Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 2829 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Паказаньні сьведак па справе Чыгіра супярэчаць сьледзтву
11:08, 28/12/2001

Сын экс-прэм’ера Чыгіра Аляксандар, якога абвінавачваюць у стварэньні злачыннай групоўкі, што крала аўтамабілі, яшчэ да суду заяўляў, што сьледзтва фальсыфікуе паказаньні сьведкаў, каб зрабіць яго адказным за шматлікія ўгоны грузавых мікрааўтобусаў “Форд-транзыт”. Учора ў гэтым маглі пераканацца ўдзельнікі працэсу, што праходзіць у Ленінскім раённым судзе Менску.

У пацярпелых Зьмітра і Сьвятланы Маслоўскіх напрыканцы 2000 году быў скрадзены мікрааўтобус “Форд-транзыт” белага колеру. Праз два месяцы некаторыя часткі гэтага аўтобуса пацярпелыя апазналі. Але на судзе высьветлілася, што апазнаньне праводзілася ня ў доме Чыгіра-малодшага ў пасёлку Тарасава, а ў вайсковай частцы ў Менску.

Сьвятлана Маслоўская пазнала дах свайго аўтамабіля сярод іншых частак, што былі зваленыя ў адным з ангараў. “Пазнала я толькі дах, але больш ніякіх нашых запчастак ня бачыла. Іх потым муж пазнаў, калі туды езьдзіў — таксама ў вайсковую частку. А раней, калі нас прывозілі на апазнаньне ў дом і гараж у Тарасаве, там я гэтага даха ня бачыла, і астатніх частак нашага аўтобуса там не было”, — казала ў судзе сьведка Маслоўская.

Адвакаты атрымалі ад пацярпелых Маслоўскіх яшчэ адно важкае, на іхную думку, сьведчаньне. Стала вядома, што выезд пацярпелых са сьледчымі да дома Чыгіра-малодшага і апазнаньне частак мікрааўтобуса ў вайсковай частцы былі праведзеныя ў розныя дні. Між тым, паводле матэрыялаў справы гэта адбылося ў адзін дзень.

“Потым, абапіраючыся на гэтыя матэрыялы, сьледчыя публічна заявілі, што пацярпелыя апазналі свае запчасткі ў гаражы Аляксандра Чыгіра. У прыватнасьці, пра гэта казаў начальнік сьледчага камітэту Глухоўскі ў інтэрвію дзяржаўным мэдыям. Але цяпер атрымліваецца, што тое былі ілжывыя зьвесткі”, — заўважыў Радыё Свабода Міхаіл Чыгір. Адносна захадаў сьледзтва ён дадаў наступнае: “Калі былі вобўукі там, дзе хаваў запчасткі мой сын, павінны былі быць панятыя... Чамусьці на стужцы, на якой зьняты ператрус у гэтым гаражы, зафіксаваныя адчыненыя дзьверы. І нарэшце, на ўсіх запчастках, вывезеных з гаража сына, трэба было павесіць адмысловыя біркі, а іх падчас апазнаньня не было. Цяпер атрымліваецца — апазналі нейкі дах, а адкуль ён ўзяўся, невядома.

Вось чаму магчыма казаць, што шматлікія парушэньні, якія зробленыя сьледчымі, не даюць магчымасьці разгледзець гэтую справу ў адпаведнасьці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам”.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: