Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскі ПЭН-цэнтар, міжнародная пісьменьніцкая праваабарончая арганізацыя, а менавіта прэзыдэнт ПЭН-цэнтру Андрэй Бітаў, віцэ-прэзыдэнты Андрэй Васкрасенскі й Фазыль Іскандэр, сябры выканкаму Леў Цімафееў, Фелікс Сьветаў, Юна Морыц і генэральны дырэктар Аляксандар Ткачэнка, выказалі занепакоенасьць лёсам журналістаў беларускай незалежнай газэты “Пагоня” Мікалая Маркевіча й Паўла Мажэйкі. 5 верасьня 2001 г. супраць іх была распачатая крымінальная справа па факце публікацыяў, якія, на думку пракуратуры, утрымлівалі паклёп адносна Лукашэнкі. На гэтай падставе, як вядома. была зачыненая газэта, а журналістаў могуць пазбавіць волі тэрмінам да 5 гадоў.
Ходы и выходы 11:16, 18/01/2002, Светлана Калинкина, «БДГ»
В конце минувшей недели в Беларуси едва не случилась очередная кадровая революция. Говорят, президент едва не произвел следующие перемещения: главу Администрации Урала Латыпова — уволить, министра внутренних дел Владимира Наумова — вон!, генпрокурора Виктора Шеймана — на место Латыпова, «гэбиста» Ерина — на место главного милиционера, совбезовца Невыгласа — на МВД, пограничника Павловского — на Совет безопасности, а оставшиеся вакансии заполнить первыми замами. Я, конечно, двумя руками за отставку Латыпова и Наумова: первого не люблю хотя бы за то, что он является большим другом незабвенного Владимира Петровича Заметалина, второго — за «эскадроны смерти», которые формировались из его подчиненных из спецподразделения «Алмаз». Но Шейман вместо…
Былы генэральны дырэктар Менскага трактарнага завода Міхаіл Лявонаў не вызнае сябе віноўным у зьдзяйсьненьні злачынстваў, у якіх яго абвінавачвае Пракуратура Рэспублікі Беларусь. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат Мікалай Шаліма. Нагадаем, што Лявонаў абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні злачынстваў, прадугледжаных часткай 2 артыкула 166 Крымінальнага кодэксу Беларусі ў рэдакцыі 1960 году (злоўжываньне ўладаю, што прывяло да цяжкіх наступстваў, нанясеньне ўрону прадпрыемству ў асабліва буйным памеры), часткай 1 артыкула 428 КК у рэдакцыі 1999 году (службовая нядбайнасьць, якая нанесла ўрон прадпрыемству ў асабліва буйным памеры), часткай 2 артыкула 430 гэтага ж Крымінальнага кодэксу (атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры за аказаньне судзейства камэрцыйнай фірме ў наўмысна нявыгадным кантракце з заводам). Мікалай Шаліма таксама паведаміў, што на абодва ягоныя хадайніцтвы аб вызваленьні Міхаіла Лявонава з-пад варты, пададзеныя на імя генэральнага пракурора 9 і 14 студзеня, ён не атрымаў ніякага адказу. Як вядома, яны былі адхіленыя.
У 2001 годзе колькасьць стратных прадпрыемстваў будаўнічай галіны Беларусі павялічылася ў 1,7 разоў, у тым ліку ў будаўніцтве – больш чым у два разы. Удзельная вага стратных прадпрыемстваў у будаўніцтве дасягнула 24,2 %, у прамысловасьці будматэрыялаў - 47,4%, у агуле па галіне - 29 %. Сума стратаў склала 24 млрд. рублёў, зь іх 87 адсоткаў прыпадае на прамысловасьць будматэрыялаў. Пры гэтым колькасьць прыбытковых прадпрыемстваў скарацілася на 30 %, у прамысловасьці будматэрыялаў - на 20 адсоткаў.
Энэргетыкі Магілёўскай вобласьці пачалі адключаць электрычнасьць у мясцовых прадпрыемствах за пазыкі. На пачатак гэтага году запазычанасьць перад энэргетыкамі мелі 789 прадпрыемстваў вобласьці. У студзені на некалькі дзён прыпынена падача на магілёўскія прадпрыемствы “Магілёўліфтмаш” і “Магатэкс”: кожнае зь іх запазычыла за энэргію прыкладна па 1,2 мільярды рублёў. Страты ад вымушанага прастою прадпрыемстваў падлічваюцца да гэтага часу. Асноўнай прычынай, якая не дазваляе прамыслоўцам своечасова разьлічвацца за ўжытую энэргію, называецца праблема са сбытам іхнай прадукцыі.
Над Беларусяй разьвейваюцца аблокі тытунёвага смогу. Без усялякіх там законаў аб забароне паленьня ў грамадзка значных месцах, якія былі прынятыя ў пачатку гэтага тыдня расейскімі “думцамі”, а з рашэньня аднаго чалавека — новага міністра гандлю Аляксандра Кулічкова. Гэта, вядома, можа радаваць тую частку насельніцтва, якая ня паліць. Але вось для шматмільённай колькасьці палільшчыкаў, падобна, надыходзяць цяжкія часы.
У офісе Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі ў цэнтры Менску знойдзены стронцый. Па зьвестках “Інтэрфаксу”, знойдзены заплямбіраваны слоік матавага шкла з надпісамі заводу. Гэта ня першы выпадак у Менску, калі было знойдзена радыёактыўнае рэчыва. Напярэдадні КДБ Беларусі прадухіліў спробу рэалізацыі буйной партыі ўрану. Паводле дадзеных спэцыялістаў, радыёактыўны фон кантэйнераў пераўзыходзіў прыродны ў 600 разоў. Супрацоўнікі МЧС будуць абсьледаваць шматпавярховы дом, дзе пражываў гандляр радыёактыўным матэрыялам, наконт радыёактыўнага забруджваньня.
У сваім выступе ў АБСЭ ў прысутнасьці дзейснага старшыні Гаймэ Гама амбасадар ЗША пры АБСЭ Мінікес узгадаў сытуацыю, якая склалася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі. “...Пазыцыя Злучаных Штатаў адносна Беларусі ў поствыбарчы пэрыяд у асноўным засноўваецца на высновах, сфармуляваных у справаздачы місіі БДІПЧ АБСЭ ад 4 кастрычніка 2001 г. ЗША мяркуюць, што місія АБСЭ ў Менску павінна працягваць пашыраць супрацоўніцтва й падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць і незалежныя СМІ Беларусі. Беларускія ўлады, у сваю чаргу, павінны спрыяць пабудове дэмакратычных інстытутаў і рашэньню праблемаў з правамі чалавека”.
У 2002 годзе Беларусь прыватызуе буйныя нафтавыя й нафтахімічныя заводы. Асноўныя прадпрыемствы нафтахімічнага й нафтаперапрацоўчага комплексу Беларусі будуць акцыянаваныя ў 2002 годзе. Прыблізны кошт актываў прадпрыемстваў складае прыкладна 500 - 550 млн. даляраў. Пераўтварэньне сёньняшніх дзяржаўных прадпрыемстваў у акцыянэрныя таварыствы неабходна для пачатку прыватызацыі. Продаж акцыяў наноў створаных беларускіх кампаній прыватным інвэстарам (адзінымі пакупнікамі пакуль зьяўляюцца расейскія нафтавыя кампаніі) адбудзецца, на думку главы дзяржканцэрну «Белнафтахім» Івана Бамбізы, адразу пасьля акцыяніраваньня.
Пракуратура Беларусі ў чацьвер афіцыйна прад’явіла абвінавачаньне дырэктару Менскага трактарнага заводу Міхаілу Лявонаву. Былому дырэктару Менскага трактарнага заводу, у адпаведнасьці з прад’яўленым яму абвінавачаньнем, пагражае 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.
Беларускі мэталюргічны завод у Жлобіне чарговы раз зьвярнуў на сябе ўвагу міліцыі. Гомельскае ўпраўленьне камітэту арганізаванай злачыннасьці й карупцыі распачало крымінальную справу паводле артыкула 424, часткі 3 — злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Упраўленьне камітэту арганізаванай злачыннасьці й карупцыі не называе асобаў, якіх правяраюць. Аднак вядома, што падставай для крымінальнай справы стала тое, што ў вытворчасьці вырабаў з металу з 6 лістападу да 30 сьнежня мінулага году незаконна сьпісалі мэталічныя шпулі для спружыннага дроту ажно на 111 мільёнаў рублёў. Сьпісаньне нібыта было зроблена дзеля таго, каб схаваць нястачу гатовага дроту для спружынаў.
14 студзеня споўніўся год з дня ўтварэньня і пачатку дзейнасьці моладзевага руху “ЗУБР”. Год таму сорак патрыятычна настроеных юнакоў і дзяўчат сабраліся ў Белавескай пушчы (знамянальнае для Беларусі месца!), каб нават атмасфэра сымболікі была рэальнай, абвесьцілі сваім лёзунгам “Гонар! Радзіма! Свабода!” і стварылі фактычную арганізацыю, у якую дабраахвотна ўступілі тысячы чалавек. Пра іхную дзейнасьць, асабліва напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў пачула ўся Беларусь. Яны ставяць перад сабой вельмі сур’ёзныя задачы і справядліва мяркуюць, што будучыня краіны – гэта іхняя будучыня. Іхныя ўчынкі маюць часам шмат юначага максымалізму, а то і наогул гульнёвых эфектаў, але ніхто ня можа паставіць ім у віну ваяўнічы радыкалізм ці прынцыпы фашыстоўцаў. Гэтыя маладыя “зубры” – нашыя з вамі дзеці, якія ўжо ўсьвядомілі, што словы “радзіма”, “свабода”, “дэмакратыя” – не пустыя гукі, а сутнасьць жыцьця грамадзян у дзяржаве, якая годная павагі. Сёньня наш госьць – адзін зь лідэраў руху “ЗУБР” Цімафей ДРАНЧУК.
Афіцыйныя асобы Ватыкану абмяркоўваюць магчымасьць паездкі Папы Яна Паўла ІІ у Беларусь у 2002 годзе, паведамляе агенцтва "Асошыэйтэд Прэс". У траўні, праз тыдзень пасьля свайго 82-годдзя, Папа наведае Баўгарыю. Візыт у Баўгарыю стане чарговым крокам Ватыкану, накіраваным на паляпшэньне адносінаў з Праваслаўнай царквою. Ватыкан спадзяецца, што дадзены візыт пасадзейнічае арганізацыі аналягічнага візыту ў Расею, якога ў Рыме так чакаюць.
“Указ Лукашэнкі нумар сорак можна назваць зьдзекам над самой ідэяй лібэралізацыі”, - так у інтэрвію БелапАН пракамэнтаваў указ “Аб дадатковых мерах па ўрэгуляваньні эканамічных зносінаў”, падпісаны галавой дзяржавы, старшыня рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Альтэрнатыва ХХІ” Сяргей Балыкін. Паводле ягоных словаў, “пасьля адмены некалькіх найбольш адыёзных дэкрэтаў, напрыклад, нумар чатырнаццаць “Аб некаторых мерах па ўпарадкаваньні эканамічных зносінаў”, Лукашэнка аднавіў тыя самыя санкцыі, якія былі прадугледжаныя гэтымі дэкрэтамі”.
Асноўныя прадпрыемствы нафтахімічнага і нафтаперапрацоўчага комплексу Беларусі (нафтаперапрацоўчы завод “Нафтан”, нафтахімічныя заводы: “Палімір”, “Азот”, “Белшына”, прадпрыемствы “Хімвалакна” – у Магілеве й Сьветлагорску, а таксама Наваполацкая ТЭЦ) будуць акцыяніраваныя ў 2002 годзе. Прыблізны кошт актываў прадпрыемстваў, якія падлягаюць акцыяніраваньню, складае прыкладна 500-550 мільёнаў даляраў, паведамляе “Время новостей”.
Сёлета беларускі бюджэт, як мяркуецца, атрымае ад прыватызацыі 100 мільярдаў беларускіх рублёў. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, забясьпечыць паступленьне гэтых сродкаў загадана Дэпартамэнту па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю Міністэрства эканомікі. Гэткая сума была закладзеная ў бюджэт мінулага году. Аднак у 2001 годзе замест 10 міліярдаў рублёў у дзяржаўны бюджэт трапіла толькі 1,6 млрд.
Летась больш за 3700 суб’ектаў гаспадараньня, якія займаюцца вытворчасьцю й рэалізацыяй прадуктаў харчаваньня, былі правераныя органамі дзяржаўнага нагляду. Парушэньні знойдзеныя на 2600 прадпрыемствах. Такія дадзеныя прывёў 17 студзеня на паседжаньні “круглага стала” ў Грамадзкім прэсавым цэнтры сталічнага Дому прэсы начальнік аддзелу дзяржаўнага нагляду за стандартамі Камітэту па стандартызацыі, метралёгіі й сэртыфікацыі Віктар Нарыгін. Паводле ягоных словаў, да парушальнікаў, якія рэалізоўвалі неякасную прадукцыю, прымененыя эканамічныя санкцыі. Іхная сума склала больш за 468 мільёнаў рублёў.