Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі аргтэхніку нельга выкарыстоўваць ў палітычных мэтах 11:07, 28/12/2001
Гомельскі гарадзкі суд 27 сьнежня пастанавіў, што старшыня гомельскага моладзевага цэнтру “Гарт” Сяргей Адзінец парушыў дэкрэт прэзыдэнта №8, які забараняе выкарыстоўваць у палітычных мэтах атрыманую ў якасьці замежнай добраахвотнай дапамогі аргтэхніку. Згодна рашэньню суда, кіраўнік “Гарту” павінен заплаціць штраф у 1 млн. беларускіх рублёў (прыкладна 637 даляраў ЗША). Аргтэхніка была канфіскаваная супрацоўнікамі Камітэту дзяржбясьпекі ў пэрыяд кампаніі па выбарах прэзыдэнта, што прайшлі 9 верасьня гэтага году. Справа супраць “Гарту” была ўзбуджаная па выніках праверкі падаткавай інспэкцыі, якая, у сваю чаргу, засноўвалася на выніках вобшукаў, праведзеных КДБ. “Гарт” мае намер абскардзіць рашэньне гарадзкога суда ў абласным судзе.