Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі вырасьлі на 33-143 адсоткі
11:10, 26/12/2001

У сьнежні зноў вырасьлі тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. На 3,7 адсоткі павялічылася кватэрная плата (тэхабслугоўваньне) і плата за карыстаньне ліфтам, на столькі сама падаражэлі гарачая вада, ацяпленьне, халодная вада і каналізацыя, вываз і абяшкоджаньне сьмецьця. Газ падаражэў на 19,2 адсоткі.

Для жыхароў Менску тарыф на халодную ваду й каналізацыю павялічыўся з 81,5 да 84,5 рублі за кубічны мэтар, газ - з 216,9 да 258,6, вываз сьмецьця - з 85,95 да 89,13, плата за карыстаньне ліфтам - з 98,79 да 102,44 рублёў на чалавека, за ацяпленьне - з 142,8 да 148 рублёў за квадратны мэтар агульнай плошчы. Кошт адной гігакалорыі цеплавой энэргіі, якая йдзе на падагрэў вады, павялічыўся з 5.249,7 да 5.444 рублёў.

Стаўка кватэрнай платы (тэхабслугоўваньне), адзіная для ўсёй краіны, вырасла з 11,34 да 11,76 рублёў за квадратный мэтар агульнай плошчы.

Па выніках 2001 году плата за карыстаньне ліфтам вырасла на 38,4 адсоткі, кватэрная плата - на 38,5, плата за карыстаньне радыёкропкай - на 39, халодная вада й каналізацыя падаражэлі на 74,6 адсоткі, вываз сьмецьця - на 94,4, газ - у 2,34 разы, гарачая вада і ацяпленьне - у 2,43 разы. Кошт адной кілаватгадзіны электраэнэргіі для насельніцтва павялічылася на 33,3 адсоткі. У 2000 годзе рост тарыфаў склаў ад 75 адсоткаў (радыёкропкі) да 10 разоў (электраэнэргія).

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Информацию об упаковочном оборудовании можно найти на нашем сайте.
Дорогой монтаж подъемников и ремонт гидроцилиндров от нас
Нападения тигров
упаковочное оборудование ролики в короткие сроки