў на пасадзе кіраўніка групы, адзначыў, што 19 сьнежня 1997 году былы дзейсны старшыня АБСЭ міністар замежных справаў Даніі Пэтэрсан прызначыў яго кіраўніком КНГ АБСЭ ў Беларусі. Хаця тэрмін знаходжаньня амбасадара Віка на гэтай пасадзе скончыўся, КНГ будзе працягваць сваю працу ў Беларусі, паколькі задача, якая на яе ўскладалася, да гэтага часу ня выкананая. У Беларусі так і не прайшлі свабодныя дэмакратычныя выбары.

Скандал вокруг «союзного государства»
11:06, 26/12/2001, GazetaSNG

Визит в Москву Александра Лукашенко сопровождался скандалом. Собственно говоря, Лукашенко ехал в российскую столицу, чтобы принять участие в заседании Высшего Государственного Совета «союзного государства», а также обсудить с Владимиром Путиным, Юрием Лужковым и руководителями компаний "Славнефть" и "Сургутнефтегаз" ряд насущных проблем. Вместе с Лукашенко приехал и премьер Геннадий Новицкий, чтобы принять участие в заседании Совета министров «союзного государства», где обсуждалось выполнение соглашения о введении единой российско-белорусской денежной единицы.

Запазычанасьць мая, Беларусія
11:05, 26/12/2001, gazeta.ru

На адной зь нядаўніх прэс-канферэнцыяў расейскі міністар фінансаў Аляксей Кудрын у жарце адзначыў, што Расея сёлета стала для Беларусі сапраўдным МВФ. Гэта, можна сказаць, нават і ня жарт: у канцы 2000 году Цэнтрабанк адобрыў выдаткаваньне крэдыту на стабілізацыю курсу беларускага рубля, – а зараз Касьянаў кажа аб структурных рэформах, і ў расейскім бюджэце-2002 сродкі на гэтыя рэформы закладзеныя. Сапраўды, беларуская эканоміка па-ранейшаму настолькі малая й слабая, што нават Расея можа адчуваць сябе адносна яе Міжнародным валютным фондам.

Віцебскія прафсаюзы абураныя свавольствам уладаў
11:04, 26/12/2001

Кіраўніцтва Віцебскага абласнога аб’яднаньня прафсаюзаў запатрабавала адмены пастановы ўраду Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па абароне правоў сябраў прафсаюзаў”. Асаблівае абурэньне мясцовых прафсаюзных лідэраў выклікала тое, што ўрад распараджаецца грашыма, якія яму не належаць. Замест таго каб аддаць прафсаюзам сумы ўтрыманых членскіх унёскаў, урад сваёю пастановаю ад 14 сьнежня абавязаў наймальнікаў вярнуць грошы кожнаму работніку пэрсанальна. З-за гэтай “меры па абароне правоў” прафсаюзныя арганізацыі Беларусі могуць недалічыцца пракладна трох міліярдаў рублёў, заяўляюць прадстаўнікі віцебскіх прафсаюзаў.

Полацк можа згубіць культурную Сафію
11:03, 26/12/2001, GazetaSNG

21 сьнежня работнікі Полацкага нацыянальнага гісторыка-культурнага музэю-запаведніка ў Беларусі даведаліся пра навіну, якая выклікала ў іх шок: у Полацкі гарвыканкам прыйшоў факс, у якім паведамлялася, што дзяржаўны Камітэт па рэлігіі прыняў рашэньне перадаць Беларускай Праваслаўнай Царкве полацкі Сафійскі сабор, і ў сувязі з гэтым мясцовая вертыкаль улады і музэй-запаведнік павінны падрыхтаваць перадачу сабору да 1 сакавіка.

Тарыфы на электраэнэргію павялічацца на 40 адсоткаў
11:02, 26/12/2001

Да канца першага кварталу 2002 году тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва Беларусі павінны ўзрасьці на 40 адсоткаў. Пра гэта паведаміў міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Сямашка на прэсавай канферэнцыі ў Менску. Па ягоных словах, паведамляе БелаПАН, павышэньне тарыфаў прадугледжана праэктам бюджэту на 2002 год у адпаведнасьці з канцэпцыяй ліквідацыі перакрыжаванага субсідзіраваньня жыльлёва-камунальных паслуг для насельніцтва (на дадзены час насельніцтва плаціць ад 13,9 да 19,2 рублёў за кілават-гадзіну электраэнэргіі).

Выпускам “саюзнага тэлевізару” будзе займацца холдынг “Саюз”
11:01, 26/12/2001

Новы расейска-беларускі холдынг “Саюз” па вытворчасьці тэлевізійнай тэхнікі плянуецца зарэгістраваць у лютым 2002 году. Пра гэта “Інтэрфаксу” паведаміў Пётра Кустлівы, першы намесьнік генэральнага дырэктара Цэнтральнай кампаніі Міждзяржаўнай ФПГ “Электронныя тэхналёгіі”, якая будзе кіраваць холдынгам “Саюз”.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: