Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяржава дыктатара Лукашэнкі нагадвае савецкія часы. На М4, шасэ, што зь Берасьці ў Менск, непадалёку ад сталіцы Беларусі, працоўныя маюць дарожную агароджу. Пад морасьсю некалькі чалавек падмятаюць праежджую частку. Праца такога кшталту сустракаецца ў дзяржаве дыктатара Лукашэнкі, дзе, праўда, амаль няма беспрацоўя. Але вырабляецца мала прамысловай прадукцыі, а заробку часам хапае толькі на самае неабходнае і крыху – на гарэлку.
Толькі 2 адсоткі расейцаў лічаць Аляксандра Лукашэнку вартым вызначэньня “Чалавек 2001 году”. Пра гэта сьведчаць вынікі перадкаляднага рэпрэзэнтатыўнага апытаньня-інтэрвію 1.600 рэспандэнтаў, праведзенага сацыолягамі Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі.
Поскольку истек срок полномочий Центризбиркома, президент Лукашенко произвел новые назначения членов этой комиссии по своей квоте. Членами ЦИК назначены Игорь Андреев, Лидия Ермошина, Надежда Киселева, Николай Лозовик, Валерий Мицкевич, Владимир Цецохо. Председателем Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов вновь назначена Лидия Ермошина. Остальные шесть членов Центризбиркома будут избраны «национальным собранием».
У апошні час у Беларусі зьявіліся чуткі аб магчымым абмежаваньні наяўных разьлікаў за тавары коштам больш за 200 даляраў. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, намесьнік прэм’ер-міністра Андрэй Кабякоў абверг гэтыя сьцвярджэньні. “Ніхто ва ўрадзе ня ставіў пытаньня аб абмежаваньні наяўных грашовых разьлікаў, ні ў адным праэкце не гаворыцца пра гэта”, -- падкрэсьліў Кабякоў. Разам з тым ён пацьвердзіў існаваньне праекту праграмы па ўліку наяўных грошай, якая зьяўляецца складнікам “агульнай праграмы па павышэньні попыту на грошы”. Да 1 студзеня яна павінна быць прынятая сумеснай пастановаю ўраду й Нацыянальнага банку.
11,5 міліярды рублёў складае запазычанасьць па заробку ў Берасьцейскай вобласьці. Шэсьць зь іх прыпадае на аграпрамысловы комплекс. Такія зьвесткі былі прыведзеныя на паседжаньні Берасьцейскага аблвыканкаму 26 сьнежня. Менш за два тыдні таму на абласной сэлектарнай нарадзе называліся іншыя лічбы – 5,5 міліярды. І калі на той момант запазычанасьці ня мелі восем раёнаў, то на сёньня толькі прадпрыемствы Бярозаўскага раёну выплацілі сваім работнікам пазыкі па заробку.
На паседжаньні Магілёўскага абласнога аб’яднаньня прафсаюзаў прынятыя звароты да Аляксандра Лукашэнкі і да Канстытуцыйнага суда Беларусі з патрабаваньнем адмяніць пастанову Савету Міністраў РБ ад 14 сьнежня 2001 году “Аб мерах па бароне правоў членаў прафэсійных саюзаў”. Удзельнікі паседжаньня адзінагалосна лічаць пастанову Савміну антыканстытуцыйнай, якая разбурае дзейсную сыстэму ўплаты прафсаюзных унёскаў, што груба парушае правы работнікаў на свабоднае абыходжаньне са сваім заробкам.
80 адсоткаў будаўнічай тэхнікі і абсталяваньня ў Гомельскай вобласьці ўжо зношаныя й маюць патрэбу ў замене. Такая інфармацыя прагучала на прэсавай канферэнцыі першага намесьніка старшыні Гомельскага аблвыканкаму Аляксандра Бяляева. Аднак абнаўляць парк, па ягоных словах, магчыма толькі пры 25-адсоткавай рэнтабельнасьці, у той час як фактычна яна дасягае ў будаўнічым комплексе вобласьці толькі 6-7 адсоткаў. А таму патрабаваньне аб зьніжках на кошт аднаго квадратнага мэтра жыльля на 10 адсоткаў, будаўнікі, верагодна, будуць выконваць, што называецца, голымі рукамі.
Увеличились тарифы на услуги телеграфной связи. Как сообщили корреспонденту БЕЛТА в республиканском объединении "Белтелеком", теперь для населения стоимость слова в обычной телеграмме составит 12,5 рубля, а в срочной - 25 рублей. Для предприятий и организаций стоимость слова будет равна соответственно 19 и 38 рублям.
Сын экс-прэм’ера Чыгіра Аляксандар, якога абвінавачваюць у стварэньні злачыннай групоўкі, што крала аўтамабілі, яшчэ да суду заяўляў, што сьледзтва фальсыфікуе паказаньні сьведкаў, каб зрабіць яго адказным за шматлікія ўгоны грузавых мікрааўтобусаў “Форд-транзыт”. Учора ў гэтым маглі пераканацца ўдзельнікі працэсу, што праходзіць у Ленінскім раённым судзе Менску.
Гомельскі гарадзкі суд 27 сьнежня пастанавіў, што старшыня гомельскага моладзевага цэнтру “Гарт” Сяргей Адзінец парушыў дэкрэт прэзыдэнта №8, які забараняе выкарыстоўваць у палітычных мэтах атрыманую ў якасьці замежнай добраахвотнай дапамогі аргтэхніку. Згодна рашэньню суда, кіраўнік “Гарту” павінен заплаціць штраф у 1 млн. беларускіх рублёў (прыкладна 637 даляраў ЗША). Аргтэхніка была канфіскаваная супрацоўнікамі Камітэту дзяржбясьпекі ў пэрыяд кампаніі па выбарах прэзыдэнта, што прайшлі 9 верасьня гэтага году. Справа супраць “Гарту” была ўзбуджаная па выніках праверкі падаткавай інспэкцыі, якая, у сваю чаргу, засноўвалася на выніках вобшукаў, праведзеных КДБ. “Гарт” мае намер абскардзіць рашэньне гарадзкога суда ў абласным судзе.
Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) Беларусі зьвярнулася да старшыні Камітэту дзяржбясьпекі рэспублікі Леаніда Ерына з заклікам пайсьці ў адстаўку. Падставаю для звароту стала самазабойства гомельскага актывіста ЗУБРа Андрэя Зайцава, які, на думку партыі, “ня вытрымаў ціску й шантажу з боку мясцовага КДБ”. На месцы здарэньня знойдзена аўдыёкасэта з запісам тэлефоннай размовы А.Зайцава з супрацоўнікам КДБ й заявы ў Беларускі Гэльсынскі камітэт аб абставінах ягонай вярбоўкі ў органы дзяржбясьпекі, гаворыцца ў звароце партыі.
У Берасьці затрыманы кіраўнік аднаго з буйных сумесных беларуска-польскіх прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасьцю мэблі. Ён абвінавачваецца ў незаконным вывазе за мяжу буйной сумы валюты -- 741 550 амэрыканскіх даляраў. Гэтая сума вывозілася часткамі напрацягу гэтага году. Зараз затрыманы знаходзіцца ў ізалятары часовага затрыманьня. Расьсьледаваньне па гэтаму факту праводзіць сьледчы аддзел УКДБ.
26% менчукоў хацелі б, каб прэзыдэнтам “саюзу” Беларусі й Расеі стаў расейскі лідэр Уладзімер Пуцін. Бачыць на гэтай пасадзе Аляксандра Лукашэнку хочуць 12% жыхароў Менску. Такія вынікі апытаньня грамадзкае думкі, праведзенай сацыялягічнай службай “Зеркало”. 8% рэспандэнтаў або называюць кандыдатамі на гэтую пасаду малавядомыя палітычныя фігуры, або наогул ня лічаць патрэбнай пасаду прэзыдэнта “саюзнае дзяржавы”. Большасьць апытаных (54%) устрымалася ад адказу на пытаньне аб тым, хто павінен узначаліць “саюз”.
Пры гэтым 31 адсотак – “адмоўна”, а 20 адсоткаў – “хутчэй адмоўна, чым станоўча”. Такія дадзеныя соцапытаньня, праведзенага 18-21 сьнежня гэтага году супрацоўнікамі сацыялягічнай службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. На анкету адказала 500 рэспандэнтаў ва ўзросьце 18 гадоў і старэй. Каля чвэрці – 27 адсоткаў апытаных – магчымую прыватызацыю айчынных прадпрыемстваў замежнымі бізнэсоўцамі ўспрымаюць станоўча. Прычым, 10 адсоткаў – “станоўча”, а 17 адсоткаў – “хутчэй станоўча, чым адмоўна”. Кожнаму пятаму рэспандэнту (22 адсоткі) было цяжка адказаць на прапанаванае пытаньне.
Новы тарыфны пэрыяд са зьніжанай аплатай паслугі ўводзіцца 1 студзеня 2002 году для карыстальнікаў беспарольнага доступу ў інтэрнэт. Ён будзе дзейнічаць ў працоўныя дні тыдня з 2 гадзінаў ночы да 8 гадзінаў раніцы й складзе для насельніцтва 11,6 рублі за хвіліну, для суб’ектаў гаспадараньня – 0,01 даляры ЗША (без уліку ПДВ).
Толькі па пашпартах грамадзяніна Рэспублікі Беларусь узору 1996 году здолеюць выехаць за мяжу жыхары Беларусі з 1 студзеня 2002 году. Як паведамілі БЕЛТА ў прэсавым цэнтры памежнага ведамства, грамадзяне нашай краіны, якія выяжджаюць за мяжу з замежнымі пашпартамі з сымболікай СССР, за мяжу прапускацца ня будуць. Асобам, якія выехалі за межы рэспублікі з савецкімі пашпартамі да 1 студзеня 2002 году, перашкодаў для выезду ў Беларусь ня будзе.