Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Былога дырэктара “Атланту” перавялі з СІЗА ў “Навінкі”
11:08, 15/01/2002

Былога дырэктара “Атланту” Леаніда Калугіна зьмесьцілі ў псыхіятрычны шпіталь “Навінкі” ў мінулую сераду, але адвакату пра гэта стала вядома толькі вечарам у пятніцу ад сваякоў Калугіна. Адвакат Пыльчанка ўпэўнены, што сьледзтва наўмысна абыйшло закон, які патрабуе адмысловае пастановы сьледчага, калі арыштанта неабходна зьмесьціць на экспэртызу ў стацыянар.

“Гэта парушэньне закону. Мусіць быць пастанова, зь якой знаёмяцца і абаронцы, і ён сам. Калі чалавека аглядаюць амбуляторна, тады пастанова не патрабуецца, а яго паклалі адразу ў стацыянар – тут без пастановы нельга, але мне да гэтага часу нічога невядома”, -- паведаміў Радыё Свабода адвакат Пыльчанка.

Тое, што Леаніда Калугіна адразу накіравалі ў псыхіятрычны стацыянар, па словах адваката, таксама супярэчыць прынятай практыцы. “Такіх выпадкаў я ня ведаю. Вядома, гэта магчыма, калі чалавек раней хварэў, у яго былі нейкія прыпадкі, але наколькі мне вядома, з Калугіным нічога такога не было”, -- кажа адвакат.

Адвакат мае дзьве вэрсіі, чаму Калугіна адправілі ў псыхіятрычны шпіталь. Згодна першай, сьледчыя спрабуюць працягваць расьсьледаваньне, а дастатковых падставаў для гэтага няма. З дня затрыманьня былога дырэктара “Атланта” прайшло амаль два месяцы, аднак доказаў віны Калугіна, па словах адваката, не відаць, і зьявілася небясьпечнасьць, што пракурор, які назірае за сьледзтвам, можа не падоўжыць тэрмін расьсьледаваньня. Таму сьледчыя могуць спадзявацца, што за месяц, у які будзе рабіцца псыхіятрычная экспэртыза, яны знойдуць дастатковыя доказы віны Калугіна.

А згодна другой вэрсіі, Калугіна зьмесьцілі ў “псіхушку”, каб зламіць ягоную волю, прымусіць стаць больш згаворлівым. “Мой падабаронны з самага пачатку не вызнае себя віноўным. Сьледчыя раілі яму ня быць такім несаступлівым. Але ён не зьмяніўся. У выніку сьледчыя дзеяньні з удзелам Калугіна практычна спыніліся. Так, за апошнія дзесяць дзён з ягоным удзелам прайшоў толькі адзін допыт”, -- паведаміў Аляксандар Пыльчанка.

У Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю, які вядзе справу экс-дырэктара “Атланту”, камэнтаваць зьмяшчэньне Калугіна ў “Навінкі” адмовіліся.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: