Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Працоўныя МТЗ патрабуюць ад Лукашэнкі вызваленьня з турмы й вяртаньня на завод Міхаіла Лявонава
11:16, 17/01/2002

Працоўны калектыў Менскага трактарнага заводу зьвярнуўся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім папрасіў узяць справу Міхаіла Лявонава пад асабісты кантроль, вызваліць яго з-пад варты і вярнуць на завод. "Тыя дзеяньні, якія ажыцьцяўляліся работнікамі Пракуратуры Беларусі ў дачыненьні да генэральнага дырэктара МТЗ Лявонава 07.01.2002 г. выклікалі ў калектыве беларускіх трактарабудаўнікоў шокавы стан, - гаворыцца ў лісьце. - Асабліва іх бесцырымоннасьць. Мы шмат пабачылі ў сваім жыцьці, асабліва за апошнія шэсьць гадоў, але дайсьці да апошняй крайнасьці ў дачыненьні да лідэра дырэктарскага корпусу краіны, які так шмат зрабіў для роднага заводу й краіны ў цэлым, патрыёта Беларусі - гэта ніяк ня можа пакінуць абыякавым калектыў прадпрыемства... Мы зусім ня супраць прыцягненьня да адказнасьці людзей, якія парушаюць законы. Але спачатку неабходна сабраць доказы іх вінаватасьці, а потым саджаць за краты, а не наадварот. Гэта аксіёма для ўсёй сусьветнай супольнасьці, дык чаму яна парушаецца ў нас? Арышт Лявонава М.В. мы лічым найгрубейшай працэсуальнай памылкай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь".

У траўні-чэрвені 2001 году Пракуратура Беларусі сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю, Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі, Міністэрствам унутраных справаў і Міністэрствам прамысловасьці правялі праверку на МТЗ, узбудзілі некалькі крымінальных справаў, аднак супраць самога Лявонава ніякіх абвінавачаньняў вылучана не было, зазначаюць аўтары ліста. Афіцыйны акт, паводле іхняй інфармацыі, быў падпісаны 12 ліпеня. "Падчас распачатага следзтва нам назвалі два кантракты з фірмамі "Рывертэкс" і "Гру Трэйдынг" за 1998 год на пастаўку металапракату і камплектуючых вырабаў, - гаворыцца далей у лісьце. - Незразумела, прычым тут 1998 год, калі па выніках праверкі 12 ліпеня 2001 г. ніякіх падстаў для прыцягненьня Лявонава М.В. да крымінальнай адказнасьці не было?"

Пры гэтым аўтары ліста сьцьвярджаюць, што "заключэньне гэтых кантрактаў было прадыктавана эканамічнай мэтазгоднасьцю, і ніякага ўрону завод не панёс". "Абвінавачаньне пракуратуры заснавана на тым, што перавага пры заключэнні кантрактаў была аддадзена вышэйзгаданым фірмам, у выніку чаго металапракат і камплектуючыя былі закуплены заводам па больш высокім кошце, - гаворыцца далей. - Але больш высокі кошт азначае і больш высокую якасьць, больш высокую надзейнасьць, больш высокія іншыя спажывецкія ўласцівасьці - усё тое, што неабходна для вытворчасьці высокаканкурэнтнай прадукцыі. Лічым, што падыходзіць да гэтых пытаньняў чыста па-аматарску, механічна, пераконваючы нас набываць матэрыялы толькі па самых нізкіх коштах - гэта справа непрафэсіяналаў. Пры цяперашняй эканамічнай сытуацыі ў рэспубліцы мы проста ня маем права падыходзіць да такіх пытаньняў непрафэсійна. Іх павінны вырашаць спэцыялісты ў галіне трактарабудаваньня, а не пракуроры".

Сітуацыя з Міхаілам Лявонавым не садзейнічае падтрыманню спрыяльнага іміджу МТЗ на сусветным рынку, упэўнены аўтары ліста. Менавіта з яго імем яны звязваюць усе дасягненні прадпрыемства ў апошнія гады. Разам з тым у пасланні зазначаецца, што вызваленне ад пасады кіраўніка МТЗ не прывяло да паляпшэння працы прадпрыемства, болей таго, можа прывесці да яе дэстабілізацыі. Таму працоўны калектыў не бачыць прычын для арышту свайго былога гендырэктара. "Ён валодае такімі каштоўнымі для кіраўніка якасцямі, як высокі прафесіяналізм, бліскучае веданне эканомікі, незалежнасць меркавання, адсутнасць дагаджання, - гаворыцца ў лісце. - Гэтыя якасці асабліва неабходныя кіраўнікам у перыяд, калі магчымая прыватызацыя вядучых беларускіх прадпрыемстваў. МТЗ уяўляе ў гэтых адносінах велізарны інтарэс і, у першую чаргу, для расійскіх інвестараў. А можа быць расчышчаецца дарога фінансавым акулам да "прыватызацыі" нашых прадпрыемстваў? Спадзяёмся, што гэта не так".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: