Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея прадаставіць Беларусі крэдыт на суму 30 мільёнаў даляраў 11:05, 29/12/2001
Ужо ў бліжэйшы час на рахунак Міністэрства фінансаў Беларусі ўрад Расеі пералічыць дзяржаўны крэдыт на суму 30 млн.даляраў. Як перадае ІА “Росбалт”, пра гэта ў пятніцу, 28 сьнежня, заявіў на прэсавай канферэнцыі галава беларускага Мінфіну Мікалай Корбут.
Паводле ягоных словаў, чаканы перавод зьявіцца траншам крэдытнай лініі, якую расейскі ўрад адкрыў у рамках партнёрства ў “саюзнай дзяржаве”. Першы транш таксама на суму 30 млн.даляраў быў атрыманы Менскам у жніўні гэтага году. Уся ж крэдытная лінія Масквы плянуе выдакаваць каля 100 млн.даляраў.
Што да рэшткавай часткі на суму 40 млн.даляраў, то ўрад Расеі плянуе даць яе Беларусі ўжо ў 2002 годзе. У сваім камэнтары ўмоваў яе выдаткаваньня, міністар фінансаў Беларусі заявіў, што, “хутчэй за ўсё, гэта будуць тыя ж крокі, якія ўказаныя ў пляне мераў па стварэньні роўных эканамічных умоваў і ўвядзеньні адзінай грашовай адзінкі ў “саюзе Беларусі й Расеі”.