Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расьсьледаваньне крымінальнае справы аб зьнікненьні аператара ГРТ Зьмітра Завадзкага будзе працягвацца пасьля сканчэньня суда над “групай Ігнатовіча”. Пра гэта паведаміў 16 студзеня міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў. Ён спадзяецца, што паводле некаторых эпізодаў справы, у прыватнасьці аб выкраданьні Завадзкага, суд вынесе сваё рашэньне. Пасьля праца з падазраванымі аднавіцца, прычым незалежна ад таго, ці будуць яны асуджаныя ці не, сказаў Уладзімер Навумаў. Тады можна будзе працягваць высьвятленьне далейшага лёсу зьніклага аператара ГРТ.
У Акадэміі кіраваньня МУС Расеі адбылося ўзнагароджаньне групы журналістаў, якія працуюць у Чачэніі. Сярод узнагароджаных журналісты амаль усіх расейскіх СМІ. У тым ліку і зьніклы 7 ліпеня 2000 году ў Беларусі аператар Грамадзкай расейскай тэлевізіі Зьміцер Завадзкі. Журналіст прыехаў у аэрапорт “Мінск-2” сустрэць свайго калегу Паўла Шарамета, аднак Шарамет знайшоў на стаянцы толькі пустую машыну. З таго часу пра лёс Завадзкага няма ніякіх зьвестак. Узнагароду за Зьмітра Завадзкага атрымалі ягоныя калегі.
Сьледчы пракуратуры Савецкага раёну Менску Іван Зелянкоўскі прапанаваў лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку зьявіцца ў пракуратуру адносна публікацыі ў незалежнай газэце “Народная воля” артыкула “Бандиты финансируют белорусский режим?” (2 лістапада 2001 году), у якім цытаваліся выказваньні лідэра АГП на тэму продажу Беларусяй узбраеньняў краінам-ізгоям. Некалькі месяцаў таму Лябедзьку ўжо выклікалі ў Рэспубліканскую пракуратуру па ўказаньні генэральнага пракурора менавіта для праверкі фактаў, выкладзеных ў гэтым матэрыяле. Зараз гэтая справа, напэўна, аднавілася.
Глава МУС Беларусі Ўладзімер Навумаў ня лічыць арышты кіраўнікоў Менскага трактарнага заводу, Менскага заводу халадзільнікаў і іншых буйных прадпрыемстваў, а таксама заяву главы дзяржавы аб наяўнасьці яшчэ 15 кандыдатураў на затрыманьне, “падставаю для занепакоенасьці дырэктараў іншых такіх заводаў”. Паводле словаў Навумава, дырэктарам "смысла нет трепетать, если у них все нормально". "Но если кто-то работает для самого себя на государственном имуществе, пускай трепещет", -- папярэдзіў міністар. Ён мяркуе, што, калі несумленных дырэктараў “будзе і больш, чым 15, яны ўсе будуць прыцягвацца да адказнасьці”.
Сусьветная асацыяцыя пісьменьнікаў “Міжнародны ПЭН-клюб” неаднаразова зьвярталася да ўладаў Беларусі з заклікам спыніць перасьлед газэты “Пагоня” і ейных журналістаў, а таксама забясьпечыць умовы для свабоднага распаўсюду інфармацыі на ўсёй тэрыторыі Беларусі, дзе адно з самых важкіх правоў чалавека – права на свабоду слова - парушаецца. У сувязі зь нядаўнімі допытамі рэдактара “Пагоні” Мікалая Маркевіча й журналіста Паўла Мажэйкі сьледчымі пракуратуры, ПЭН-клюб зноў зьвярнуўся да кіраўніцтва Беларусі з заклікам зьняць усе абвінавачваньні з журналістаў, якія перасьледуюцца за сваю прафэсыйную дзейнасьць.
В правозащитный центр «Вясна» обратились члены Белорусской организации трудящихся женщин, которые сообщили о фактах увольнения их с рабочих мест. Нина Смирнова, председатель БОТЖ пос. Вежи, работала в совхозе «Слуцк» Слуцкого района Минской области почти десять лет, а после избирательной кампании ее уволили, хотя до того времени никаких замечаний она не имела. Во время избирательной кампании женщина принимала участие в мобилизационной кампании, с ее участием было подготовлено и проведено мероприятие, и хотя сельсовет дал разрешение на его проведение, для Смирновой это закончилось увольнением с работы. Сейчас она лишена возможности работать в совхозе. Ее муж также не может найти работу после того, как был уволен за участие в проведении альтернативных президентских выборов в 1999 году. При этом семья воспитывает двоих несовершеннолетних детей.
Специалисты бьют тревогу в связи с тем, что на нефтеперерабатывающих заводах Беларуси скопилось огромное количество нефтепродуктов. Как сообщает корреспондент "Известий", только за первую неделю предприятия переработали 343 тыс. т нефти, это на 32% больше, чем за аналогичный период прошлого года. При этом проблему затоваривания белорусского рынка нефтепродуктами достаточно сложно преодолеть. Их экспорт затруднен по причине высокой цены на белорусское топливо. Уменьшить ее могло бы снижение акцизов на нефтепродукты (вкупе с НДС их уровень составляет 38%), что на порядок выше, чем в России.
У абсалютных лічбах яна павялічылася да 73-х, а 21 берасьцейскі аб’ект індустрыі летась ня выканаў заплянаваных паказчыкаў па тэмпах росту прамысловай вытворчасьці. Такія прадпрыемствы, як “Элма”, “Надзея”, Брэстхлебпрадукт”, завод кансэрваў, фірма “Мороженое” і завод “Цветотрон” рэзка зьнізілі аб’ёмы вытворчасьці. На кожным трэцім прадпрыемстве абласнога цэнтру крэдыторская запазычанасьць пераўзыходзіць дэбіторскую ў два і болей разоў, а запазычанасьць за энэрганосьбіты ў прадпрыемствах горада складае больш за 8 міліярдаў рублёў. Растуць запасы гатовай прадукцыі на складах. Тым не менш, як паведамляе “Брестский курьер”, перад прадпрыемствамі Берасьці стаіць задача сёлета павялічыць аб’ёмы вытворчасьці на 7%. Аднак, на думку шэрагу спэцыялістаў, для многіх суб’ектаў гаспадараньня, калі ўлічваць рэальную эканамічную сытуацыю, дасягнуць гэтага паказчыка будзе практычна немагчыма.
Сёлета менчукі як мінімум двойчы перажывуць павышэньне тарыфаў на праезд у гарадзкім пасажырскім транспарце. Пра гэта ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА паведаміў начальнік упраўленьня транспарту й сувязі Менгарвыканкаму Ўладзімер Сасноўскі. Паводле ягоных словаў, бюджэт прадугледжвае, што ў 2002 годзе гараджане павінны аплочваць 50 адсоткаў рэальнага кошту праезду, а ня 30, як зараз.
З 21 студзеня 2002 году Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь уводзіць у зварот білет Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь вартасьцю ў 20000 рублёў узору 2000 году, паведамілі ва Ўпраўленьні інфармацыі галоўнай банкаўскай установы краіны.
Пракурор Савецкага раёну Гомлі Ўладзімер Падсекін заявіў БелаПАН, што лічыць самазабойства актывіста руху супраціву ЗУБР Андрэя Зайцава шэраговым выпадкам і ня мае намеру вяртацца да гэтага пытаньня нават пры новых абставінах. “Мяне гэта не цікавіць”, -- так пракурор адрэагаваў на паведамленьне аб тым, што на сайце руху ЗУБР у інтэрнэце зьявілася сапраўднае прозьвішча супрацоўніка ўпраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці, які, пад псэўдай Еўсьцігнееў спрабаваў завэрбаваць Андрэя Зайцава.
Беларусь, Украіна і Прыднястроўе пастаўлялі зброю чачэнскім баевікам і руху Талібан, нягледзячы на свае ўрачыстыя заявы аб падтрымцы барацьбы Расеі з сэпаратыстамі і ісламскімі фундаменталістамі. Пра гэта паведамляецца ў вядомым уплывовым часопісе "Jane`s Intelligence Digest", які выдаецца брытанскім выдавецкім домам "Jane`s Information Group". Адзначаецца, што “Беларусь, адна з найбольш таемных і безадказных экспарцёраў зброі, тайна пастаўляла зброю чачэнскім баевікам праз Турцыю і Грузію”. Спасылаючыся на дадзеныя выведных службаў ЗША і Ізраэля, "Jane`s Intelligence Digest" паведамляе, што “Беларусь стала самым буйным пастаўшчыком сьмяротнага ваеннага абсталяваньня ісламскаму сьвету, так, у першай палове 2001 году Беларусь экспартавала арабскім, палясьцінскім і альбанскім экстрэмістам зброі на 500 міліёнаў даляраў”.
На сёньня ў сьвеце існуе 48 несвабодных краінаў. Калі сыходзіць з высноваў Міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House, да іх адносіцца й Беларусь. У Эўропе яна зьяўляецца адзінай несвабоднай краінай. Кроніку парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2001 годзе падрыхтавала сябра аргкамітэту грамадзкй ініцыятывы Хартыя’97 Людміла Гразнова. Матэрыял выкладзены на 23 друкаваных аркушах і ўтрымлівае шматлікія факты катаваньняў і жорсткага абыходжаньня з грамадзянамі, зафіксаваныя беларускімі праваабаронцамі. Рэпрэсіям былі падвергутыя кіраўнікі прадпрыемстваў: заведзена 210 крымінальных справаў, заключаныя пад варту 720 прадпрымальнікаў. У кроніцы гаворыцца пра абмежаваньне свабоды веравызнаньня, уціску права на свабодныя й справядлівыя выбары, уціску на прафсаюзы, адсутнасьць свабоднага суда. Сёньня Л.Гразнова адказвае на пытаньні “БДГ”.
У судзе Фрунзенскага раёну Менску пасьля амаль двухмесячнага перапынку аднавіўся судовы працэс над былым намесьнікам начальніка сьледчага аддзелу міліцыі Першамайскага раёну Віктарам Крамсаевым і групай ягоных падначаленых. Іх абвінавачваюць у катаваньні людзей на допытах. У менскіх судах ёсьць яшчэ некалькі крымінальных справаў супраць міліцыянтаў.
Судовая спрэчка лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі з Белтэлерадыёкампаніяй і рэжысэрам Юры Азаронкам атрымала працяг. Бакі, у якіх лідэр АГП адсудзіў у агульнай складанасьці 1000000 рублёў для пакрыцьця маральнага ўрону, нанесенага яму абразамі, якія ўтрымліваліся ў аўтарскай праграме Азаронка “Тайныя спружыны палітыкі” ў сакавіку мінулага году, учынілі спробу аспрэчыць вынесенае 13 сьнежня судзьдзём Першамайскага раённага суда рашэньне. 21 студзеня калегія па грамадзянскіх справах гарадзкога суда разгледзіць касацыйную скаргу Белтэлерадыёкампаніі.
У шмат разоў павінен павялічыцца кошт арэнды большасьці канцэртных пляцовак Менску: Палацу спорту, к/з “Менск”, ЦДА і інш. Адпаведнае распараджэньне “спусьціла долу” Рэспубліканская камісія па ўпарадкаваньні выкарыстаньня адміністратыўных будынкаў, вытворчых плошчаў і іншых аб’ектаў дзяржуласнасьці. Пад дакумэнтам стаіць подпіс кіраўніка па справах прэзыдэнта Галіны Жураўкавай. Што гэта азначае? Па-першае, квіткі на гледзішчы хутка падаражэюць. Па-другое, канцэртна-гастрольная афіша сталіцы стане больш беднай.
Лёс другога адгалінаваньня газапроваду “Ямал-Эўропа”, які праходзіць праз тэрыторыю Беларусі, канчаткова нявырашаны. Такі вынік паседжаньня працоўнай групы расейска-польскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое адбылося ў Маскве пад кіраўніцтвам намесьніка міністра эканомікі Польшчы Марэка Касоўскага і намесьніка міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі Роальда Піскопеля. Зараз сытуацыя вакол газапроваду “Ямал – Эўропа” павінна абмяркоўвацца 16-17 студзеня падчас візыту ў Польшчу прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Як ужо паведамляў БелаПАН, для Беларусі больш выгадна будаваць другое адгалінаваньне, якое пройдзе праз усю тэрыторыю краіны, чым перамычкі, якая пачнецца ў Кобрыне (Берасьцейская вобласьць), амаль ля самай мяжы.
87 адсоткаў кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, якія адказваюць за асноўныя галіны прамысловасьці і розныя формы ўласнасьці, жадалі б накіраваць магчымыя інвэстыцыі ў першую чаргу на абнаўленьне зношаных магутнасьцяў. Пра гэта яны заявілі падчас рэспубліканскага экспэртнага апытаньня, праведзенага Навукова-дасьледчыцкім эканамічным інстытутам Міністэрства эканомікі Беларусі ў кастрычніку мінулага году.