Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Розьніца паміж афіцыйным і рынкавым курсам даляру дасягнула амаль 5% 11:04, 15/01/2002
На мінулым тыдні (7-13 студзеня ) курс даляру ЗША да беларускага рубля вырас на большасьці сэгмэнтаў валютнага рынку. Акрамя таго, працягваў павялічвацца разрыў паміж біржавым (афіцыйным) і рынкавымі курсамі даляру (ён дасягнуў амаль 5 адсоткаў), а таксама паміж рынкавымі й банкаўскімі. Апошняе, па зьвестках з камэрцыйных банкаў, зьвязана зь негалосным указаньнем Нацыянальнага банку не пераўзыходзіць 60-рублёвую розьніцу паміж афіцыйнай і банкаўскімі каціроўкамі амэрыканскай валюты.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы даляр падаражэў за тыдзень на 1,1 адсоткі (з 1.590 да 1.608 рублёў), эўра - на 0,5 (з 1.427 да 1.434), расейскі рубель - на 0,6 (з 52,48 да 52,82). У абменных пунктах камэрцыйных банкаў каціроўкі даляру павялічыліся ў сярэднем на 2,1 адсоткі (з 1.590-1.620 да 1.630-1.650 рублёў пры набыцьці, з 1.620-1.645 да 1.660-1.668 рублёў пры продажы).
На "чорным" рынку наяўнай валюты курс даляру павялічыўся на 1,6 адсоткі (з 1.635-1.640 да 1.660-1.670 рублёў пры набыцьці, з 1.655-1.660 да 1.680-1.685 рублёў пры продажы). На ўнутраным пазабіржавым безнаяўным рынку каціроўка даляру зьнізілася на 1,5 адсоткі (з 1.630-1.650 да 1.610-1.620 рублёў). З пачатку месяца біржавы курс даляру павялічыўся на 1,8 адсоткі, банкаўскі наяўны - на 2,8, "чорны" наяўны - на 3,8, пазабіржавы – спаў на 0,3 адсоткі.
Афіцыйны курс даляру да расейскага рубля, усталёваны Цэнтральным банкам РФ, па выніках мінулага тыдня вырас на 1 адсотак (з 30,1372 да 30,4399 рублёў), з пачатку месяца - таксама на 1 адсотак. Курс беларускага рубля да расейскага павялічыўся за тыдзень на 1,6 адсоткі (з 18,6228 да 18,9173 расейскага рубля за 1.000 беларускіх), з пачатку месяца - на 0,4 адсоткі. У пераліку па крос-курсу каціроўка даляра да беларускага рубля спала за тыдзень на о,6 адсоткаў (з 1.618,30 да 1.609,10), з пачатку месяца - вырасла на 0,6 адсоткі.