Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Запазычанасьці па заробку “гасяць” крэдытамі 11:14, 15/01/2002
Літаральна за тры дні да новага году запазычанасьць па заробку на Гомельшчыне скрацілася з больш чым з мільярда рублёў да 20 зь невялікім мільёнаў рублёў. Прарыў адбыўся ў асноўным за кошт крэдытаў пад заробак. Гэта непазьбежна скажаецца ўжо пры выплаце заробку за сьнежань. Але пасьля. А пакуль заданьне зьверху вобласьць выканала.
Праўда, абяцаньні зьверху і гераічныя намаганьні зьнізу па давядзеньні ўзроўню заробку да эквіваленту 100 амэрыканскіх даляраў аказаліся не пад сілу. Лістападаўскі заробак па Гомельскай вобласьці склаў у сярэднем 140,6 тысячаў рублёў (па курсу Нацыянальнага банку на 30 лістапада – 91,3 даляры). У рабочых і служачых – 94,2 даляры, у калгасьнікаў – 45,9 даляраў.
Не павялічыўся, а, надварот, зьменшыўся ў параўнаньні са жніўнем сярэдні заробак работнікаў адукацыі й аховы здароўя і склаў у лістападзе адпаведна 110,4 і 112,8 тысячаў рублёў (71,7 і 73,2 даляры). Практычна на ўзроўні заробку калгасьнікаў трымаецца аплата працы сацыяльных работнікаў – каля 46 даляраў.