Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Тулееў і Лукашэнка пачнуць займацца здабычай вугалю 11:18, 15/01/2002
Губэрнатар Кемераўскай вобласьці Аман Тулееў прапанаваў Аляксандру Лукашэнку стварыць на тэрыторыі Кузбасу першы міжнародны вугальны разрэз. Як паведамілі ў прэс-службе губэрнатара, у лісьце на імя беларускага лідэра, у прыватнасьці, адзначаецца, што гэтая ідэя прагучала яшчэ ў сьнежні, падчас знаходжаньня ўрадавай дэлегацыі Беларусі ў Кемерава. Аднак тады беларускі бок не задаволіў кошт будаўніцтва разрэзу – 430 млн. рублёў. Сёньня, адзначаецца ў лісьце Амана Тулеева, зьявіліся новыя рацыянальныя прапановы, якія зьмяншаюць кошт разрэзу ў два разы, за кошт прымяненьня лізінгу і іншых навацыяў.
Губэрнатар прпаноўвае беларускаму боку вывучыць новы варыянт і выказвае гатоўнасьць у любы момант абмеркаваць гэты варыянт і выказвае гатоўнасьць у любы момант абмеркаваць усе дэталі стварэньня першага сумеснага прадпрыемства па здабычы вугалю.
Па словах старшыні савету дырэктароў разрэзу “Задуброўскі” Віктара Бачарова, у новым варыянце прадугледжаны, у прыватнасьці, такі фактар, як магчымасьць эксплюатацыі ўжо створанай інфраструктуры разрэзу “Задуброўскі”. Беларускаму боку прапанавалі ўнесьці свой пай у сумеснае прадпрыемства 10-15 “Белазамі” і адным экскаватарам.