Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
ЗУБР патрабуе ад КДБ адказу за сьмерць свайго паплечніка
11:10, 27/12/2001

Акцыя пратэсту супраць запужваньня, вярбоўкі й шантажу беларускай моладзі Камітэтам дзяржбясьпекі прайшла на галоўным праспэкце Менску, насупраць будынка беларускага КДБ. Дваццаць актывістаў руху супраціву ЗУБР сталі ланцугом перад будынкам Камітэту з партрэтамі свайго таварыша ў руках – удзельніка руху супраціву Андрэя Зайцава, які, як вынікае з заявы, распаўсюджанай рухам ЗУБР, 20 сьнежня ў Гомлі, у выніку шантажу з боку КДБ быў даведзены да самазабойства.

 ПАЛIТЫКА 

Падзеі 11 верасьня пайшлі на карысьць Лукашэнку
11:09, 27/12/2001, Frankfurter Rundschau

Незаўважна для міжнароднай грамадзкасьці Аляксандар Лукашэнка ўзмацняе ціск на апазыцыю. Праз тры месяцы пасьля выбараў прэзыдэнта Беларусі, вынікі якіх можна было б аспрэчваць, галава дзяржавы Аляксандар Лукашэнка паведаміў аб лібэралізацыі эканомікі. Аднак рэфарматарскія намеры сутыкаюцца са скепсысам з боку апазыцыі: яна скардзіцца на ўзмацненьне рэпрэсіяў.

Сьведкі пацьвярджаюць аб удзеле Ігнатовіча ў забойствах
11:08, 27/12/2001

Сьведчаньні “засакрэчаных” сьведкаў даказваюць удзел Ігнатовіча й ягоных паплечнікаў у шматлікіх забойствах беларускіх грамадзянаў. Нагадаем, што ў Менскім абласным судзе працягваецца працэс над былым спэцназаўцам Валерыям Ігнатовічам, якога акрамя іншага, абвінавачваюць у выкраданьні ў ліпені мінулага году аператара ГРТ Зьмітра Завадзкага. Гэты эпізод ужо разглядаўся ў судзе, але, згодна крыніцам, да гэтага часу няма пэўных адказаў на пытаньні, што насамрэч здарылася з Завадзкім і дзе ён зараз знаходзіцца. Затое хапае доказаў у зьдзяйсненьні групоўкаю Ігнатовіча іншых злачынстваў і сьведчаньняў пра ягоныя шчыльныя сувязі зь беларускімі спэцслужбамі.

“Песымістычнае” становішча беларускай эканомікі
11:07, 27/12/2001

Становішча, у якім апынулася эканоміка, замежныя экспэрты называюць “вельмі песымістычным”. Нядаўна ў нашай краіне працаваў экспэрт Сусьветнага банку Ўлад Крэячыч, паведамляе Радыё Рацыя. Ён дасьледаваў стан 625 прыватных прадпрыемстваў у розных рэгіёнах і выкарыстоўваў афіцыйную статыстычную інфармацыю за апошнія некалькі гадоў. Па ягоных словах, з аднаго боку, беларускія прадпрымальнікі маюць цяжкасьці з-за немагчымасьці складаць канкурэнцыю з расейскімі вытворцамі, а з другога - атмасфэра, у якой ім даводзіцца працаваць, горшая, чым у іншых краінах СНД.

Лукашэнка прызнаўся, што бяз зьвязу з Расеяй "яму труба"
11:06, 27/12/2001

Падчас свайго знаходжаньня ў Маскве Аляксандар Лукашэнка заявіў, што "настало время расставить все точки над "i". Ён патлумачыў, што мае на ўвазе неабходнасьць “или реализовать договор и программу формирования единого государства, или внести в эти документы серьезные коррективы, сделав это максимально публично и гласно”. Па словах Лукашэнкі, курс на аб’яднаньне з Расеяй зьяўляецца для яго прыярытэтам і непазьбежнасьцю, а адступленьне ад гэтага курсу беларускі лідэр назваў сваёй “палітычнай сьмерцю”. Адначасова, можна сказаць, што ўсе прагнозы адносна вынікаў візыту Лукашэнкі апраўдаліся: бакі так і не падпісалі найбольш важныя дакумэнты, ня зроблена нават сумеснай заявы двух прэзыдэнтаў.

Міжнародныя прафсаюзы патрабуюць адмены незаконнай пастановы
11:05, 27/12/2001

“Забарона сыстэмы безнаяўнага пералічэньня прафсаюзных унёскаў зьяўляецца парушэннем Канвэнцыі №87 МАП, якая ўстаноўлівае паўсюднае права работнікаў на свабоду аб’яднаньня”, -- гаворыцца ў лісьце генэральнага сакратара Міжнароднага саюзу работнікаў харчовай і тытунёвай прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, абслугоўваньня рэстарацыяў і гатэляў, грамадзкага харчаваньня й сумежных галінаў Рона Освальда Аляксандру Лукашэнку.

Рэдактар аршанскай газэты “Куцейна” пазбаўлены ліцэнзіі
11:04, 27/12/2001

Аршанскі гарвыканкам пастанавіў пазбавіць прадпрымальніцкай ліцэнзіі рэдактара незалежнай газэты “Куцейна” Віктара Андрэева. Са словаў рэдактара, пра тое, што яго вырашылі пазбавіць права на прадпрымальніцкую дзейнасьць, ён даведаўся выпадкова. Як высьвятлілася, яшчэ 5 сьнежня прайшло паседжаньне аршанскага гарвыканкаму, дзе прынялі адпаведнае рашэньне. Але афіцыйнае пісьмовае пацьверджаньне гэтаму Віктар Андрэеў атрымаў толькі напярэдадні Калядаў і толькі пасьля асабістага звароту ў гарвыканкам.

У Беларусі зьніжаецца аплата энэргіі грашыма
11:03, 27/12/2001

У Беларусі зьнізілася аплата энэргіі "жывымі грашыма", паведамілі ў дзяржаўным энэргетычным канцэрне. Паводле інфармацыі спэцыялістаў "Белэнэрга", за адзінаццаць месяцаў гэтага году спажыўцамі ў грашовай форме аплочана 35,4% спажытай энэргіі (агульная аплата - 85,7%), у той час аплата за 2000 год склала 44,7%. Практычна ўсе міністэрствы й канцэрны перавышаюць усталяваныя ўрадам улетку гэтага году межавыя нарматывы неграшовай формы спыненьня забавязаньняў па разьліках за ўжытую электрычную й цеплавую энэргію.

Гомельскія лякарні запазычылі за лекі
11:02, 27/12/2001

1,5 міліярды рублёў – такая пазыка лекарскіх установаў Гомельшчыны за атрыманыя лекі. Нягледзячы на гэта, фармацэўтычныя фірмы пагадзіліся пастаўляць лекі ў пазыку. Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленьні аховы здароўя Гомельскага аблвыканкаму, лякарскія ўстановы зьвярнуліся і да гандлёвых прадпрыемстваў з просьбай пастаўляць у пазыку ў шпіталі прадукты харчаваньня, але пакуль узаемапаразуменьня дасягнуць не атрымалася. Гэта ў сваю чаргу негатыўна паўплывала на якасьць харчаваньня хворых, паколькі бюджэтныя асыгнаваньні на гэты артыкул амаль выдаткаваныя.

Падарунак півавараў – зьніжкі коштаў
11:01, 27/12/2001

Напярэдадні калядных сьвятаў лідзкія півавары зрабілі падарунак спажыўцам. За кошт зьмяншэньня з 30 да 20 адсоткаў гандлёвых нацэнак у сваіх фірмовых крамах яны зьнізілі кошты. На такі крок пайшла адміністрацыя разьмешчаных у Лідзе прадпрыемстваў, якія гандлююць прадукцыяй мясцовага піўзаводу. У выніку піва “Лідзкае клясычнае”, напрыклад, стала больш танным, амаль на 60 рублёў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: