Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Канаплёў “курыруе” недзяржаўную прэсу?
11:05, 15/01/2002, yusnews.info

16 студзеня павінен адбыцца чарговы сход акцыянэраў ААТ “Белорусская газета». Згодна патрабаваньню некаторых акцыянэраў, на сходзе будуць абмяркоўвацца пытаньні фінансаваньня гэтага расейска-беларускага прадпрыемства за мінулы год. Але да гэтага часу дакумэнтаў акцыянэры не атрымалі.

Больш таго, стала вядома, што на сходзе 16 студзеня ня будзе прысутнічаць намесьнік галоўнага рэдактара недзяржаўнай «Белорусской газеты» Яраслаў Раманчук, які валодае генэральнай даверанасьцю, выдадзенай маскоўскім сузаснавальнікам «ПрофМедыя». Раманчук, які па сумяшчальніцтву зьяўляецца намесьнікам старшыні апазыцыйнай Аб`яднанай грамадзянскай партыі, будзе адсутнічаць у Беларусі цэлы месяц.

У надзеі атрымаць падтрымку з-за кадравых зьменаў у гэтым сумесным прадпрыемстве да віцэ-сьпікера беларускага парлямэнту Ўладзімера Канаплёва зьвярнуўся сёньняшні галоўны рэдактар выданьня Ігар Высоцкі. Як паведамілі «Ю.С.Ньюс» крыніцы ў "палаце прадстаўнікоў", сустрэча зь ім і двума супрацоўніцамі газэты адбылася ў адной з рэстарацыяў пад Менскам. Сутнасьць просьбы да Канаплёва заключалася ў тым, каб ён паўплываў на лёс некаторых дакумэнтаў адносна юрыдычнага становішча прадпрыемства, якія знаходзяцца ў пракуратуры. Што да магчымых інтарэсаў самога Канаплёва, то такое «курыраваньне» ён можа выкарыстоўваць на міжнародных форумах у якасьці аргумэнту на карысьць таго, што ў Беларусі захоўваюцца роўныя магчымасьці для прэсы й нормы дэмакратыі. Згодна некаторых дадзеных, пра гэта ён мае намер казаць у Стразбургу, падчас сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Дастаткова дзіўна выглядае і той факт, што напярэдадні сходу акцыянэраў 16 студзеня, галоўны рэдактар звольніў галоўнага бухгальтара «Белорусской газеты».

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: