Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Берасьці затрыманы кіраўнік буйнога сумеснага прадпрыемства 11:05, 28/12/2001
У Берасьці затрыманы кіраўнік аднаго з буйных сумесных беларуска-польскіх прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасьцю мэблі. Ён абвінавачваецца ў незаконным вывазе за мяжу буйной сумы валюты -- 741 550 амэрыканскіх даляраў. Гэтая сума вывозілася часткамі напрацягу гэтага году. Зараз затрыманы знаходзіцца ў ізалятары часовага затрыманьня. Расьсьледаваньне па гэтаму факту праводзіць сьледчы аддзел УКДБ.