Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Курапатах зноў усталяваны мэмарыяльны знак ахвярам рэпрэсыяў
11:23, 15/01/2002

Ва ўрочышчы Курапаты адбылася цырымонія адкрыцьця адбудаванага мэмарыяльнага знаку “Ад народу ЗША народу Беларусі”. Мэмарыяльны знак ва ўрочышчы Курапаты на месцы масавых захаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў быў усталяваны 15 студзеня 1994 году. У ягоным адкрыцьці прымаў удзел прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, аднак летам мінулага году ён пацярпеў ад дзеяньняў вандалаў. У цырымоніі адкрыцьця адноўленага за кошт амбасады ЗША мэмарыяльнага знаку прыняў удзел Надзвычайны й Паўнамоцны Амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак. У сваім выступе дыплямат заявіў, што дадзены мэмарыяльны знак зноў адноўлены ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў, бо толькі памяць аб той трагедыі можа прадухіліць ейнае паўтарэньне. Пасьля гэтага Козак запаліў на лаве сьвечку й папрасіў усіх прысутных памянуць людзей, захаваных у Курапатах, хвілінаю маўчаньня.

У цырымоніі адкрыцьця мэмарыяльнага знаку “Ад народа ЗША народу Беларусі” прынялі ўдзел главы замежных дыпляматычных прадстаўніцтваў, вядомыя беларускія апазыцыйныя палітыкі, творчая інтэлігенцыя, журналісты.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымалі ўдзел абаронцы Курапатаў – больш за 70 актывістаў руху ЗУБР, каля 10 прадстаўнікоў Маладога Фронту і каля 20 сябраў Беларускай партыі свабоды. У сувязі з гэтым, адкрыцьцё мэмарыяльнага знаку не абыйшлі ўвагаю праваахоўчыя органы. Некалькі мікрааўтобусаў з АМАПам стаялі на будаванай каля Курапатаў кальцавой аўтадарозе, аднак цырымонія прайшла спакойна, і АМАП ня быў задзейнічаны.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: