Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тарыфы на электраэнэргію павялічацца на 40 адсоткаў
11:02, 26/12/2001

Да канца першага кварталу 2002 году тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва Беларусі павінны ўзрасьці на 40 адсоткаў. Пра гэта паведаміў міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Сямашка на прэсавай канферэнцыі ў Менску. Па ягоных словах, паведамляе БелаПАН, павышэньне тарыфаў прадугледжана праэктам бюджэту на 2002 год у адпаведнасьці з канцэпцыяй ліквідацыі перакрыжаванага субсідзіраваньня жыльлёва-камунальных паслуг для насельніцтва (на дадзены час насельніцтва плаціць ад 13,9 да 19,2 рублёў за кілават-гадзіну электраэнэргіі).

“З пукту погляду ўчорашняга дырэктара, тарыфы на электраэнэргію для прамысловасьці былі й застаюцца вельмі цяжкімі. На энэргаёмістых вытворчасьцях удзельная вага электраэнэргіі ў сабекошце прадукцыі дасягае 20-30 адсоткаў, і калі кілават-гадзіна электраэнэргіі й кубамэтар газу каштуюць у два разы даражэй, чым у Расеі, цяжка разьлічваць на канкурэнтназдольнасьць нашай прадукцыі. Таму павелічэньне тарыфаў для насельніцтва дазволіць зьняць пэўную нагрузку з прадпрыемстваў”, -- сказаў Сямашка.

Паводле інфармацыі міністра, на працягу апошніх двух месяцаў ва ўрадзе абмяркоўвалася пытаньне аб далейшым лёсе пазык прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу за ўжытую энэргію, якія складаюць больш за 300 млрд. рублёў канцэрну “Белэнэрга” і каля 80 млрд. рублёў канцэрну “Белтопгаз”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Рабочее место
Продаем: распылитель, дренажные насосы - поставки
Гидрометцентр Беларуси. Погода Тарту, Эстония - прогноз на 6 дней