Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 2829 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апошняя плянавая эканоміка Эўропы
11:16, 28/12/2001, Sueddeutsche Zeitung

Дзяржава дыктатара Лукашэнкі нагадвае савецкія часы. На М4, шасэ, што зь Берасьці ў Менск, непадалёку ад сталіцы Беларусі, працоўныя маюць дарожную агароджу. Пад морасьсю некалькі чалавек падмятаюць праежджую частку. Праца такога кшталту сустракаецца ў дзяржаве дыктатара Лукашэнкі, дзе, праўда, амаль няма беспрацоўя. Але вырабляецца мала прамысловай прадукцыі, а заробку часам хапае толькі на самае неабходнае і крыху – на гарэлку.

Аляксандар Лукашэнка кіраўніком з 1994 году. Падтрымоўвае апошнюю буйную цэнтралізаваную эканоміку Эўропы. Ён сам вызначае беларускую сыстэму як “рынкавы сацыялізм”: дзяржава кантралюе кошты, можа ўмешвацца ў кіраваньне прыватнымі прадпрыемствамі і ўсталёўвае курс абмену валют. Большая частка прамысловых прадпрыемстваў знаходзіцца ў руках дзяржавы, падыход да прыватызацыі – асьцярожны. Многія прадпрыемствы выжываюць толькі за кошт дзяржаўных субсыдыяў. Сама ж дзяржава выжывае толькі дзякуючы падтрымцы суседняй дзяржавы – Расеі. Дзяржаўныя служачыя, як і працоўныя, занятыя прыборкаю шасэ, атрымоўваюць заробак з затрымкаю ў некалькі месяцаў.

Паколькі рынкавы сацыялізм не функцыянуе, пазыкі Беларусі растуць. “Чым далей Беларусь застаецца ў гэтай сытуацыі, тым больш складана будзе зь яе выйсьці, --сказаў адзін заходні дыплямат, -- у рэшце рэшт у адзін момант усё можа абваліцца”. Ноччу дзяржава дыктатара ахутаная цемраю: мясцовая адміністрацыя вельмі неахвотна ўключае вулічнае асьвятленьне. Каля чвэрці насельніцтва, згодна дадзеных Міжнароднага банку рэканструкцыі й разьвіцьця, жыве ніжэй за ўзровень беднасьці.

Надзея на Расею

Праз такое сумнеўнае становішча Лукашэнка даўно іграе на аб’яднаньне з Расеяй. Стварэньне валютнага саюзу заплянавана на 2005 год. Наступствы цесных сувязяў: Расея ўцягнула суседку ў фінансавы крызіс 1998 году, аднак, і аблегчыла ёй выхад зь яго. Але ў Маскве ня вельмі зацікаўленыя ў тым, каб ускласьці на сябе такі цяжар, тым больш зараз, калі асноўныя цяжкасьці, падаецца, пераадоленыя. Тым не менш, Масква прадае беднай суседцы нафту й газ па ільготнаму кошту. У сваю чаргу, расейская нафта й газ транспартуюцца па беларускіх трубаправодах бясплатна.

Няўдачы прыватызацыі

Калі Савецкі Саюз падзяліўся, Беларусь лічылася самай перадавой з усіх савецкіх рэспублік: сельская гаспадарка вырабляла так шмат прадукцыі, што яе хапала ня толькі беларусам. Хутка, аднак, рухнула прамысловасьць. Сельская гаспадарка ўжо не задавальняе патрэбы насельніцтва ў харчаваньні. І выжывае, як і прамысловасьць, па вялікаму рахунку праз дзяржаўныя датацыі. Няўдачы праватызацыі прывялі да таго, што зараз прадпрыемствы нерэнтабельныя як ніколі раней. Леташні ВУП аб’ёмам амаль у 30 млрд. даляраў усё ж такі ніжэй за паказчык 1990 году. Тады ён скаладаў 35,2 млрд. Пасьля 6-адсоткавага росту летась, за першыя 9 месяцаў 2001 году эканоміка вырасла прыкладна на 3% - -вельмі сьціплы вынік у параўнаньні з іншымі краінамі Ўсходняй Эўропы.

Драматычная сытуацыя: большасьць беларусаў яшчэ з савецкага часу маюць добрую адукацыю. Так з прыходам Лукашэнкі краіна апынулася ў ізаляцыі, іхнія веды застаюцца незапатрабаванымі. Беспрацоўе, ва ўсялякім выпадку, паводле афіцыйнай статыстыкі, не адыгрывае ніякай ролі – урад дае лічбу ў 2,3%. Але паводле ацэнкі МВФ, прыхаванае беспрацоўе складае каля 10%.

Многія беларусы працуюць на ўмовах няпоўнай занятасьці. І гэта пры сярэднім заробку прыкладна ў 100 ДМ. У тое, што абставіны хутка зьменяцца, большасьць назіральнікаў ня вераць. Да таго часу, пакуль Лукашэнка не пагодзіцца зь лібэральным курсам і не наблізіць Беларусь шчыльней да Расеі, у эканамічнай сытуацыі зьменіцца няшмат. І, бадай, да таго часу, пакуль сотні беларусаў будуць мыць дарожныя агароджы ці падмятаць шасэйныя дарогі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: