Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На БМЗ распачатая крымінальная справа
11:07, 18/01/2002

Беларускі мэталюргічны завод у Жлобіне чарговы раз зьвярнуў на сябе ўвагу міліцыі. Гомельскае ўпраўленьне камітэту арганізаванай злачыннасьці й карупцыі распачало крымінальную справу паводле артыкула 424, часткі 3 — злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Упраўленьне камітэту арганізаванай злачыннасьці й карупцыі не называе асобаў, якіх правяраюць. Аднак вядома, што падставай для крымінальнай справы стала тое, што ў вытворчасьці вырабаў з металу з 6 лістападу да 30 сьнежня мінулага году незаконна сьпісалі мэталічныя шпулі для спружыннага дроту ажно на 111 мільёнаў рублёў. Сьпісаньне нібыта было зроблена дзеля таго, каб схаваць нястачу гатовага дроту для спружынаў.

Дырэктар вытворчасьці вырабаў з металу БМЗ Анатоль Савянок, які, наколькі вядома, таксама патрапіў пад падазрэньне органаў міліцыі, сёньня быў на працоўным месцы і не хацеў камэнтаваць Радыё Свабода выпадак са сьпісаньнем мэталічных шпуляў. Гэтыя шпулі прымяняюцца ў сталедротавых цэхах, непасрэдна падпарадкаваных дырэктару Савянку. Дарэчы, зараз тут вядзецца рэканструкцыя з тым, каб палепшыць якасьць і асартымэнт стальнога дроту.

Цяжка сказаць, чым завершыцца крымінальная справа. Два з паловай гады таму на БМЗ сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць былога генэральнага дырэктара Юрыя Феакцістава. Яго абвінавачвалі ў незаконных гаспадарчых зьдзелках з выкарыстаньнем рэквізытаў дзесяці камэрцыйных структураў акцыянэрнага таварыства “Контагруп”. Феакцістаў правёў нават чатыры з паловай месяцы за кратамі сьледчага ізалятару Міністэрства ўнутраных справаў у Жодзіне. Пасьля яго выпусьцілі. За Феакцістава нібыта нават хадайнічаў ягоны добры знаёмы — былы сьпікер верхняе палаты расейскага парлямэнту Ягор Строеў.

Юры Феакцістаў падлячыўся ў сталічным шпіталі і зьехаў у расейскі горад Арол, адкуль, дарэчы, у свой час і быў запрошаны на працу ў Жлобін, на БМЗ.

Зараз Феакцістаў зарганізаваў у Арле акцыянэрнае таварыства “Расейскі корд” і зьбіраецца канкурыраваць зь беларускімі вытворцамі.

Пераемнікам Феакцістава на БМЗ у Жлобіне стаў таксама спэцыяліст з Арла, 51-гадовы расеец Вадзім Філіпаў. Аляксандар Лукашэнка некалі заявіў на БМЗ, што давярае новаму кіраўніку. І вось цікавая дэталь - перад прызначэньнем на пасаду генэральнага дырэктара БМЗ Філіпаў быў дырэктарам вытворчасьці вырабаў з мэталу, дзе зараз і распачалася крымінальная справа.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: