Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
22 студзеня -- ОN-LINE канферэнцыя зь лідэрамі моладзевага руху ЗУБР
11:40, 17/01/2002

У сувязі з гадавінаю стварэння моладзевага руху супраціву ЗУБР прэсавы цэнтар Хартыі’97 ладзіць на сваім вэб-сайце канферэнцыю зь лідэрамі руху. Канферэнцыя пачнецца ў аўторак а 17.00 па менскім часе. Мовы – беларуская, расейская, ангельская.
Канферэнцыі ў рэжыме он-лайн на сайце Хартыі сталі традыцыяй. У свой час у іх прымалі ўдзел лідэр руху “Рэгіянальная Беларусь” Сямён Домаш, міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саньнікаў, чалец Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр Беларускага Народнага Фронту Вінцук Вячорка, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч і іншыя вядомыя ў Беларусі людзі. Напярэдадні прэсавай канферэнцыі зь лідэрамі руху ЗУБР, мы прапануем вашай увазе падборку разнастайных меркаваньняў пра гэты рух.

 ПАЛIТЫКА 

Эўропа і апошні з савецкіх магікан
11:17, 17/01/2002, Ганс-Георг Вік
Tagesspiegel


Ганс-Георг Вік чатыры гады ачольваў місію АБСЭ ў Менску; ейнай мэтай было разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, дэмакратыі й плюралізму. Да канца 2001 году ён быў вымушаны пакінуць краіну. Сёньня рада АБСЭ ў Вене абмяркоўвае будучыню назіральнае групы; ейны мандат не абмежаваны па часе. З дапамогаю маніпуляцыяў вакол рэферэндуму па асноўным законе прэзыдэнт Лукашэнка разьвітаўся з дэмакратычнай канстытуцыяй, што была прынятая ў 1994 годзе. У прамыслова разьвітай краіне зь дзесяцьцю мільёнамі жыхароў ён усталяваў аўтарытарны рэжым, як гэта было пры камуністычнай партыі ў часы Савецкага Саюзу: кантроль прэзыдэнта й ягонай адміністрацыі за заканадаўчай і судовай уладаю; бюджэт не падлягае кантролю з боку парлямэнту і нават не публікуецца. Абраны парлямэнт заменены прызначаным, а ягоныя паўнамоцтвы моцна скарочаныя, усталяваная манаполія дзяржавы на электронныя й дзяржаўныя друкаваныя СМІ. Асноўныя прадпрыемствы засталіся ў дзяржаўнай уласнасьці і пад дзяржаўным кантролем; мясцовае самакіраваньне замяніла вертыкальная сыстэма кіраваньня.

Працоўныя МТЗ патрабуюць ад Лукашэнкі вызваленьня з турмы й вяртаньня на завод Міхаіла Лявонава
11:16, 17/01/2002

Працоўны калектыў Менскага трактарнага заводу зьвярнуўся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім папрасіў узяць справу Міхаіла Лявонава пад асабісты кантроль, вызваліць яго з-пад варты і вярнуць на завод. "Тыя дзеяньні, якія ажыцьцяўляліся работнікамі Пракуратуры Беларусі ў дачыненьні да генэральнага дырэктара МТЗ Лявонава 07.01.2002 г. выклікалі ў калектыве беларускіх трактарабудаўнікоў шокавы стан, - гаворыцца ў лісьце. - Асабліва іх бесцырымоннасьць. Мы шмат пабачылі ў сваім жыцьці, асабліва за апошнія шэсьць гадоў, але дайсьці да апошняй крайнасьці ў дачыненьні да лідэра дырэктарскага корпусу краіны, які так шмат зрабіў для роднага заводу й краіны ў цэлым, патрыёта Беларусі - гэта ніяк ня можа пакінуць абыякавым калектыў прадпрыемства... Мы зусім ня супраць прыцягненьня да адказнасьці людзей, якія парушаюць законы. Але спачатку неабходна сабраць доказы іх вінаватасьці, а потым саджаць за краты, а не наадварот. Гэта аксіёма для ўсёй сусьветнай супольнасьці, дык чаму яна парушаецца ў нас? Арышт Лявонава М.В. мы лічым найгрубейшай працэсуальнай памылкай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь".

Бізнэс па-замяталінску
11:15, 17/01/2002, «Народная воля»

У інтэрвію “Народнай волі”, апублікаваным 15 студзеня гэтага году, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Сяргей Гайдукевіч агучыў такі факт: 500 беларускіх трактараў па загаду Адміністрацыі прэзыдэнта й асабіста Ўладзімера Замяталіна трапілі ў рукі пасярэдніцкай іракскай фірмы. “Лявонаў, наколькі я ведаю, катэгарычна не хацеў падпісваць гэты кантракт. Аднак яго вымусіў зрабіць гэта Замяталін”, – сказаў Сяргей Васільевіч. “Дарэчы, сума таго кантракту складала больш пяці мільёнаў даляраў. Ці ня тыя гэта грошы, за якія зараз сядзіць Лявонаў?” – канстатаваў Гайдукевіч. У рэдакцыю “Народнай волі” трапілі некаторыя дакумэнты, якія выкрываюць дэталі гэтага кантракту.

Палітычны камітэт ПАРЭ ня будзе абмяркоўваць “беларускае пытаньне”
11:14, 17/01/2002

Палітытчны камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы не плянуе абмеркаваньне беларускага пытаньня падчас парлямэнцкай сэсіі ў Стразбургу, якая пройдзе з 21 па 26 студзеня. Пра гэта БелаПАН стала вядома са структураў ПАРЭ. І ўсё ж такі беларуская праблематыка ў Стразбургу будзе абмяркоўвацца, праўда, у больш вузкіх рамках. 24 студзеня Камітэт па адукацыі, культуры й СМІ Беларусі ПАРЭ плянуе абмеркаваць сытуацыю з мас-медыя ў Беларусі. На гэтыя слуханьні запрошаныя дзьве дэлегацыі – ад дзяржаўных СМІ на чале зь міністрам інфармацыі Міхаілам Падгайным і ад недзяржаўных на чале з прэзыдэнтам Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанай Ліцьвіной.

Кітай і Беларусь маюць намер разьвіваць ваеннае супрацоўніцтва
11:13, 17/01/2002, GazetaSNG.ru

Парлямэнцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынём “савету рэспублікі” Аляксандрам Вайтовічам наведае з афіцыйным візытам Кітай з 17 па 24 студзеня. У праграме знаходжаньня заплянаваны прыём у старшыні Сталага Камітэту Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Пэна, сустрэчы з намесьнікам старшыні КНР Ху Цзіньтао, намесьнікам прэм’ера Дзяржаўнага Савету КНР, членам Палітбюро ЦК КПК Цянь Цічэнь і іншымі дзяржаўнымі дзеячамі. У склад дэлегацыі ўключаныя прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу рэспублікі, прамысловых прадпрыемстваў, юрысты, эканамісты. Яны падчас перамоваў спрабуюць зьмяніць на розных узроўнях беларуска-кітайскія зносіны, якія на дадзены момант, па словах Надзвычайнага й Паўнамоцнага Амбасадара Беларусі ў КНР Уладзімера Русакевіча, пакідаюць жадаць лепшага.

Глава беларускага МЗС сустрэўся з кіраўнцтвам Лібіі
11:12, 17/01/2002

Міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў, які знаходзіцца ў Трыпалі з працоўным візытам, правёў шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Лібіі. Глава МЗСу сустрэўся з сакратаром Вышэйшага народнага камітэту (прэм’ер-міністрам) Лібіі Абдалой Аш-Шамехам, намесьнікам старшыні вышэйшага народнага кангрэсу Лібіі па зьнешніх сувязях Сулейманам Шэхумі і сакратаром Вышэйшага народнага камітэту па зьнешніх сувязях і міжнародным супрацоўніцтве (міністрам замежных справаў) Лібіі Махамедам Шальгамам.

Беларускія гарнякі пагражаюць забастоўкай
11:11, 17/01/2002

Да 1-га лютага павінна скасавацца пастанова Савету Міністраў Беларусі аб адмене безнаяўнай аплаты членскіх прафсаюзных унёскаў. У супраціўным выпадку шахцёры правядуць 5-хвілінную папераджальную забастоўку і дзень прафсаюзнай салідарнасьці, паведамляе “Саюз-інфо”. Такую рэзалюцыю прыняў агульнагарадзкі мітынг гарнякоў і будаўнікоў Салігорску Менскай вобласьці. Ягонымі ініцыятарамі выступілі Незалежны прафсаюз гарнякоў і прафсаюзны камітэт хімікаў.

КДБ супраць Паўла Шарамета
11:10, 17/01/2002

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі накіраваў у Федэральную службу бясьпекі Расеі ліст наконт публічных выказваньняў кіраўніка аддзелу адмысловых інфармацыйных праектаў ГРТ Паўла Шарамета. Зьмест гэтага дакумэнта ў тым, што публічныя выступы Паўла Шарамета шкодзяць канстытуцыйнаму ладу Беларусі, маюць антыдзяржаўны характар, дыскрэдытуюць кіраўніцтва Беларусі, і ў выніку, псуюць стасункі дзьвюх дзяржаваў.

Віцэ-прэзыдэнт ПАРЭ патрабуе ад Лукашэнкі вызваленьня палітычных вязьняў
11:09, 17/01/2002

Бэрлінскае бюро дэпутата Бундэгстага, віцэ-прэзыдэнта Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і дакладчыка сходу ў беларускіх пытаньнях Вольфганга Бэрэндта распаўсюдзіла па каналах мас-медыя ліст гэтага палітыка да Аляксандра Лукашэнкі. Гэта зусім ня першы ліст, які дасылаюць беларускаму лідэру эўрапейскія палітыкі. Напярэдадні група дэпутатаў Эўрапарлямэнту зьвярнулася да афіцыйнага Менску з патрабаваньнем правесьці незалежнае расьсьледаваньне справы зьніклых беларускіх палітыкаў. У сваім лісьце Вольфганг Бэрэндт выступае за вызваленьне арыштаванага беларускімі ўладамі парфесара Гомельскага медычнага інстытуту Юрыя Бандажэўскага, а таксама вызваліць палітычнага вязьня, дэпутата Вярхоўнага Савету Андрэя Клімава.

Справамі зьніклых ніхто не займаецца
11:08, 17/01/2002

Расьсьледаваньне справы аб зьнікненьні Зьмітра Завадзкага, як вядома, часова прыпынена, а справы Юры Захаранкі, Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага не ўваходзяць у лік тых, якімі займаецца міліцыя, паведаміў учора на прэсавай канферэнцыі міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў. Навумаў згадаў, як на нядаўняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам ён распавёў аб расьсьледаваньні крымінальных справаў, якія знаходзяцца пад пільным кантролем кіраўніка дзяржавы. “Сьпіс злачынстваў, якія стаяць на асаблівым кантролі прэзыдэнта адкрывае крадзеж у буйных памерах у Асіповіцкім раёне. Вінаватых у гэтым мы шукаем з 1994 году”, -- паведаміў міністар. А што да выкраданьняў вядомых апазыцыянэраў – Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага, – то такіх справаў у міліцэйскім сьпісе, якія кантралюе Лукашэнка, няма.

Швэдзкія партыі пратэстуюць супраць візавай палітыкі беларускіх уладаў
11:07, 17/01/2002

Кіраўнікі ўсіх партыяў, якія маюць свае прадстаўніцтвы ў парлямэнце Швэцыі, выступілі з адкрытым лістом, у якім заклікалі ўлады Беларусі зьмяніць візавую палітыку. “Без зразумелага тлумачэньня некалькім грамадзянам Швэцыі адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь. Некаторыя зь іх былі нават вымушаныя вяртацца з менскага аэрапорту, нягледзячы на тое, што іхныя візы былі ў парадку”, -- гаворыцца ў лісьце, які надрукавала 16 студзеня швэдзкае выданьне “Aftonbladet”.

Новы ўказ Лукашэнкі ўзмацняе дзяржаўны кантроль
11:06, 17/01/2002

Аляксандар Лукашэнка 16 студзеня падпісаў указ "Аб дадатковых мерах па рэгуляваньні эканамічных адносінаў". Указ, як адзначаецца ў дакумэнце, падпісаны "ў мэтах удасканальваньня дзяржаўнага рэгуляваньня эканамічных адносінаў, забесьпячэньня абароны інтарэсаў дзяржавы, а таксама правоў суб`ектаў прадпрымальніцкай дзейнасьці й рэалізацыі канстытуцыйных паўнамоцтваў Камітэту дзяржаўнага кантролю". Указам прадугледжана сыстэма штрафных санкцыяў у адносінах да суб`ектаў гаспадараньня. Органы Камітэту дзяржаўнага кантролю, згодна з указам, маюць права прымяняць санкцыі й накладаць штрафы, прадугледжаныя заканадаўствам для іншых кантралюючых органаў; накладаць ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках арышт на тавары (выручку, атрыманую ад рэалізацыі тавараў, выкананьня работ, аказаньня паслуг).

Сёньня былому кіраўніку МТЗ павінны прад’явіць абвінавачаньне
11:05, 17/01/2002

Былому генэральнаму дырэктару МТЗ Міхаілу Лявонаву сёньня павінны прад’явіць афіцыйнае абвінавачаньне. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэсавым цэнтры рэспубліканскай Пракуратуры. Лявонаў быў затрыманы 10 дзён таму па падазрэньні ў злоўжываньні службовым становішчам і нядбайнасьці.

Пуцін лічыць беларуска-польскую мяжу сваёй
11:04, 17/01/2002

Прэзыдэнт Расеі Пуцін на прэсавай канферэнцыі ў Варшаве пасьля сканчэньня першага раўнда перамоваў з польскім прэзыдэнтам Аляксандрам Квасьнеўскім нагадаў, што “расейска-польскую мяжу ў абодвух накірунках штогод перасякаюць мільёны людзей”. “Інтэрфакс” нагадвае ў гэтай сувязі, што расейска-польская мяжа ўяўляе сабой адсносна невялікі ўчастак у былой Прусіі (сёньняшняя паўднёвая мяжа Калінінградзкай вобласьці, дзе жывуць, і якую наведваюць зусім не мільёны людзей). Нягледзячы на такое відавочнае выкарыстаньне “саюзнае дзяржавы” Беларусі й Расеі ў мэтах павелічэньня расейска-польскай мяжы хаця б на словах, пра саму Беларусь – што знаходзіцца паміж Расеяй і Польшчай – Пуцін не казаў. Затое расейскі прэзыдэнт лічыць, што чаканае ўступленьне Польшчы ў ЭЗ ня створыць складанасьцей для разьвіцьця і паляпшэньня адносінаў гэтай краіны з Расеяй, і што Расея й Польшча выйшлі на новы ўзровень сваіх зносінаў. “Гэта ў нас не атрымалася”, -- сказаў У.Пуцін.

Дзяржкантроль распачаў шырокамаштабную праверку “Белнафтахіму” і Міністэрства аховы здароўя
11:03, 17/01/2002

Камітэт дзяржкантролю Беларусі распачаў шырокамаштабную праверку прадпрыемстваў сыстэмы канцэрну “Белнафтахім” і Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Пра гэта 16 студзеня паведаміў Аляксандру Лукашэнку старшыня КДК Анатоль Тозік. У Міністэрстве аховы здароўя, у прыватнасьці, вядзецца праверка эфектыўнасьці выкарыстаньня бюджэтных сродкаў і іншых дзяржаўных рэсурсаў.

У Гародні пачаліся скарачэньні работнікаў дзіцячых садкоў
11:02, 17/01/2002

Такое рашэньне гарвыканкаму было прынятае напярэдадні Новага году. У кожным з двух раёнаў гораду будзе скарачацца 27-35 чалавек. Пакуль ад ініцыятывы гарадзкіх уладаў пацерпяць каля 250 выхавацеляў падрыхтоўчых і першых клясаў, якія разьмяшчаюцца ў дзіцячых садках. У першыя працоўныя дні новага году загадчыкі дзіцячых садоў прапанавалі або тэрмінова напісаць заявы аб згодзе на скарачэньне акладаў на 15-25%, або рыхтавацца да звальненьня.

Беларусы спрабавалі прадаць 1,5 кг абагачаннага ўрану
11:01, 17/01/2002

Супрацоўнікі спэцслужбаў Беларусі затрымалі шасьцёх грамадзянаў гэтай краіны, абвінавачаных у спробе прадаць абагачаны ўран. За 1,5 кг гэтага радыёактыўнага матэрыялу яны прасілі 150 тысячаў даляраў. Спроба продажу была спыненая ў выніку ўкараненьня супрацоўніка спэцслужбаў у групу гандляроў. Пасьля затрыманьня прадаўцоў урану высьвятлілася, што гэты метал быў выкрадзены з атамнай электрастанцыі, а ў Беларусі няма сваіх АЭС. Сьледчыя сьцьвярджаюць, што ўран мае расейскае, украінскае ці літоўскае паходжаньне, паведамляе "France-Presse".

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: