|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Новы ўказ Лукашэнкі ўзмацняе дзяржаўны кантроль 11:06, 17/01/2002 Так, выкарыстаньне не па прызначэнню або з парушэньнем заканадаўства матэрыяльных рэсурсаў, што набываюцца за кошт дзяржаўных сродкаў, цягне накладаньне штрафу на юрыдычных асоб у памеры ад 50 да 100 адсоткаў кошту адпаведных матэрыяльных рэсурсаў. За неабгрунтаванае ўхіленьне пастаўшчыка ад заключэньня дзяржаўнага кантракту на пастаўку тавараў для дзяржаўных патрэб прадугледжваецца накладаньне штрафу ў памеры ад 50 да 100 адсоткаў кошту тавараў, вызначаных у праекце дзяржаўнага кантракту. Розныя штрафы прадугледжаныя ўказам таксама: - за парушэньне парадку абыходжаньня з каштоўнымі металамі і камянямі, вырабамі з іх або ломам і адходамі, што іх утрымліваюць, або правілаў іх уліку, захоўваньня й збору, а таксама парушэньне правілаў здачы іх на перапрацоўку ў Дзяржфонд каштоўных металаў; - за парушэньне парадку збору, уліку, захоўваньня, транспарціроўкі, выкарыстаньня або рэалізацыі чорных і каляровых металаў, вырабаў, што іх утрымліваюць, а таксама іх лому і адходаў; - за парушэньне заканадаўства аб залогу, арэндзе або іншым распараджэньні дзяржаўнай маёмасьцю; - за завышэньне аб`ёмаў або кошту будаўніча-мантажных і іншых работ, выкананых за кошт сродкаў бюджэту, дзяржаўных мэтавых бюджэтных, дзяржаўных пазабюджэтных, інавацыйных фондаў; - за ажыцьцяўленьне незаконных фінансавых аперацыяў; - за парушэньне парадку складаньня (афармленьня) таварных, таварна-транспартных накладных, плацёжных інструкцыяў і іншых першасных уліковых дакумэнтаў; - за набыцьцё, захоўваньне, выкарыстаньне ў вытворчасьці, транспарціроўку, рэалізацыю тавараў з парушэньнем устаноўленага заканадаўствам парадку. Акрамя таго, указам прадугледжаны штрафы для кіраўнікоў суб`ектаў гаспадараньня, індывідуальных прадпрымальнікаў і службовых асоб за пералічаныя парушэньні, а таксама: - за несвоечасовы абавязковы продаж замежнай валюты, а таксама неабгрунтаванае заніжэньне сумы валютных сродкаў, якія падлягаюць абавязковаму продажу; - за незабеспячэньне пры рэалізацыі зьнешнегандлёвых дагавораў своечасовага паступленьня грашовых сродкаў ад экспарту тавараў (работ, паслуг) або паступленьня тавараў (выкананьня работ, аказаньня паслуг) па імпарту; - за парушэньне парадку ўліку, захоўваньня, ацэнкі й рэалізацыі вернутай у даход дзяржавы маёмасьці; - за неўнясеньне ва ўстаноўчыя дакумэнты юрыдычнай асобы зьменаў і дапаўненьняў і (або) непрадстаўленьне ўстаноўчых дакумэнтаў для дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках і ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам; - за непрадстаўленьне ў рэгіструючы орган дакумэнтаў, патрабуемых для ўнясеньня зьменаў і дапаўненьняў у пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, у выпадках і ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам; - за перашкоду ўпаўнаважанай службовай асобе кантралюючага органа ў правядзеньні праверкі (рэвізіі), у атрыманьні доступу да інфармацыйных сістэмаў і баз дадзеных або ў ажыцьцяўленьні ёю іншых дзеяньняў, прадугледжаных заканадаўствам, непрадстаўленьне неабходнай для правядзеньня праверкі (рэвізіі) інфармацыі або дакумэнтаў або прадстаўленьне недакладнай інфармацыі, непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню або патрабаваньню гэтай службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў, а таксама невыкананьне, неналежнае або несвоечасовае выкананьне прадпісаньня, рашэньня і іншых актаў кантралюючага органа або непрыняцьце мер да ліквідацыі названых у іх парушэньняў; - за рэалізацыю тавараў (выкананьне работ, аказаньне паслуг) з парушэньнем забароны органаў Камітэту дзяржаўнага кантролю або іншых упаўнаважаных дзяржаўных органаў. Вытворчасьць, у тым ліку накладаньне спагнаньняў па правапарушэньнях, прадугледжаных гэтым указам, ажыцьцяўляецца ў кожным канкрэтным выпадку ўпаўнаважанымі службовымі асобамі органаў Камітэту дзяржаўнага кантролю; органаў унутраных справаў; Міністэрства фінансаў і фінансавых упраўленьняў (аддзелаў) мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў; падатковых органаў. У шэрагу выпадкаў прадугледжана накладаньне арышту на маёмасьць, уключваючы грашовыя сродкі. Органы Камітэту дзяржаўнага кантролю, згодна з указам, маюць права прымяняць санкцыі й накладаць штрафы, прадугледжаныя заканадаўствам для іншых кантралюючых органаў; накладаць ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках арышт на тавары (выручку, атрыманую ад рэалізацыі тавараў, выкананьня работ, аказаньня паслуг). Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін даручана забясьпечыць прывядзеньне актаў заканадаўства ў адпаведнасьць з гэтым указам, прыняць іншыя меры, неабходныя для яго рэалізацыі. Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікаваньня.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|