Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міжнародныя прафсаюзы патрабуюць адмены незаконнай пастановы
11:05, 27/12/2001

“Забарона сыстэмы безнаяўнага пералічэньня прафсаюзных унёскаў зьяўляецца парушэннем Канвэнцыі №87 МАП, якая ўстаноўлівае паўсюднае права работнікаў на свабоду аб’яднаньня”, -- гаворыцца ў лісьце генэральнага сакратара Міжнароднага саюзу работнікаў харчовай і тытунёвай прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, абслугоўваньня рэстарацыяў і гатэляў, грамадзкага харчаваньня й сумежных галінаў Рона Освальда Аляксандру Лукашэнку.

“Паважаны спадар Прэзыдэнт, -- гаворыцца ў заяве, -- мы маем інфармацыю адносна апошняга ў чарзе пасягальніцтваў на асноўныя правы прафсаюзаў у Беларусі ўрадавым Указе №1804, падпісаным 14 сьнежня. Пазбаўляючы работнікаў права ўплочваць свае членскія ўнёскі праз безнаяўную сыстэму, дадзены ўказ непасрэдна пагражае фінансавай незалежнасьці прафсаюзаў і іхнай здольнасьці эфектыўна абараняць умовы працы й жыцьця беларускіх працоўных.

Забарона сыстэмы безнаяўнага пералічэньня прафсаюзных унёскаў зьяўляецца парушэньнем Канвэнцыі №87 МАП, якая ўстаноўлівае права працоўных на свабоду аб’яднаньня. Ад імя больш чым 11 міліёнаў працоўных, што былі прадстаўленыя IUF, я ўпаўнаважаны заклікаць ваш урад неадкладна адмяніць гэты ўказ, які парушае міжнароднае права, практыку і дэмакратычныя нормы. IUF будзе падтрымоўваць барацьбу прафсаюзаў у вашай краіне, каб адмяніць гэты адыёзны ўказ, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя для нас сродкі. І мы будзем рэгулярна інфармаваць нашых сябраў аб прагрэсе ў вырашэньні гэтай сытуацыі.

Шчыра Ваш,

Рон Освальд

Генэральны Сакратар”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: