Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларусяй зацікавілася кааліцыя па барацьбе з тэрарызмам?
11:24, 15/01/2002

Днямі намесьнік начальніка Ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных у адказе на пытаньне, чаму няма ніякай рэакцыі на зьяўленьне перадруковак з амэрыканскай прэсы на тэму гандлю зброяй Беларусі, заявіў, што няма сэнсу рэагаваць на кожны артыкул, паколькі ўсе яны зьяўляюцца з падачы “журналісцкіх і каляжурналісцкіх колаў у Вільні”. Прадстаўнік МЗС апісаў схему зьяўленьня дадзеных артыкулаў: зь Вільні такія матэрыялы нібыта перасылаюцца ў Нямецкае тэлеграфнае агенцтва DPA і пасьля са спасылкаю ўжо на гэтае тэлеграфнае агенцтва зьяўляюцца ў беларускай прэсе. Заявы беларускага МЗСу пагадзіўся пракамэнтаваць “Белорусской газете” аглядальнік польскага штотыднёвіка "Wprost" Ян Чурыловіч. Менавіта яму належыць аўтарства артыкула “Саўдзельнік злачынстваў”, дзе падрабязна апісваецца механізм продажу Беларусяй узбраеньняў ісламскім экстрэмістам.

 ПАЛIТЫКА 

У Курапатах зноў усталяваны мэмарыяльны знак ахвярам рэпрэсыяў
11:23, 15/01/2002

Ва ўрочышчы Курапаты адбылася цырымонія адкрыцьця адбудаванага мэмарыяльнага знаку “Ад народу ЗША народу Беларусі”. Мэмарыяльны знак ва ўрочышчы Курапаты на месцы масавых захаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў быў усталяваны 15 студзеня 1994 году. У ягоным адкрыцьці прымаў удзел прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, аднак летам мінулага году ён пацярпеў ад дзеяньняў вандалаў. У цырымоніі адкрыцьця адноўленага за кошт амбасады ЗША мэмарыяльнага знаку прыняў удзел Надзвычайны й Паўнамоцны Амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак. У сваім выступе дыплямат заявіў, што дадзены мэмарыяльны знак зноў адноўлены ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў, бо толькі памяць аб той трагедыі можа прадухіліць ейнае паўтарэньне. Пасьля гэтага Козак запаліў на лаве сьвечку й папрасіў усіх прысутных памянуць людзей, захаваных у Курапатах, хвілінаю маўчаньня.

Пуцін павінен паўплываць на Лукашэнку
11:22, 15/01/2002, Sueddeutsche Zeitung

Жонкі шасьці беларускіх дысыдэнтаў, зьніклых, арыштаваных ці загінулых пры нявысьветленых абставінах, зьвярнуліся зь лістом да польскага прэзыдэнта Аляксандра Квасьнеўскага, у якім утрымлівалася просьба аб тым, каб Квасьнеўскі ад свайго імя папрасіў крамлёўскага гаспадара Ўладзімера Пуціна дапамагчы высьветліць лёс іхных мужоў. Заўтра, у сераду, Пуціна чакаюць у Польшчы зь дзяржаўным візытам.

Арыштаваныя актывісты апазыцыі зьвярнуліся за дапамогай у КНГ АБСЭ
11:21, 15/01/2002

Уладзімер Малей і Генадзь Самойленка, зьмешчаныя па рашэньні суда Ленінскага раёну Берасьці ў ізалятар часовага ўтрыманьня на 15 сутак, зьвярнуліся да амбсадара КНГ АБСЭ у Беларусі з просьбай паведаміць кіраўніцтву АБСЭ і Эўрапарлямэнту “пра новыя факты парушэньняў беларускімі ўладамі артыкулу 19 Пакту “Аб грамадзянскіх і палітычных правох”.

Леонов официально снят с должности гендиректора МТЗ
11:20, 15/01/2002

Министерство промышленности упразднила трудовой договор с Михаилом Леоновым в связи с возбуждением в отношении его уголовного дела. С 14 января Леонов освобожден от должности генерального директора Минского тракторного завода по статье 259 Трудового кодекса РБ. В приказе по Министерству промышленности сообщается, что основанием для упразднения трудового договора с Леоновым и освобождении его с занимаемой должности является письмо администрации президента от 11 января № 12/124-22 и поручение Совмина от 14 января № 07/105-44. Еще 9 января прокуратурой сообщалось, что Леонов был отстранен от занимаемой должности по решению Лукашенко после доклада генпрокурора Виктора Шеймана.

Россия начинает приватизацию белорусских предприятий
11:19, 15/01/2002

Российские инвесторы будут участвовать в приватизации белорусских предприятий на общих основаниях. Об этом шла речь во время встречи заместителя министра имущественных отношений России Владимира Мамигонова в Департаменте по управлению государственным имуществом при Минэкономики Беларуси, сообщает ИА «Экопресс».

Тулееў і Лукашэнка пачнуць займацца здабычай вугалю
11:18, 15/01/2002

Губэрнатар Кемераўскай вобласьці Аман Тулееў прапанаваў Аляксандру Лукашэнку стварыць на тэрыторыі Кузбасу першы міжнародны вугальны разрэз. Як паведамілі ў прэс-службе губэрнатара, у лісьце на імя беларускага лідэра, у прыватнасьці, адзначаецца, што гэтая ідэя прагучала яшчэ ў сьнежні, падчас знаходжаньня ўрадавай дэлегацыі Беларусі ў Кемерава. Аднак тады беларускі бок не задаволіў кошт будаўніцтва разрэзу – 430 млн. рублёў. Сёньня, адзначаецца ў лісьце Амана Тулеева, зьявіліся новыя рацыянальныя прапановы, якія зьмяншаюць кошт разрэзу ў два разы, за кошт прымяненьня лізінгу і іншых навацыяў.

Беларуская дэлегацыя наведае Кітай
11:17, 15/01/2002

Афіцыйны візыт дэлегацыі “нацыянальнага сходу” на чале са старшынём “савету рэспублікі” Аляксандрам Вайтовічам у Кітай адбудзецца 17-24 студзеня. Праграма візыту прадугледжвае перамовы са старшынём Сталага камітэту Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Пэнам, намесьнікам старшыні КНР Ху Цзыньтао, намесьнікам прэм’ера Дзяржаўнага савету краіны Цянь Цічэнем. Члены дэлегацыі маюць намер наведаць правінцыю Хубэй, зь якой супрацоўнічае Берасьцейская вобласьць, а таксама гарады Ухань, Шэньчжэнь, Сяогань, Шуньдэ і Гуяньчжоў.

Расейскія бровары ня хочуць быць падманутымі ўкладальнікамі
11:16, 15/01/2002

На мінулым тыдні ААТ “Крыніца” наведала ўрадавая камісія на чале зь віцэ-прэм’ерам Аляксандрам Папковым. Мэта візыту – ацэнка вынікаў першага этапу рэканструкцыі заводу ў рамках інвэстыцыйнага праэкту “Балтыка-Крыніца”. Між тым стала вядома, што ў сакавіку выпуск новага піва на ААТ “Крыніца”, як плянавалася па графіку, не пачнецца, паведамляе “Белорусская газета”.

Стремительно снижаются темпы роста экономики
11:15, 15/01/2002

В 2001 году зафиксировано снижение темпов роста белорусской экономики. По сведениям Министерства статистики и анализа, объем валового внутреннего продукта вырос на 4,1 процента против 5,8 процента в 2000 году. Выпуск промышленной продукции увеличился на 5,4 процента (на 7,8), сельскохозяйственной - на 1,8 (на 9,3).

Запазычанасьці па заробку “гасяць” крэдытамі
11:14, 15/01/2002

Літаральна за тры дні да новага году запазычанасьць па заробку на Гомельшчыне скрацілася з больш чым з мільярда рублёў да 20 зь невялікім мільёнаў рублёў. Прарыў адбыўся ў асноўным за кошт крэдытаў пад заробак. Гэта непазьбежна скажаецца ўжо пры выплаце заробку за сьнежань. Але пасьля. А пакуль заданьне зьверху вобласьць выканала.

Дапамога беспрацоўным захаваецца, але сымбалічная
11:13, 15/01/2002

Згодна прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця сталіцы на 2002 год, сёлета зьнізіцца попыт на працоўную сілу ў шэрагу галінаў матэрыяльнае вытворчасьці, а гэта, у сваю чаргу, прывядзе да павелічэньня колькасьці працаздольнага насельніцтва, незанятага ў эканоміцы (прасьцей, да росту беспрацоўя). Згодна прагнозу ўзровень беспрацоўя ў Менску к канцу 2002 году складзе 1,6 адсоткаў эканамічна актыўнага насельніцтва, паведамляе «Вечерний Минск».

Камунальныя службы будуць эканоміць на адключэньні гарачай вады
11:12, 15/01/2002

Для скарачэньня выдаткаў забесьпячэньня цяплом бюджэтнікаў і насельніцтва камунальныя службы Беларусі з пачатку году зьнізілі тэмпературу гарачай вады, а ў начны час дзе-небудзь наогул адключаюць яе. Моцныя маразы запатрабавалі значна большага, чым звычайна, расходу паліўных рэсурсаў на ацяпленьне і гарачае водазабесьпячэньне. Зараз камунальныя службы вымушаныя эканоміць. У першую чаргу пацярпець давядзецца тым, хто атрымоўвае цяпло ад кацельных на цьвёрдым і газападобным паліве, а гэта больш за палову ўсіх кацельняў жальлёва-камунальнай гаспадаркі краіны.

Беларусы везьлі ў Гішпанію 11 тонаў какаіну
11:11, 15/01/2002

На судовым працэсе ў Мадрыдзе па справе аб спробе ўвозу ў Гішпанію 11 тонаў какаіну сярод 36 абвінавачанных гішпанцаў і лацінаамэрыканцаў праходзяць таксама 10 маракоў з Расеі, 3 зь Беларусі і 3 з Эстоніі. Такія ўдакладнёныя дадзеныя паведамілі ў аўторак РІА “Новости” у судовых крыніцах Гішпаніі. Яшчэ адзін расеец, 65-гадовы старпам тральшчыка “Таамсаарэ”, на якім калюмбійскія і гішпанскія наркамафіозі перавозілі груз какаіну, загінуў падчас штурму судна гішпанскім спэцназам.

Жонка Генадзя Карпенкі папрасіла палітычнага прытулку ў Нямеччыне
11:10, 15/01/2002

Людміла Карпенка, жонка памерлага 6 красавіка 1999 году пры загадкавых абставінах актыўнага апанента рэжыму Лукашэнкі віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Генадзя Карпенкі, папарасіла палітычнага прытулку ў Нямеччыне. Нагадаем, што Людміла Філіпаўна выехала ў Нямеччыну разам са сваёй сям’ёй – сынам, нявесткай і ўнучкай – некалькі тыдняў таму. Людміла Карпенка ўзначальвае “Фонд імя Генадзя Карпенка”, які займаецца расьсьледаваньнем гібелі ейнага мужа. У выпадку атрыманьня палітычнага прытулку, дзейнасьць фонду яна будзе каардынаваць зь Нямеччыны і знаёміць сусьсветную грамадзкасьць пра загадкавыя зьнікненьні й сьмерці вядомых у Беларусі людзей – Генадзя Карпенкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага, Юры Захаранкі. Нагадаем, што палітычны прытулак у Нямеччыне ўжо атрымала сям’я зьніклага больш за два гады таму экс-міністра ўнутраных справаў Юры Захаранкі. Людміла Карпенка ня раз паведамляла пра сталы ўціск з боку ўладаў, які ёй і ейнай сям’і давялося зьведаць на Беларусі. Размова йшла аб праблеме працаўладкаваньня, праслухоўваньня кватэры і тэлефонаў, сочцы...

Дэмакратыя – наша лепшая абарона
11:09, 15/01/2002, The Washington Times
Марк Пальмэр, Эрык А. Віт і Курт Басэнэр


Нязносны, карумпаваны рэжым, які дапамагаў у заснаваньні, фінансаваньні й дыпляматычнай падтрымцы Талібану, усё яшчэ лічыцца «сяброўскім» для Амэрыкі. Дыктатарскі рэжым у Саўдаўскай Аравіі, адзіным клопатам якога насамрэч зьяўляецца ўтрыманьне ўлады, ніколі ня можа быць надзейным саюзьнікам ЗША. Адміністрацыя ЗША калі мае справу з шырокай тактычнай кааліцыяй, якая ўключае і іншыя аўтарытарныя рэжымы, што пануюць ва Ўзбекістане, Пакістане, Эгіпце й Кітаі, павінна ўлічваць іхнія «заслугі». Амэрыканскія й брытанскія лётчыкі над Іракам рызыкуюць з-за сыстэмаў СПА ўдасканаленых дзякуючы тэхнічнай дапамозе й навучаньню з боку Югаславіі (у часы Мілошавіча), Беларусі й Кітая. Такія дыктатуры ня толькі ненадзейныя партнёры – яны нараджаюць тых самых тэрарыстаў, над якімі мы павінны зараз атрымаць перамогу. Клопат аб інтарэсах Амэрыкі, уключна з выкараненьнем прычынаў тэрарызму, будзе патрабаваць падтрымкі дэмакратычнага кіраваньня па ўсім сьвеце.

Былога дырэктара “Атланту” перавялі з СІЗА ў “Навінкі”
11:08, 15/01/2002

Былога дырэктара “Атланту” Леаніда Калугіна зьмесьцілі ў псыхіятрычны шпіталь “Навінкі” ў мінулую сераду, але адвакату пра гэта стала вядома толькі вечарам у пятніцу ад сваякоў Калугіна. Адвакат Пыльчанка ўпэўнены, што сьледзтва наўмысна абыйшло закон, які патрабуе адмысловае пастановы сьледчага, калі арыштанта неабходна зьмесьціць на экспэртызу ў стацыянар.

Былому дырэктару радыёзаводу пагражае 8 гадоў турмы
11:07, 15/01/2002, Радыё Свабода

Гомельскае сьледчае ўпраўленьне прад`явіла афіцыйнае абвінавачаньне дырэктару Гомельскага радыёзаводу Анатолю Кірыкаву, якога арыштавалі 5 студзеня. Як паведаміў начальнік аддзелу эканамічных злачынстваў сьледчага ўпраўленьня Міхаіл Загорскі, дырэктару Кірыкаву прад`явілі абвінавачаньне згодна артыкулу 424, часткі 3 КК РБ – злоўжываньне ўладаю ці службовымі паўнамоцтвамі, што прывяло да цяжкіх наступстваў. Артыкул прадугледжвае пазбаўленьне свабоды на тэрмін да васьмі гадоў з канфіскацыяй маёмасьці. Сьледчае ўпраўленьне лічыць, што дырэктар наўмысна падпісаў кантракт на пастаўку мэблевых гарнітураў у Нямеччыну і тым самым нанёс урон прадпрыемству на 87 міліёнаў рублёў.

Канаплёў “курыруе” недзяржаўную прэсу?
11:05, 15/01/2002, yusnews.info

16 студзеня павінен адбыцца чарговы сход акцыянэраў ААТ “Белорусская газета». Згодна патрабаваньню некаторых акцыянэраў, на сходзе будуць абмяркоўвацца пытаньні фінансаваньня гэтага расейска-беларускага прадпрыемства за мінулы год. Але да гэтага часу дакумэнтаў акцыянэры не атрымалі.

Розьніца паміж афіцыйным і рынкавым курсам даляру дасягнула амаль 5%
11:04, 15/01/2002

На мінулым тыдні (7-13 студзеня ) курс даляру ЗША да беларускага рубля вырас на большасьці сэгмэнтаў валютнага рынку. Акрамя таго, працягваў павялічвацца разрыў паміж біржавым (афіцыйным) і рынкавымі курсамі даляру (ён дасягнуў амаль 5 адсоткаў), а таксама паміж рынкавымі й банкаўскімі. Апошняе, па зьвестках з камэрцыйных банкаў, зьвязана зь негалосным указаньнем Нацыянальнага банку не пераўзыходзіць 60-рублёвую розьніцу паміж афіцыйнай і банкаўскімі каціроўкамі амэрыканскай валюты.

Узровень сьнежаньскай інфляцыі ў Беларусі аказаўся вышэйшым за гадавую інфляцыю ў Кіргізіі
11:03, 15/01/2002

У сьнежні ў Беларусі зафіксаваны самы высокі ў 2001 годзе рост спажывецкіх коштаў - на 5,5 адсоткаў. Папярэдні рэкорд належаў студзеню - 4,8 адсоткаў. За год кошты ўзрасьлі на 46,1 адсоткі, што некалькі вышэй за восеньскія прагнозы ўраду (42 - 45 адсоткаў).

За первую неделю января цены выросли на 1,9 %
11:02, 15/01/2002

В Беларуси продолжают увеличиваться темпы инфляции. По сведениям Министерства статистики и анализа, за первую неделю января потребительские цены в стране выросли на 1,9 процента. Более высокие темпы цен за первую неделю месяца были зафиксированы в апреле 2001 года (2 процента). За первую неделю декабря 2001 года цены выросли на 1,7 процента, за первую неделю января 2001 года - на 1,4 процента.

На 2,5 адсоткі ўзрасьлі кошты на белую гарэлку
11:01, 15/01/2002

У Беларусі адбылося першае ў новым годзе павышэньне коштаў на белую гарэлку. Кошт гэтага алкагольнага напою ўзрос на 2,5 адсоткі. Зараз, да прыкладу, у рознічным гандлі паўлітровая "вінтавая" бутэлька гарэлкі "Крышталь-100" каштуе 2.102 рублі (раней - 2.053), "Белая Русь" , "Крышталь-люкс" - 2.171 (2.119), "Белая Русь-люкс", "Крышталь-люкс новы" - 2.249 (2.196).

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: