Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 2930




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Паважаныя наведвальнікі вэб-сайту Хартыі!
11:30, 29/12/2001


 ПАЛIТЫКА 

Маніторынг парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2001 годзе
11:09, 29/12/2001

Інфармацыя аб палітычных забойствах, катаваньнях, незаконных арыштах, несправядлівым судзе, свабодзе слова, адносінах ураду да міжнародных і недзяржаўных расьследаваньняў магчымых парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2001 годзе выкладзеная ў падборцы маніторынгаў сябра аргкамітэту Хартыі’97 Людмілы Гразновай.

Палітычная будучыня Лукашэнкі вядомая?
11:08, 29/12/2001, GazetaSNG

Пакуль прэзыдэнты Расеі й Беларусі абмяркоўвалі ў Маскве надзённыя праблемы й пэрспэктывы “саюзнае дзяржавы”, беларуская сацыялягічная служба “Зеркало” правяла апытаньне грамадзкае думкі з мэтай высьвятліць, як ставяцца да ідэі аб’яднаньня грамадзяне Беларусі. Высьвятлілася, што за апошні год колькасьць рэспандэнтаў, якія падтрымоўваюць інтэграцыю дзьвюх краінаў, скарацілася на 10%. Ці стане спад папулярнасьці ідэі аб’яднаньня сярод простых грамадзянаў Беларусі трывалай тэндэнцыяй, пакажа час. Аднак сёньня аналітыкі адзначаюць, што расейскія палітыкі ўсё часьцей і часьцей выказваюцца крытычныя заўвагі адносна гэтага.

Заляцаньні зь Беларусяй каштуюць Расеі 10% бюджэту
11:07, 29/12/2001

"Я не думаю, что будет сильное движение вперед в плане создания единого государства", - заявил депутат Государственной думы РФ Григорий Томчин корреспонденту ИА "Росбалт", комментируя итоги последнего заседания Высшего государственного совета Союзного государства России и Беларуси. По его мнению, "у России с Беларусью разное направление политического и экономического развития". Поэтому Г.Томчин считает, что будет лишь "вялая попытка уговорить Беларусь идти нашим путем". "Пока белорусы сами не пойдут таким же путем, которым идет Россия, никакого сближения не будет", - заявил депутат.

Новым старшынём ФПБ стаў Франц Вітко
11:06, 29/12/2001

Толькі адно пытаньне – арганізацыйнае – было ўнесенае на разгляд падчас чарговага пленуму Федэрацыі парфсаюзаў Беларускай, які адбыўся 28 сьнежня ў Менску. У сувязі з тым, што старшыня ФПБ Уладзімер Ганчарык напярэдадні быў абраны намесьнікам старшыні Ўсеагульнай Канфедэрацыі Прафсаюзаў, якая аб’ядноўвае найбуйнейшыя нацыянальныя прафсаюзныя арганізацыі ўсіх краінаў СНД, удзельнікі пленуму абралі новага кіарўніка ФПБ. Ім стаў Франц Вітко. За ягоную кандыдатуру прагаласавала 169 з 180 прысутных сябраў Рады. Франц Вітко падзякаваў за давер і вызначыў сваю пазыцыю ў якасьці новага лідэра: праграма дзейнасьці прафсаюзаў, прынятая на ІІІ зьезьдзе ФПБ, і ягоныя рашэньні будуць выконвацца й надалей.

Расея прадаставіць Беларусі крэдыт на суму 30 мільёнаў даляраў
11:05, 29/12/2001

Ужо ў бліжэйшы час на рахунак Міністэрства фінансаў Беларусі ўрад Расеі пералічыць дзяржаўны крэдыт на суму 30 млн.даляраў. Як перадае ІА “Росбалт”, пра гэта ў пятніцу, 28 сьнежня, заявіў на прэсавай канферэнцыі галава беларускага Мінфіну Мікалай Корбут.

Спыніў працу завод пратэіна-вітамінавых канцэнтратаў
11:04, 29/12/2001

Пагроза беспрацоўя навісла над калектывам Наваполацкага заводу пратэіна-вітамінавых канцэнтратаў. Праца прадпрыемстваў спыненая. Напярэдадні Новага году 570 чалавек ягонага пэрсаналу засталіся без заробку яшчэ за лістпад. Паўтарылася сытуацыя мінулага году, калі завод прапрацаваў ўсяго чатыры месяцы, паведамляе БелаПАН.

Завод “Вымяральнік” перайшоў на скарочаны працоўны тыдзень
11:03, 29/12/2001

Цяжкае эканамічнае становішча захоўваецца ў наваполацкім заводзе “Вымяральнік”. Ужо ня першы месяц прадпрыемства працуе па скарочаным графіку – чатыры дні на тыдзень. Многім калектывам заробак ня выплачаны яшчэ за кастрычнік. Сярэдняя не дацягвае і да мінімальнага спажывецкага бюджэту. Прафсаюзныя ўнёскі не пералічваюцца. На паседжаньні прафкаму падрыхтаваныя лісты ў Міністэрства прамысловасьці рэспублікі і ў наваполацкі гарвыканкам з прапановамі па аздараўленьні эканомікі прадпрыемства. Таксама рыхтуюцца лісты да кіраўніцтва краіны з патрабаваньнем захаваць ранейшы прынцып пералічэньня прафсаюзных унёскаў.

Заробкі зьмяншаюцца
11:02, 29/12/2001

У лістападзе гэтага году адзначаецца спад заробкаў працоўных і служачых. Паводле дадзеных Міністэсртва статыстыкі й аналізу, заробак зьменшыўся за месяц на 0,6% (з 151210 да 150247 рублёў). У той самы час спажывецкія кошты вырасьлі на 4,6, а рынкавы наяўны курс даляру ЗША - на 3,2%. У валютным эквіваленце заробак зьнізіўся з 99,81 да 96,08 даляраў, ці на 3,7%. Ніжэй заробак быў толькі ў чэрвені (92,65 доллара). У ліпені яна склала 100,05 даляры, у жніўні - 102,80, у верасьні - 98,82.

Індэкс спажывецкіх коштаў на ўсе тавары й паслугі павялічыўся на 45,5%
11:01, 29/12/2001

Індэкс спажывецкіх коштаў у Беларусі на ўсе тавары й паслугі павялічыўся ў лістападзе гэтага году ,у параўнаньні зь лістападам 2000, на 45,5 адсоткі. Больш чым на 118 адсоткаў “падаражэла” водазабесьпячэньне, на 85,1 адсоткі паслугі пасажырскага траспарту, на 61,9 адсоткі – паслцгі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, на 61,9 адсоткі – бытавыя паслугі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: