Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы ня хочуць бачыць Лукашэнку прэзыдэнтам “саюзу” 11:04, 28/12/2001
26% менчукоў хацелі б, каб прэзыдэнтам “саюзу” Беларусі й Расеі стаў расейскі лідэр Уладзімер Пуцін. Бачыць на гэтай пасадзе Аляксандра Лукашэнку хочуць 12% жыхароў Менску. Такія вынікі апытаньня грамадзкае думкі, праведзенай сацыялягічнай службай “Зеркало”. 8% рэспандэнтаў або называюць кандыдатамі на гэтую пасаду малавядомыя палітычныя фігуры, або наогул ня лічаць патрэбнай пасаду прэзыдэнта “саюзнае дзяржавы”. Большасьць апытаных (54%) устрымалася ад адказу на пытаньне аб тым, хто павінен узначаліць “саюз”.