Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША СУПРАЦЬ ІХ: НОВЫ СЬПІС ВОРАГАЎ? 11:19, 16/01/2002, «Newsweek»
У вайне супраць тэрарызму, як зазначыў на мінулым тыдні прэзыдэнт Джордж Буш, нацыі астатняга сьвету “або з намі, або супраць нас”. Аднак ня ўсе, падобна, надаюць значнасьць гэтаму папярэджаньню. Беларусь і Іран крочаць усё бліжэй да той групы краінаў, якая “супраць”. Вашынгтон выказаў фармальны пратэст ураду Аляксандра Лукашэнкі, чые ўзброеныя сілы навучалі іракцаў эксплюатацыі сыстэмаў СПА, якія, хутчэй за ўсё, плянавалася выкарыстоўваць супраць амэрыканскіх і брытанскіх ВПС, якія патрулююць зону над Іракам, што забароненая для палётаў авіяцыі. На дадзены момант няма доказаў датычнасьці Беларусі да пастаўкі ўзбраеньняў у Ірак, аднак, па словах высокапастаўленага амэрыканскага чыноўніка, “за адным разумеецца іншае”. Беларусь ужо папярэдзілі наконт ейнага далейшага ўдзелу ў такіх мерапрыемствах, адзначае прадстаўнік Дзярждэпу.
Іран, між тым, быў наўпрост задзейнічаны ў спробе Хізбалы й Палясьцінскай Аўтаноміі пераправіць зброю палясьцінскім тэрарыстам. Ізраільскія вайскоўцы перахапілі ў агульнай складанасьці 50 тонаў узбраеньняў, сярод якіх знаходзіліся ракетныя ўстаноўкі “Кацюша” і 2,2 тоны выбуховых рэчываў, якія маглі выкарыстоўваць у тэрарыстычных мэтах. На дадзены момант ЦРУ правярае ўласныя дадзеныя, каб вызначыць ці сыходзіў дазвол на аперацыю ад вышэйшага кіраўніцтва Ірану: прэзыдэнта Махамэда Хатамі ці яго больш уплывовага саюзьніка вярхоўнага лідэра Аятолы Алі Хомені.
Зрэшты, ні для Ірану, ні для Беларусі ўсё гэта не зьяўляецца навінаю. Іран апошнія 22 гады знходзіўся ў сьпісе дзяржаваў, якія падтрымлівалі тэрарызм, і заўсёды быў супраць працэсу блізусходняга мірнага ўрэгуляваньня. Аднак раней Іран пастаўляў такога кшталту ўзбраеньня выключна сілам Хізбалы ў Ліване. У той самы час Лукашэнка выказаў намеры аб’яднаць Беларусь з Расеяй і ўмацаваць свае пазыцыі ў рэгіёне. За час, пакуль Злучаныя Штаты сфакусавалі сваю ўвагу на бэн Лядэне і Аль Кайдзе, Лукашэнка заставаўся па-за ўвагаю. Тым не менш, у выпадку, калі Лукашэнка будзе працягваць нахабным чынам ігнараваць патрабаваньні ЗША, то і ён можа апынуцца побач з Іранам і Іракам у сьпісе ворагаў ЗША.